Электронныя бібліятэчны каталог і акаўнт
Выдача матэрыялаў бібліятэкі

Рэгістрацыя ў электронным бібліятэчным каталогу

Вы можаце ажыццяўляць пошук у электроным бібліятэчным каталогу (OPAC) нашай бібліятэкі круглыя суткі, знаёмячыся з кнігамі, кампакт-дыскамі, DVD-дыскамі, часопісамі і электроннымі рэсурсамі, якія знаходзяцца ў нашым фондзе.

Калі Вы з’яўляецеся чытачом бібліятэкі, то Вы дадаткова можаце зарэгістравацца ў электронным бібліятэчным каталогу, карыстаючыся нашым акаўнтам. Персаналізаванае карыстанне каталогам OPAC дае Вам наступныя перавагі:

  • паказ звестак аб дакументах, якія Вы ўзялі ў карыстанне, уключаючы даты звароту дакументаў;
  • падоўжанне тэрміну карыстання дакументамі;
  • паказ звестак аб аплочаных і неаплочаных зборах;
  • падача прапаноў для пашырэння фонду бібліятэкі;
  • каментаванне дакументаў;
  • спіс дакументаў, якія Вы бралі ў карыстанне раней.
 

Што неабходна зрабіць для рэгістрацыі ў электронным бібліятэчным каталогу?

Для таго, каб карыстацца персаналізаванымі функцыямі нашага электроннага бібліятэчнага каталогу, Вам неабходна быць чытачом бібліятэкі, а таксама мець бясплатную рэгістрацыю на партале Mein Goethe.de.

Мы пакажам Вам, як, зрабіўшы тры простыя крокі, Вы зможаце зарэгістравацца, каб карыстацца персанальнымі функцыямі каталогу.

У Вас з’явіліся пытанні альбо праблемы падчас уваходу на Ваш акаўнт? Калі ласка, звяртайцеся да нас!

bibliothek-minsk@goethe.de

На нашай вэб-старонцы Вы можаце азнаёміцца з Парадкам карыстання бібліятэкай. Вы таксама можаце атрымаць інфармацыю ў супрацоўнікаў бібліятэкі падчас яе наведвання. Калі Вы ўжо з’яўляецеся чытачом бібліятэкі, то можаце адразу пераходзіць да крока 2.
Калі Вы яшчэ не зарэгістраваны на партале Mein Goethe.de, то можаце стварыць сабе анлайн-акаўнт ужо зараз. Вашы пароль і логін для Mein Goethe.de Вы будзеце выкарыстоўваць для ўваходу ў электронны бібліятэчны каталог. Акрамя таго, на Mein Goethe.de Вы можаце карыстацца іншымі персаналізаванымі анлайн-сервісамі Інстытута імя Гётэ ў рубрыках «Мова», «Культура» і «Бібліятэка».

Калі Вы зарэгістраваліся на Mein Goethe.de раней, то Вам не трэба рэгістравацца наноў. Пачніце наўпрост з кроку 3.
Каб актывізаваць Ваш акаўнт, супрацоўнікам бібліятэкі неабходна мець Ваш адрас электроннай пошты, які Вы пазначылі падчас рэгістрацыі на Mein Goethe.de. Калі ласка, запоўніце наш рэгістрацыйны фармуляр і дашліце яго ў бібліятэку.

Пасля дасылкі фармуляру супрацоўнікі бібліятэкі паінфармуюць Вас, як толькі Вам будзе прадастаўлены доступ у каталог. Як правіла ўключэнне доступу адбываецца на працягу двух працоўных дзён.

Рэгістрацыйны фармуляр для карыстання электронным бібліятэчным каталогам OPAC

Для таго, каб прадаставіць Вам доступ да каталогу OPAC, нам неабходны пазначаныя ніжэй дадзеныя. Калі ласка, запоўніце фармуляр, а потым пстрыкніце мышкай па кнопцы «Даслаць».

Калі ласка, пазначце тут адрас электроннай пошты, выкарыстаны Вамі падчас рэгістрацыі на Mein Goethe.de.

Нумар Вашага білету чытача Вы знойдзеце на Вашым білеце чытача.


Прашу актывізаваць мой акаўнт у анлайнавым каталогу.

* неабходна
Націскаючы на размешчаную ніжэй кнопку і перасылаючы тым самым унесеныя ў кантактны фармуляр дадзеныя, Вы даяце сваю згоду на выкарыстанне Вашых дадзеных для адказу на Ваш зварот альбо для ўсталявання кантакту з Вамі. Вы можаце скасаваць дадзены Вамі дазвол, даслаўшы электронны ліст на адрас bibliothek-minsk@goethe.de. У выпадку скасавання дазволу Вашы дадзеныя будуць неадкладна выдаленыя з банку дадзеных. Вашы дадзеныя выдаляюцца з банку дадзеных таксама і пасля таго, як Ваш запыт быў апрацаваны альбо знікла неабходнасць іх захавання.

Заява аб абароне дадзеных