
Частыя пытанні, што тычацца RSS-стужкі
Што такое RSS-стужка?Для чаго можна выкарыстоўваць RSS?
Інфармацыя, што перадаецца праз RSS, складаецца толькі з тэксту і спасылак, без дызайнерскіх элементаў. Гэта дазваляе вельмі хутка і эфектыўна атрымоўваць інфармацыю пра навіны і змены на Інтэрнет-старонцы. Пры дапамозе спецыяльных праграм (RSS-Reader) можна падпісацца на RSS-стужкі шматлікіх Інтэрнет-старонак. Карыстальнікі, такім чынам, штораз аўтаматычна і зручна атрымоўваюць самую актуальную інфармацыю, не адкрываючы адпаведную старонку.
Праз RSS можна таксама падпісацца на аўдыё і відэаматэр’ялы.
Неабходныя тэхнічныя ўмовы.
Каб падпісацца на RSS-Feed, патрэбен RSS-Reader, які забяспечвае аўтаматычную актуалізацыю і выклад матэр’ялаў. Загрузіць можна Reader’ы, што базіруюцца на браўзерах (напр. Netvibes, Google My Yahoo), і дзякуючы якім можна з любога камп’ютэра чытаць асабіста скампанаваныя RSS-стужкі, а таксама лакальныя дадаткі.
Як карыстацца RSS-стужкамі Інстытута імя Гётэ?
RSS-стужкі Інстытута імя Гётэ, прысвечаныя розным тэмам, прапануюцца пад рубрыкай “RSS”. Каб падпісацца, проста скапіруйце URL (Інтэрнет-адрас) пажаданых стужак у свой RSS-Reader.
Сучасныя браўзеры, такія, як, напрыклад Firefox, Safari і Internetexplorer (IE 7) падтрымоўваюць функцыю прамой падпіскі на стужкі. Калі браўзер знаходзіць пэўную стужку на Інтэрнет-старонцы, то паказвае праз адпаведны знак. Націснуўшы гэты знак, Вы можаце падпісацца на пажаданую RSS-Feed.
Як карыстацца RSS- стужкамі на персаналізаваных стартавых старонках?
Вы маеце магчымасць карыстацца RSS-стужкай таксама і на Вашых персаналізаваных старонках netvibes.com, Google альбо My Yahoo. Каб бачыць спасылкі на новыя матэр’ялы Інстытута імя Гётэ пры карыстанні рознымі Інтэрнет-службамі, проста націсніце адпаведны значок. Тады наша RSS-стужка аўтаматычна далучыцца да Вашай стартавай старонкі.













