Бібліятэка
Бескантактная служба дастаўкі

Бескантактавая служба дастаўкі © Goethe-Institut Belarus

Бібліятэка Гётэ-Інстытута ў Беларусі прапануе бясплатны бескантактны сервіс дастаўкі. Ужо цяпер мы даставім Вам на дом кнігі, фільмы, гульні, аўдыякнігі, музыку і выданні для вывучэння нямецкай мовы як замежнай!

Мы імкнемся працаваць для Вас таксама і ў часы крызіса ў выніку распаўсюду каранавіруса, прадастаўляючы Вам нямецкамоўныя выданні.

Вы можаце ў любы час ажыццяўляць пошукі кніг, фільмаў, гульняў, аўдыякніг, музыкі і выданняў для вывучэння нямецкай мовы як замежнай у анлайн-каталогу (OPAC) нашай бібліятэкі і ўжо цяпер заказваць іх дастаўку на дом. Проста ўвайдзіце ў свой акаунт, абярыце пажаданыя выданні, пакладзіце іх у карзіну для тавараў і адпраўце свой заказ.

Абраныя вамі выданні праз некалькі дзён будуць дастаўлены кур’ерам Гётэ-Інстытута да дзвярэй Вашай кватэры/дома. Пры гэтым мы выконваем усе найважнейшыя гігіенічныя захады, каб абараніць здароўе нашых супрацоўнікаў і кліентаў – гэта для нас галоўны прыярытэт: усе выданні старанна дэзынфікуюцца перад дастаўкай і пасля здачы, нашы кур’еры носяць пальчаткі і абарончыя маскі, а таксама захоўваюць дыстанцыю падчас перадачы выданняў.

Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што гэта паслуга аказваецца пакуль што толькі ў межах горада Мінска.

Усе выданні выдаюцца ў часовае карыстанне да 01.09.2020. Пасля гэтай даты тэрмін карыстання выданнямі будзе зноў складаць чатыры тыдні. Як і раней, Вы можаце працягваць тэрмін карыстання да трох разоў ‒ у выпадку, калі яны не заказаны іншымі карыстальнікамі. Калі заказанага Вамі выдання ў момант заказу не знойдзецца ў бібліятэцы, то мы дапоўнім Ваш заказ іншым выданнем.

Вы таксама можаце заказаць сюрпрыз-пакет выданняў. Вы можаце не абіраць выданні, а проста паведаміць нам Вашу ўлюбёную тэму. Мы ахвотна даставім Вам дадому сюрпрыз-пакет, які будзе складацца з трох падыходзячых выданняў. У залежнасці ад тэматыкі гэта таксама можа быць і асарці з выданняў (кніг, DVD-дыскаў, аўдыякніг і да т. п.).

У нашай бібліятэцы ёсць скрыня для звароту заказаў (бізнэс-цэнтр «Тэрмінал», 4 паверх). Такім чынам Вы можаце здаваць узятыя Вамі ў карыстанне выданні і па-за гадзінамі працы бібліятэкі (у час, калі яна не працуе). Калі ласка, праверце перад тым, як здаць выданні, іх камплектнасць. Вы, вядома, можаце здаць выданні асабіста ‒ тады, калі адчыніцца бібліятэка.

Калі ў Вас яшчэ няма карткі чытача бібліятэкі, Вы можаце зарэгістравацца ў рэжыме анлайн на нашым сайце. Калі ласка, запоўніце гэтую форму, каб увесці найбольш важныя дадзеныя для Вашай рэгістрацыі і загадзя пацвердзіць свой адрас электроннай пошты. Мы спачатку праверым Вашыя дадзеныя па тэлефоне і створым для Вас уліковы запіс. Акрамя таго, калі ласка, асабіста наведайце пасля 1 кастрычніка 2020 г. нашу бібліятэку, каб завяршыць працэс рэгістрацыі. Вазьміце з сабой пашпарт, а таксама рэгістрацыйны збор, які, магчыма, давядзецца заплаціць. Білет для чытача, які з'яўляецца слухачом курсаў Гётэ-Інстытута, бясплатны

З пытаннямі і прапановамі датычна новага сервісу дастаўкі Гётэ-Інстытута звяртайцеся, калі ласка, на наступны адрас электроннай пошты:

bibliothek-minsk@goethe.de

а таксама тэлефануйце на нумар A1 +375 44 486 21 26.