Каляндар мерапрыемстваў

Літаратурная імпрэза з Паслом Германіі

Прадстаўнікі нямецкіх культурных і адукацыйных арганізацый і дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі прэзентуюць сучасную нямецкамоўную літаратуру

Літаратурныя чытанні / дыскусія
11.02.2016, 19.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
вул. Веры Харужай, 25/3, бібліятэка (4 паверх)
Уваход вольны
На нямецкай мове
Даведкі: +375 17 2374948
bibl@minsk.goethe.org
11 лютага 2016 года ў 19:00 у бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбудзецца чарговая імпрэза з серыі, у межах якой супрацоўнікі нямецкіх культурных і адукацыйных арганізацый і дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі прэзентуюць выбраныя творы сучасных нямецкамоўных аўтараў.
 
Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар На гэты раз Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь сп. Петэр Дэтмар прадставіць кнігу нямецкага пісьменніка Герхарда Цвэрэнца «Der Widerspruch. Autobiographischer Bericht» («Супярэчнасці. Аўтабіяграфічныя нататкі»).
 
Вокладка кнігі «Der Widerspruch. Autobiographischer Bericht» Літаратурны вечар прапануе ўнікальную магчымасць пазнаёміцца і ўступіць у дыялог з носьбітамі нямецкай мовы, якія жывуць у Беларусі, і атрымаць уяўленне пра разнастайнасць розных літаратурных плыняў і жанраў!
 
Спасылкі па тэме

Наведайце нашу старонку на

Электронны каталог бібліятэкі

Пошук інфармацыі ў агульным каталогу бібліятэкі Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў рэжыме онлайн 24 гадзіны ў суткі!