Каляндар мерапрыемстваў

Менеджмент артыста

У межах праекта «Мінская акадэмія папулярнай музыкі»

Семінар
19.02.2016
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
вул. Веры Харужай, 25/3, 4 паверх, актавая зала
Для ўдзелу патрэбна папярэдняя регістрацыя
На нямецкай мове з перакладам на рускую
+375 17 2377119
Irina.Pinigina-Petrowskaja@Minsk.goethe.org
Гітара (ілюстрацыйнае фота). 19 лютага 2016 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў межах праекта «Мінская акадэмія папулярнай музыкі» правядзе чарговы семінар для артыстаў і прадстаўнікоў беларускай музыкі. Тэма сустрэчы – «Менеджмент артыста», а правядуць семінар эксперты з Германіі – Дар’я Вабніц, букер, прамоўтар, івэнт-менеджар лэйбла «Waterfall Records», менеджар «IMMF - International Music Managers Forum», і Фолькер Май, кіруючы партнёр «FZW Event GmbH» (узначальвае аддзел «Booking & Events»), намеснік старшыні праўлення IMMF, уладальнік музычнага выдавецтва «Energie GmbH Musikverlag».
 
Падчас семінару ўдзельнікі з Беларусі і госці з Германіі змогуць паразмаўляць пра асаблівасці кар’еры артыста – персанальны брэнд, мясцовы музычны рынак, выбар партнёраў, электронныя інструменты менеджменту «Big Data» і «Goldmine». Другім важным пунктам праграмы стане тэма крыніц атрымання прыбытку – фізічныя і электронныя носьбіты, краўдфандынг, жывыя канцэрты, а таксама трансфармацыя бізнес-мадэляў Major/Indie/DIY. Трэці тэматычны блок будзе прысвечаны магчымасцям выхаду на міжнародны музычны рынак – якія важныя крокі трэба зрабіць найперш, як атрымаць падтрымку на міжнародныя праекты, якую ролю адыгрываюць шоўкейс-фестывалі. Будзе закранутае і пытанне культурнай палітыкі, а менавіта як яна ўплывае на музыку, якое значэнне для музыкантаў мае сеціва кантактаў, якія існуюць шляхі падтрымкі развіцця творчасці. І, канешне ж, беларускія ўдзельнікі змогуць задаць свае пытанні нямецкім экспертам і разам паўдзельнічаць у дыскусіі.

Дар’я Вабніц Дар'я Вабніц (Daria Wabnitz) – артыст і менеджар у адной асобе. З 2011 годзе разам са сваёй музычнай групай «The Jooles» адыграла шмат канцэртаў як у Германіі, так і ў Велікабрытаніі, дзе група падчас аднаго са сваіх шматлікіх турнэ мела гонар выйсці на сцэну знакамітага «Cavern Club» у Ліверпулі. Сродкі на дэбютны альбом «Moving Memories» былі сабраныя ў тым ліку дзякуючы краўдфандынг-кампаніі, і зараз альбом рыхтуецца да выхаду на асабістым лэйбле групы «Waterfall Records».
З 2013 года Дар’я таксама цесна супрацоўнічае з музычнымі аб’яднаннямі: у якасці старшыні праўлення арганізацыі музычнай індустрыі «DOMUS», а таксама ў якасці менеджара праектаў міжнароднага форума музычных менеджараў IMMF. Адначасова з гэтым Дар’я вывучае ў межах магістарскай праграмы другую для сябе спецыяльнасць «Лічбавая камунікацыя для кріаўнікоў» (першая яе спецыяльнасць – «Бізнес-адміністраванне»).
 
Фолькер Май Фолькер Май (Volker May), намеснік старшыні праўлення міжнароднага форума музычных менеджараў IMMF – вядучай глабальнай асацыяцыі музычных менеджараў, якая аб’ядноўвае больш за 2.000 удзельнікаў з больш чым 45 краін свету. З 1982 г. з’яўляецца адным з дырэктараў музычнага выдавецтва «Energie Publishing» і канцэртнага агенцтва «Energie Concert GmbH». Арганізаваў больш за 3.000 канцэртаў у Еўропе, Азіі і Амерыцы (сярод паспяховых праектаў: Die Fantastischen Vier, KRYPTERIA, Trenton And The Free Radical). У 2009 г. узначаліў аддзел «Booking&Events» канцэртнай пляцоўкі FZW у Дортмундзе, а ў 2011 годзе стаў адным з партнёраў агенцтва «FZW Event GmbH». Кампанія прасоўвае і арганізуе каля 250 музычных падзей у год. Фолькер таксама з’яўляецца членам арганізацыйнага камітэта «Liveurope» – сеціва еўрапейскіх пляцовак для жывых выступаў маладых талентаў з Еўропы.

 
 

Наведайце нашу старонку на

Электронны каталог бібліятэкі

Пошук інфармацыі ў агульным каталогу бібліятэкі Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў рэжыме онлайн 24 гадзіны ў суткі!