Арыгінальныя адказы

    Шматлікія ўдзельнікі не абмежаваліся відавочнымі адказамі, але праявілі пачуццё гумару і нязвыклае бачанне. Тут Вы знойдзеце падборку самых арыгінальных адказаў.

    1. Хто для Вас з’яўляецца найважнейшым прадстаўніком Германіі?

    1Ёган Себасцьян Бах, дзякуючы яму я граю на піяніна. (Польшча)
    2Энэ Бурда, якая сваім часопісам "Бурда" практычна ўзбагаціла жыццё шматлікіх жанчын. (Латвія)
    3Гётэ, паэт, раманіст, драматург, адвакат, дыпламат, навуковец... Хіба ёсць хтосьці большы за яго? (Іспанія)
    4Найважнейшы прадстаўнік Германіі - мой тата. (Італія)
    5Усе грамадзяне, якія штурмавалі цэнтральны офіс Штазі і выратавалі дакументы. (Венгрыя)
    6Жанчына, якую я ў 1973 годзе сустрэў у Правансе. (Фінляндыя)
    7Карл Маркс, найлепшы і найгоршы для мільёнаў людзей. (Бельгія)
    8Ізольда, мая партнёрка па вывучэнні мовы. (Іспанія)
    9Фрыдрых Фробель і яго думкі пра дзіцячыя садкі. (Фінляндыя)
    10Д-р Гебхард Вайс, экс-пасол Германіі ў Мінску. (Беларусь)
    11Адзін сябрук з Кёльна, які нядаўна быў стыпендыятам праграмы "Эразмус" і вучыўся ў Вільнюсе. (Літва)
    12Яахім Гаўк, і не толькі з-за яго палітычнай пазіцыі. (Бельгія)
    13Сафі Шоль. Бо яна паказвае ўсім людзям, што супраціў пад прыгнётам заўсёды мае сэнс. (Венгрыя)
    14Дзітэр Болен (Славенія)
    15Ангела Меркель. Яна - прыклад для кожнай жанчыны. (Турцыя)
    16Мая сяброўка. (Вялікабрытанія)
    17Памёр ці яшчэ жывы? Не важна! Вольфганг Шойбле. (Іспанія)
    18Будучы студэнтам сацыялогіі я, відаць, мушу сказаць: Карл Маркс (Фінляндыя)
    19Пумукль. (Грэцыя)

    2. Якая з напісаных па-нямецку кніг, на Вашу думку, найлепшая?

    1"Томі Яўдс - поўны ідыёт", таму што гэта адзіная кніга, якую я прачытаў. Мне, уласна кажучы, варта было б больш чытаць! (Фінляндыя)
    2Слоўнік "Лангеншайд". Без гэтай кнігі я не разумеў бы іншыя нямецкія кнігі. (Беларусь)
    3"О, цудоўная Панама" (Вялікабрытанія)
    4Патрык Зюскінд - мой любімы пісьменнік, я прачытаў усе ягоныя кнігі. Ён - перліна з Германіі. (Літва)
    5"Зараз здагадаюся сам. Інструкцыя да карыстання BMW-E21" (Венгрыя)
    6"Кропачка і Антон" - падманы, інтрыгі, таямніцы... Сімпатычная кніжка. (Латвія)
    7"Штрувэльпетэр" (Славенія)
    8"Антэны: інструкцыі па зборцы" (Эстонія)
    9"Мая першая сотня нямецкіх слоў" (Венгрыя)
    10Абсалютна ясна: казкі братоў Грым, бо іх і ў 21-м стагоддзі ведае кожнае дзіця. (Латвія)

    3. Які нямецкі фільм Вы лічыце найлепшым?

    1"Гуд бай, Ленін!" Я жыў у гэты час, усё так і было! (Латвія)
    2"Бункер": выбітны, глыбокі аналіз настрою немцаў (Фінляндыя)
    3Пасля фільма "Прыгажун" у мяне ўпершаню з'явілася жаданне паехаць у Германію (Беларусь)
    4"У ліпені", бо галоўныя героі едуць у Будапешт (Венгрыя)
    5"Басанож па брукаванцы": для ўсіх, хто хоча ведаць, чаму мы ўвогуле жывем. (Польшча)
    6"Легенда пра Паўля і Паўлу" (Вялікабрытанія)
    7"Неба над Берлінам", з сентыментальных прычын (Іспанія)
    8"Насферату" - жах быў проста фантастычным! (Польшча)
    9Відэа маёй пляменніцы (Італія)
    10"Гуд бай, Ленін!", бо акцёр напалову каталанец, напалову немец: ідэальны мужчына! (Іспанія)
    11"Бяжы, Лола, бяжы!": 2 асобы, 20 хвілін... І тузін лёсаў, якія яны змянілі. Імгненні такія важныя! (Беларусь)

    4. Які нямецкі музычны твор Вы лічыце найпрыгажэйшым? (незалежна ад музычнага накірунку)

    1"Мелодыя Хайдзі" (Турцыя)
    2"Песня немцаў" (Эстонія)
    3Спайдэр Мэрфі Гэнг: "Скандал вакол Розі" (Бельгія)
    4Бетховен у інтэрпрэтацыі Анэ-Сафі Мутэр. Як бы я хацеў паслухаць гэта ўжывую! (Беларусь)
    5Хёнэр, "Віва Калонія!" (Венгрыя)
    6"Маленькі Хансік" (Вялікабрытанія)
    7Баварскі народны танец (Іспанія)
    8Бах, "Таката і фуга рэ-мінор". Дзякуючы гэтаму твору на выпускным экзамене ў музычнай школе я атрымала найлепшую адзнаку. (Беларусь)
    9"Шнапі-кракадзільчык" (Славенія)
    10Найпрыгажэйшым мне здаецца гук званочкаў на каровах, што пасвяцца ў Альпах. (Літва)
    11"Што зробіш ты з каленам, Ганс, даражэнькі?" (Іспанія)
    12Скорпіёнз, "Вецер перамен". Гэтая песня расказвае пра найважнейшую падзею для немцаў: аб'яднанне. (Латвія)
    13Хаўер Найда "Усё можа быць лепей". Гэта песня дала мне сілы і надзею пасля маёй аперацыі на мозгу (Польшча)
    14Грунэ Мая (=Гронэмаер) (Польшча)
    15Маціяс Райм "Чорт пабяры, кахаю цябе" (Бельгія)
    16Камедзіян Харманістс "Я хацеў бы быць курыцай" (Латвія)

    5. Якое архітэктурнае збудаванне ў Германіі Вы лічыце самым значным?

    1Марыінская царква ў Любэку. Яна паказвае моц Любэка ў Паўночнай Еўропе ў Сярэднявеччы. (Фінляндыя)
    2Кожная піўная (Венгрыя)
    3Гэты даўжэзны дом на гэтай выспе, як яе... Руген? (Фінляндыя)
    4Кёльнскі сабор: пастаянна на рэканструкцыі (Польшча)
    5Палац Нойшванштайн, аднак ландшафт збудаванню ні ў чым не саступае. (Іспанія)
    6Фахверкавыя дамы (Вялікабрытанія)
    7Аўтабан (Славенія)
    8Аляксандэрплац. Мне падабаецца, што ў Германіі ёсць плошча , што носіць маё імя.(Беларусь)
    9Уся адбудова пасля 1945 года цалкам. (Іспанія)
    10Збудаванні Хундэртвасэра, напрыклад, Лясная спіраль (Латвія)
    11Музей Поршэ ў Штутгарце (Славенія)
    12Палац Нойшванштайн. З дзяцінства я менавіта так уяўляю сабе палацы ў казках. (Латвія)
    13Кёльнскі дом-кран (Венгрыя)
    14Хатка вядзьмаркі Братоў Грым (Італія)
    15Усё старое, пачэснае. А з навейшага -- "Трапічныя выспы" (Фінляндыя)
    16Неба над Берлінам (Італія)
    17Я хацеў бы назваць Нойшванштайн ці Кёльнскі сабор, але Берлінскі мур, на жаль, падаецца мне важнейшым (Польшча)
    18Соні-цэнтр у Берліне (Латвія)

    6. Якое вынаходніцтва, зробленае ў Германіі, Вы лічыце найважнейшым?

    1Сасіскі з соусам "кары" (Грэцыя)
    2Мэтбротхен (бутэрброды з фаршам) (Вялікабрытанія)
    3Немцы (Італія)
    4Хоць звычка насіць шкарпэткі з сандалямі ўжо ёсць з'явай вельмі значнай, але ўсё ж друкарства мае найважнейшую ролю. (Іспанія)
    5Марксізм (Беларусь)
    6Адназначна: дзюбель (Латвія)
    7Крэм "Нівея" (Польшча)
    8Франкфурцкі кніжны кірмаш (Іспанія)
    9Такія паняткі, як "Sehnsucht" (туга), "Zeitgeist" (дух часу), "Weltschmerz" (сусветны боль), "Schadenfreude" (злараднасць) (Турцыя)
    10Атамная энергія (Бельгія)
    11Пляжныя крэслы-кошыкі (Чэхія)
    12Жэлацінавыя мішкі (Латвія)
    13Хімічная завіўка (Іспанія)
    14З-за сваёй любові да кніг скажу: друкарства (Фінляндыя)
    15Сістэма пошука спадарожнікаў (Іспанія)
    16Чайны пакецік (Бельгія)
    17Куфаль, што замаўляе новае піва, калі выпіты да дна (Венгрыя)
    18Нямецкая прапаганда (Эстонія)
    19Адзінаццаціметровы гол (Славенія)
    20Абутак "Адзідас" (Польшча)
    21Хатняя тэхніка фірмы “Бош”. Мяркую, большасць жанчын са мной пагодзяцца. (Беларусь)
    22Белыя шкарпэткі пад сандалямі (Вялікабрытанія)
    23Белыя шкарпэткі ў сандалях (Італія)
    24Зброя, што зараджаецца ззаду. Толькі пра гэта вынаходніцтва я ведаю, што яно нямецкае. (Венгрыя)
    25Еўра (Беларусь)

    7. Якую звязаную з Германіяй гістарычную падзею Вы лічыце найважнейшай?

    1Абранне Ёзэфа Ратцынгера на Папскую пасаду. (Польшча)
    21919: упершыню ўведзена актыўнае і пасіўнае права голасу для жанчын. (Венгрыя)
    3Перамога Італіі на Чэмпіянаце свету 2006 у Берліне. (Італія)
    468-ы год (Латвія)
    5Бітва ў Тэўтабургскім лесе (Бельгія)
    6Еўрабачанне 2010: Лена! (Турцыя)
    7Бернскі цуд (Чэхія)
    8Падзенне Берлінскага муру, пра гэта я пісаў сачыненне на выпускным экзамене (Фінляндыя)
    9Мой шлюб з немцам (Партугалія)
    10Уваход маёй краіны ў ЕС дзякуючы падтрымцы з боку Германіі. (Польшча)
    11Прапанова Клары Цэткін святкаваць Міжнародны жаночы дзень. (Беларусь)
    12На жаль, Другая Сусветная вайна (Фінляндыя)
    13Свята "Актобэрфэст" (Венгрыя)
    14Тое, што Вілі Бранд укленчыў у 1970 годзе ў Варшаве. (Турцыя)

    8. Хто, на Вашу думку, з’яўляецца самым выбітным нямецкім спартсменам?

    1Кідальнік дзіда Уве Хон: з допінгам ці без, 104,8 метраў -- проста немагчыма сабе ўявіць! (Фінляндыя)
    2Каманда на Чэмпіянаце свету ў 1954 (Італія)
    3Франц Бэкенбаўэр, той самы КАЙЗЕР! (Грэцыя)
    4Ён выклікае жах у фінскіх хакеістаў: Кюнхакль (Фінляндыя)
    5SCH(nell)U(nd)M(unter), ACH ER! (У імя Шумахера ўпісана "хуткі і бадзёры!") (Беларусь)
    6Эмануэль Ласкер, на сённяшні дзень адзіны нямецкі чэмпіён свету па шахматах. (Іспанія)
    7Олівер Кан - вечны абаронца. (Польшча)
    8Чэмпіянат свету па футболе: васьміног Паўль (Бельгія)
    9Спартсменкі нямецкай жаночай футбольнай каманды (Польшча)
    10Ніякі спартсмен не можа быць такім ужо важным. (Францыя)
    11Бясспрэчна, Штэфан Рааб, не важна, што скажуць іншыя! (Латвія)
    12Усе спартсмены, якім забаранілі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у 1936 годзе. (Турцыя)
    13Арнольд Шварцнэгер (Вялікабрытанія)
    14Біятланісты і іх фанатычныя фанаты ў Руполдзінгу і Оберхофе. (Венгрыя)
    15Катарына Віт - за высокі клас, элегантнасць і высокія дасягненні. (Польшча)
    16Я занадта шмат чытаў Томаса Бернхарда, каб быць у стане адказаць на гэтае пытанне (Італія)

    9. Што Вам больш за ўсё не падабаецца ў Германіі?

    1Што Германія так далёка ад маёй радзімы. (Грэцыя)
    2Што рамантыка - чужое слова для немцаў. (Венгрыя)
    3Артапедычны абутак, нудысцская культура і каўбаса на сняданак. (Францыя)
    4Нямецкая граматыка (Латвія)
    5Я ніяк не магу ўжыць сваю нямецкую мову, бо ўсе з такой ахвотай размаўляюць па-англійску. (Вялікабрытанія)
    6Невыразнае вымаўленне кіроўцаў трамваяў у Мюнхене (Чэхія)
    7Новы правапіс (Беларусь)
    8Садовыя гномы (Славенія)
    9Аўтабаны - але кажу гэта ад зайздрасці! (Польшча)
    10Што немцы больш не размаўляюць на правільнай нямецкай мове, не шануюць сваю культуру (Іспанія)
    11Бюракратыя, асабліва ў аэрапорце ў Гамбургу (Фінляндыя)
    12Папулярнасць Давіда Хасэльхофа ў Германіі. (Вялікабрытанія)
    13Панятак "Rabenmutter" (даслоўна: маці-варона; маці, якая кідае сваіх дзяцей) (Бельгія)
    14Зашмат булачных: яны вабяць, але псуюць фігуру (Эстонія)
    15Што нямецкім мужчынам складана выказаць свае рамантычныя пачуцці. (Іспанія)
    16Чаму ў нямецкай мове трэба рабіць адрозненне паміж мужчынскім, жаночым і ніякім родам? (Фінляндыя)
    17Тэндэнцыя ўсё часцей і больш размаўляць на мяшанцы нямецкай мовы і англійскай. (Літва)
    18Што супрацоўнікі чыгункі дрэнна валодаюць англійскай мовай. (Польшча)
    19Немцы не дабіліся таго, каб нямецкая як афіцыйная мова Еўрасаюза мела такое ж значэнне, як англійская (Чэхія)
    20Звычка агаляцца ў сауне (Францыя)
    21Галізна ў сауне (Венгрыя)
    22Газета "Більд" (Бельгія)
    23Што ўсе нямецкія мужчыны ростам 1,90 м. (Турцыя)
    24Гукаізаляцыйныя экраны на аўтабанах хаваюць прыгажосць Германіі. (Літва)
    25Атамныя электрастанцыі (Латвія)
    26Нічога (Партугалія)
    27Што большасць прахаладжальных напояў - газаваныя. (Іспанія)
    28Што ў Германіі мала ведаюць пра Беларусь. (Беларусь)
    29Парадак абавязковы!? (Фінляндыя)
    30Замала пешаходных пераходаў (Эстонія)
    31Што я не там жыву (Італія)
    32Крэндзелі. Тут яны дакладна не знаюць меры з соллю. (Іспанія)
    33Неабмежаваная хуткасць на аўтабанах (Бельгія)
    34Сінхранізацыя. Голас - інтэгральны складнік акцёрскага майстэрства! (Грэцыя)
    35Скраданне Карла IV (Чэхія)
    36Кава, каларыйныя салаты і ў кожнай тэлепраграме -- тэст на бацькоўства. (Іспанія)
    37Мінуўшчына адбіваецца на паводзінах людзей. (Партугалія)
    38Што нямецкая зборная на Чэмпіянаце свету па футболе атрымала перамогу над Англіяй. (Вялікабрытанія)
    39Шыльды "строга забаронена..." (Літва)
    40Клімат мог бы быць крыху цяплейшым (Латвія)
    41Перад сметніцай мне прыходзіцца доўга думаць: што куды? Але гэта мая асабістая слабасць... (Венгрыя)
    42Калі любіш, недахопаў не бачыш. (Беларусь)
    43Многія немцы любяць сваю машыну больш за ўласную сям'ю. (Польшча)
    44Яе будучыня (Італія)
    45Той факт, што я яшчэ не наведаў гэтую краіну, бо занадта дорага. (Партугалія)
    46Вызначаны артыкль (Славенія)

    10. Што Вам найбольш падабаецца ў Германіі?

    1Канец працоўнага дня. Ужо само слова "Feierabend" (даслоўна: вечар адпачынку) – проста цуд! (Фінляндыя)
    2Немцам можна давяраць, на іх можна спадзявацца. (Францыя)
    3Герань на вокнах. (Чэхія)
    4Ментальнасць: надзейныя, талерантныя, адкрытыя. (Фінляндыя)
    5Людзі, што не паўтараюць фразу: Тут усё так дорага. (Фінляндыя)
    6Што немцы глядзяць на светлафоры. (Іспанія)
    7У Германіі паветра мае пах маіх мар! (Беларусь)
    8Экалагічная свядомасць. (Бельгія)
    9 Германія іншая, нібы яе увесь час чысцяць ды ўпрыгожваюць. (Літва)
    10Роварныя дарожкі. (Турцыя)
    11Правільныя дзеясловы. (Чэхія)
    12Мне найболей падабаецца "р", якое ў немцаў такое раскацістае. (Эстонія)
    13Жыццё, якое я пражыла там. (Італія)
    14Калі надвор'е сонечнае, уся краіна ладзіць грыль у парках. (Венгрыя)
    15Манера казаць праўду, якая часам можа крыўдзіць. (Партугалія)
    16Нямецкія жанчыны. (Вялікабрытанія)
    17Дом Шварцэнберг на вуліцы Розэнталерштрасэ ў Берліне. (Іспанія)
    18Нямецкая чыгунка. (Славенія)
    19Жаданне людзей паляпшаць рэчы. Выбітныя інжынеры. (Іспанія)
    20Жаночыя месцы на паркоўках. (Бельгія)
    21Правы чалавека. (Турцыя)
    22Здольнасць разам стаяць за адну справу. (Партугалія)
    23Хоць Германія і прайграла 2-ю Сустветную вайну, сёння гэта - наймагутнейшая дзяржава ў Еўропе. (Літва)
    24Каўбаса. (Вялікабрытанія)
    25Багемны лад жыцця многіх немцаў. (Іспанія)
    26Машыны спыняюцца на зебрах. (Польшча)
    27Калядныя кірмашы. (Латвія)
    28Берлін! Берлін! Берлін! (Грэцыя)
    29Жанчына на канцлерскай пасадзе. (Чэхія)
    30Духоўная глыбіня. (Турцыя)
    31Ставы (Бельгія)
    32Мая настаўніца нямецкай мовы, зразумела. (Італія)
    33Парадак, што праяўляецца нават у мове. (Беларусь)
    34Піва ў суправаджэнні салёнага крэндзеля. (Іспанія)
    35Што ў Германіі "не" значыць "не". (Турцыя)
    36Марцыпан (Польшча)
    37Палітыка беражлівага стаўлення да прыроды. (Францыя)
    38Немцы, у адрозненне ад фінаў, не такія стрыманыя і маўклівыя. (Фінляндыя)
    39Імгненні з кавай і пірагамі. (Францыя)
    40Мая жонка (Венгрыя)