Бібліятэка як установа, што прадастаўляе інфармацыю: размова з Германам Рошам

Eingang der Stadtbibliothek Stuttgart; © Südpol Redaktionsbüro/T. Köster Герман Рош; © privat З’яўляючыся гарантамі інфармацыйнай свабоды, бібліятэкі забяспечваюць празрыстасць і гэтым спрыяюць змаганню з карупцыяй. Аднак усведамленне гэтай важнай функцыі адбываецца вельмі павольна, мяркуе ў размове з Goethe.de Герман Рош, прафесар Інстытуту інфармазнаўства Вышэйшай школы ў Кёльне.

Спадар Рош, што Вы можаце сказаць аб ролі бібліятэк у змаганні за празыстасць ды супраць карупцыі?

Бібліятэкі ў першую чаргу з’яўляюцца ўстановамі, якія забяспечваюць інфармацыяй грамадзян. Гэта ёсць перадумовай таго, каб зменьшыць розніцу паміж аб’ёмамі інфармацыі, якія існуюць на ўзроўні грамадскасці і ўраду. Толькі тады калі я, як грамадзянін, ведаю аб тым, што адбываецца на ўзроўні ўраду, я магу заняць адпаведную пазіцыю: выказаць згоду альбо пратэст. Гэта азначае, што забеспячэнне інфармацыяй з’яўляецца перадумовай свабоды меркаванняў і дэмакратыі.

Зразумела, што не толькі бібліятэкі маюць гэтую задачу. Аднак бібліятэкі, дзякуючы гарантыі якасці, эканамічнай незалежнасці і абавязку заставацца нейтральнымі лепей выконваюць гэтую ролю, чым, напрыклад, медыі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці альбо залежаць ад урадаў ды на якія ўплываюць эканамічныя фактары.

Трэба праліць святло туды, куды яно звычайна не трапляе

Значыць, бібліятэкі спрыяюць празрыстасці?

 Уваход у Гарадскую бібліятэку Штутгарта; © Südpol Redaktionsbüro/T. Köster Так, іх задача – збіраць, знаходзіць і прадастаўляць у карыстанне матэрыялы, якія дакументуюць, каментуюць альбо крытыкуюць дзейнасць ураду. Таму яны з’яўляюцца ўстановамі, якія спрыяюць удзелу грамадзян у палітычным жыцці.

Калі, напрыклад, ёсць жаданне перамагчы карупцыю ў палітыцы, то яе трэба спачатку знайсці. Трэба забяспечыць празрыстасць – так бы мовіць, праліць святло туды, куды яно звычайна не трапляе. Тады грамадзяне хутчэй зразумеюць, што за зачыненымі дзвярыма былі дасягнуты дамоўленасці, якія, магчыма, не адпавядаюць прававым нормам.

Ці ўсведамляюць бібліятэкары Германіі тое, што яны адыгрываюць важную ролю ў справе фармавання грамадскай думкі згодна з прынцыпамі дэмакратыі?

Так, аб’янанні чытачоў, якія паўсталі ў 18 ст. у якасці папярэднікаў публічных бібліятэк, мелі на мэце кантроль за ўладай і пабудову дэмакратычных структур. Калі сёння бібліятэкі спрыяюць узмацненню дэмакратыі, празрыстасці і знішчэнню карупцыі, то гэта адбываецца хутчэй імпліцытна.

 Фота па тэме “карупцыя” ; © Colourbox

Калі мы свядома і экспліцытна аддадзім перавагу гэтай фунцыі ды створым адпаведныя прапановы, то наш унёсак у справу знішчэння карупцыі будзе мець добры вынік. Гэта таксама павысіць аўтарытэт бібліятэк.

Чаму гэта не было зроблена дагэтуль?

Гэта, зразумела, звязана з тым, што гэтай ролі бібліятэк у бібліятэчнай галіне пакуль не надаецца належная ўвага. Міжнародная Федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (МФБА) апублікавала маніфэст па гэтай тэме толькі ў 2008 г.

…маніфэст МФБА аб празрыстасці, адказным кіраванні ўрадам і адсутнасці карупцыі…

Лагатып МФБА; © IFLA Менавіта так. Паводле маіх ацэнак гэта сапраўды вельмі карысная пазіцыя, якая служыць эталонам, на які можна арыентавацца. Яна павінна паспрыяць таму, каб функцыя, якую бібліятэкары выконваюць, часта слаба ўсведамляючы яе, альбо цалкам несвядома, сталася ўсвядомленай і кіраванай. Тады мы, бібліятэкары, змаглі б працаваць у гэтым кірунку больш інтэнсіўна і вынікова, чым гэта ёсць цяпер.

Роля бібліятэк у палітычнай сістэме

У маніфэсце МФБА гаворыцца, што бібліятэкі павінны “ствараць антыкарупцыйныя парталы і падтрымліваць ужо існуючыя альбо запланаваныя пункты кансультавання грамадзян, якімі апякуюцца антыкарупцыйныя НДА.” Ці адбываееца гэта яшчэ дзе-небудзь у свеце?

Мне гэта невядома. Аднак роля гэтага маніфэста не ў тым, каб апісаць сучасны стан рэчаў, але каб артыкуляваць пэўную мэту.

Што канкрэтна могуць зрабіць бібліятэкары, каб іх роля ў справе прадастаўлення інфармацыі была б больш выразнай?

Фота па тэме “абарона дадзеных”; © Colourbox
У сваёй паўсядзённай практыцы бібліятэкары ў Германіі схільныя бачыць сваю задачу ў прадастаўленні і пошуку носбітаў інфармацыі і толькі ў невялікай ступені ў выкананні актыўнай ролі ў палітычнай сістэме. Гэта функцыя была б больш выразнай, калі б бібліятэкары выказвалі сваю пазіцыю ў дачыненні да негатыўных з’яў у грамадстве, звязаных са свабодай інфармацыі, праз свае дахавыя і прафесійныя арганізацыі.

Гэта перш за ўсё тычыцца сферы абароны дадзеных. Мы, бібліятэкары, вельмі зацікаўлены ў тым, каб справе абароны дадзеных надавалася вялікая ўвага. Я лічу, што было б няблага, каб, напрыклад, можна было сказаць: мы, бібліятэкары, з’яўляемся абаронцамі свабоды слова і свабоды інфармацыі і ўважаем, што з-за выкарыстання ўрадам траянаў – праграмнага забеспячэння, з дапамогай якога праводзяцца вобшукі камп’ютараў прыватных асоб - гэтыя свабоды знаходзяцца ў небяспецы.

Я думаю, што мы яшчэ не ўсвядомілі ў належнай ступені, якую важную ролю мы можам выконваць у інфармацыйным грамадстве.

Размову вяла Дагмар Гірсберг,
незалежны публіцыст з Бону.

Аўтарскія правы: Інстытут імя Гётэ, Рэдакцыя публікацый у Інтэрнэце
Лістапад 2011 году

У вас ёсць пытанні па дадзеным артыкуле? Напішыце нам!
internet-redaktion@goethe.de

Спасылкі па тэме

Матэрыялы семінараў

Матэрыялы з мерапрыемстваў па інфармацыйна-бібліятэчнай справе ў Германіі

German Libraries: A Portrait

Innovative German libraries

Dossier: Digitalisation

En Route to an Electronic Universal Library?