Заўсёды па нядзелях: газеты, што выходзяць на выходных

Пакуль што небяспека не мінавала. Газеты надалей змагаюцца з тым, што іх наклады меншаюць, і ствараюць новыя канцэпцыі крос-медыя. Але, здаецца, што ў выпадку з тыднёвікамі і газетамі, якія выходзяць на выходных, вымалёўваецца змена трэнду. У той час, калі ўсё болей людзей сярод тыдню карыстаюцца Інтэрнэтам у якасці крыніцы інфармацыі, зварот да газеты ў нядзелю робіцца папулярнейшым, чым калі б ні было раней.“Газета нядзельным ранкам з’яўляецца для мяне такой самай само сабой зразумелай рэччу, як кава за сняданкам”, кажа Міра П. - 34-гадовая кабета, якая працуе загадчыкам вучэбнай часткі ў міжнароднай моўнай школе ды мае поўную стрэсу працу. Таму на працягу тыдню застаецца мала часу для чытання. Яе муж Ёхан таксама зусім не мае часу. Ён працуе менеджэрам у арганізацыі, што ажыццяўляе кантроль у галіне эканомікі. “16-гадзінны працоўны дзень з’яўляецца для мяне амаль што цалкам нармальным”, мяркуе ён. Каб заставацца ў курсе падзей, ён праглядае ў офісе інтэрнэт-старонкі парталаў навінаў.
Маладая сужэнская пара падпісалася на “Вельт ам зонтаг” (ням. Welt am Sonntag) і на выходных у супакоі цешыцца за сняданкам чытаннем газеты. Каб быць у курсе апошніх навін і культурных падзей у сваім рэгіёне, яны часам купляюць яшчэ і Франкфуртер альгемайне зонтагсцайтунг (ням. Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung).
47 хвілін на выходных
Выходныя без газет? Для многіх немцаў гэта цалкам немагчымая рэч. Кожны другі грамадзянін ФРГ у веку пасля 14 гадоў часта ці часам чытае па нядзелях газеты. Для 56 працэнтаў грамадзян ФРГ пры гэтым на першым месцы знаходзіцца суботні выпуск якой-небудь рэгіянальнай газеты, адразу за якім ідзе якая-небудзь нядзельная газета (51 працэнт). Да гэтых вынікаў дадалося рэпрэзентатыўнае агульнанацыянальнае апытанне, якое было праведзена Таварыствам маркетынгу газет (ням. ZMG Zeitungs-Marketing-Gesellschaft) у супрацоўніцтве з Даследчым таварыствам Марплана (ням. Marplan Forschungsgesellschaft). У сярэднім тыя, хто быў апытаны, выдаткоўваюць на чытанне 47 хвілін. 66 працэнтаў паведамілі, што падчас чытання яны адпачываюць. А 53 працэнты маюць у нядзелю больш часу для вялікіх прэтэнцыёзных артыкулаў.
Чытанне па нядзелях асабліва важнае для людзей з высокім узроўнем даходу і добрай адукацыяй. Для 52 працэнтаў людзей у веку ад 30 да 49 гадоў зварот да газеты з’яўляецца само сабой зразумелай рэччу. Гэты паказнік для пакалення “ад 50 і вышэй” складае нават 57 працэнтаў.
Лёгкае, забаўляльнае чытво
У Германіі існуе каля дваццаці газет, што выходзяць па нядзелях. Іх агульны наклад складае каля пяці мільёнаў асобнікаў. Большую частку складаюць пры гэтым агульнанацыянальныя газеты. Асаблівы выпадак уяўляе сабой газета “Зонтаг Актуэль” (ням. Sonntag aktuell), якая выдаецца ў штутгарцкім рэгіёне. Наклад гэтай найбуйнейшай рэгіянальнай газеты прадаецца ў колькасці прыкладна 640.000 асобнікаў.
Як правіла, газеты, якія выходзяць па нядзелях, у адрозненне ад выпускаў, што выходзяць у буднія дні, маюць асобныя рэдакцыі. Іх змест часцей мае папулярны і культурніцкі характар, тон больш лёгкі, падборка тэм мае забаўляльны кірунак, а дызайн з’яўляецца больш прывабным не ў апошнюю чаргу дзякуючы шматлікім фатаграфіям і выкарыстанню колераў. У іх таксама падрабязна асвятляюцца агульнанацыянальныя падзеі і тэндэнцыі.
Розная накіраванасць
Пры гэтым накіраванасць нядзельных газет з’яўляецца таксама разнастайнай. “Вельт Ам Зонтаг” (ням. Welt am Sonntag (WamS), злёгку ў плюсе пры накладзе прыблізна 542.000 асобнікаў, арыентуецца, маючы сучасную сумесь з палітыкі, эканомікі, культуры і забаўляльнага зместу, на чытачоў больш высокага ўзроўню. “Більд Ам Зонтаг” (ням. Bild am Sonntag (BamS), на якую нельга падпісацца, разыходзіцца праз крамы ў колькасці 1,7 мільёнаў асобнікаў. Асноўная яе тэматыка - гэта, між іншым, падзеі спартыўнага жыцця і навіны са свету вядомых людзей.
“Франкфуртер Альгемайне Зонтагсцайтунг” (Ф.А.З.) (ням. Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung (F.A.S.), якая пачыналася ў 1990 г. у якасці “Райн-Майн-Цайтунг” (ням. Rhein-Main-Zeitung), з 2001 г. распаўсюджваецца па ўсёй краіне. У першыя гады свайго існавання яна была стратнай. Сёння свет СМІ немагчыма ўявіць без яе. Яе наклад нават часам перавышае сярэднія паказнікі накладу газэты-маці. У адрозненне ад яе матэрыялы Ф.А.З. больш простыя, яна падкупае сваёй свежай крэатыўнай формай. Ф.А.З. шмат разоў атрымлівала ўзнагароды Таварыства дызайну навін (анг. Society for News Design (SND) у катэгорыі “Самы лепшы дызайн у свеце”.
Удалая сумесь анлайнавых версій з папяровымі
У буднія дні карыстацца інтэрнэт-парталамі медый у якасці крыніцы інфармацыі, а ў нядзелю чытаць газету: гэта трэнд, які ўсё мацней праяўляецца ў Германіі. Таму выдаўцам газет нікуды не дзецца ад інаватыўнай канцэпцыі крос-медыя. Таму з пункту гледжання выдаўцоў зразумелы заклік да ўвядзення платнага кантэнту (анг. paid-content) з прычыны таго, што наклады друкаванай прэсы змяншаюцца. Яшчэ больш зразумелай з пункту гледжання выдаўцоў з’яўляецца крытыка таго, што публічна-прававыя каналы бясплатна публікуюць той самы кантэнт у Інтэрнэце.
Газеты лічаць, што для іх існавання выключна важна, каб каналы значна абмежавалі сваю актыўнасць у анлайне: “Калі АРД імкнецца да размовы аб платным кантэнце, то гэта добра, але нічога не мяняе ў тым, што датычыцца нашай прынцыповай крытыкі таго, што кантэнт публічна-прававога радыё, які быў аплочаны са збораў на ўтрыманне радыё, публікуецца ў якасці анлайнавых газет”, заявіў старшыня Асацыяцыі выдаўцоў газет федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і адміністратыўны дырэктар Вестдойчэ Альгемайне Цайтунг (ням. Westdeutsche Allgemeine Zeitung) Хрысціян Нінхаўс у пачатку 2011 г. у Дзюсельдорфе.
Шмат што ўказвае на тое, што ў бліжэйшай будучыні ўсталюецца паралельнае карыстанне: для заўзятых чытачоў нядзельных газет прапановы ў анлайне не з’яўляюцца сапраўднай альтэрнатывай. Камп’ютар усё ж не можа замяніць рытуалу, які стаўся прыемнай звычкай.
працуе ў якасці незалежнага публіцысту ў Франкфурце-на-Майне.
Аўтарскія правы: Інстытут імя Гётэ, Рэдакцыя публікацый у анлайне
Студзень 2011 году
У Вас ёсць пытанні па дадзеным артыкуле? Напішыце нам!
online-redaktion@goethe.de









