Бібліятэка
Выдача матэрыялаў бібліятэкі
У нашай бібліятэцы Вы знойдзеце сучасныя друкаваныя альбо аудыявізуальныя матэрыялы на нямецкай мове альбо ў перакладзе, пры дапамозе якіх Вы пазнаёміцеся з сучаснымі тэндэнцыямі і актуальнымі тэмамі.
Вы можаце карыстацца матэрыяламі ў нашай бібліятэцы альбо ўзяць іх дадому.
У нас Вы знойдзеце
- кнігі на нямецкай мове
- пераклады нямецкамоўных аўтараў на беларускую альбо рускую мову
- матэрыялы па нямецкай мове як замежнай
- літаратуру для дзяцей і падлеткаў
- даведнікі і слоўнікі
- нямецкія штодзённыя і штотыднёвыя газеты і часопісы
- нямецкія спецыяльныя часопісы
- музычныя CD і аўдыякнігі
- відэаматэрыялы на DVD
- нямецкія тэлеканалы
- электронныя базы дадзеных
Наша бібліятэка адкрыта для ўсіх жадаючых. Карыстанне матэрыяламі ў межах бібліятэкі бясплатнае. Картка чытача дазваляе браць кнігі і аудыявізуальныя матэрыялы на часовае карыстанне. Для яе афармлення неабходна: мець пры сабе пашпарт і заплаціць рэгістрацыйны ўзнос.
Білет чытача неабходна штогод падаўжаць.
Распісаўшыся на білеце чытача, Вы тым самым падцвярджаеце сваю згоду выконваць Правілы карыстання бібліятэкай.
Выдача білета чытача на 1 год (таксама і ў выпадку страты білета):
усе катыгорыі чытачоў: 6,00 бел. рублёў,
слухачы курсаў нямецкай мовы Інстытута імя Гётэ ў Мінску: бясплатна.
Падаўжэнне тэрміну дзеяння карткі чытача (1 год):
дарослыя: 6,00 бел. рублёў,
школьнікі, студэнты, пенсіянеры: 4,00 бел. рублі,
слухачы курсаў нямецкай мовы Інстытута імя Гётэ ў Мінску: бясплатна.
Карыстанне на абанеменце:
кнігі, CD (мызычныя і аўдыёкнігі): 4 тыдні
часопісы, DVD і CD-ROM: 2 тыдні
Падаўжэнне тэрміну карыстання:
У асабістым кабінеце ў электроным бібліятэчным каталогу (OPAC) ці пры прад'яўленні ўзятай на дом кнігі або іншага носьбіту інфармацыі тэрмін карыстання можа быць падоўжаны, калі на гэты матэрыял няма заказаў ад іншых карыстальнікаў.
Калі ў Вас яшчэ няма карткі чытача біліятэкі, Вы можаце зарэгістравацца ў рэжыме анлайн на нашым сайце. Калі ласка, запоўніце гэтую форму, каб увесці найбольш важныя дадзеныя для Вашай рэгістрацыі і загадзя пацвердзіць свой адрас электроннай пошты. Акрамя таго, калі ласка, наведайце пасля 1 кастрычніка 2020 г. нашу бібліятэку, каб завяршыць працэс рэгістрацыі. Вазьміце з сабой пашпарт, а таксама рэгістрацыйны збор, які, магчыма, давядзецца заплаціць. Білет для чытача, які з'яўляецца слухачом курсаў Гётэ-Інстытута, бясплатны.
Кантакт:
Тэл.: +375 17 2374948
Маб. +375 29 1434355 (А1) ці +375 29 2504066 (МТС)
bibliothek-minsk@goethe.de