Бібліятэка
Onleihe

Goethe-Institut Onleihe Foto: Goethe-Institut/Loredana La Rocca

Дыгітальная бібліятэка

З дапамогай электроннага абанемента «Onleihe» Вы можаце ўзяць у карыстанне на пэўны час, не выходзячы з уласнага дому, такія дыгітальныя носьбіты інфармацыі, як электронныя кнігі, газеты альбо аўдыёфайлы.

Рэгістрацыя

Onleihe – электронны бібліятэчны анлайн-абанемент бібліятэкі Інстытута імя Гётэ. Сервіс дае Вам магчымасць карыстацца электроннымі выданнямі – электроннымі кнігамі, аўдыё- і відэазапісамі, электроннай прэсай, г. зн. атрымліваць на пэўны час файлы праз анлайн-абанемент Onleihe.

Вяртаць носьбіты інфармацыі ў такую бібліятэку не трэба: пасля сканчэння тэрміна карыстання атрыманы файл не будзе адчыняцца. З дапамогай анлайн-абанемента Onleihe Вы маеце магчымасць атрымліваць выданні дахаты 24 гадзіны ў суткі 7 дзён на тыдзень, усяго толькі некалькі разоў пстрыкнуўшы мышкай.

Сервісам Onleihe могуць карыстацца ўсе зацікаўленыя чытачы, якія стала пражываюць ў Беларусі. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам Onleihe бясплатныя.

Для таго, каб карыстацца Onleihe, неабходна зарэгістравацца. Для гэтага запоўніце, калі ласка, рэгістрацыйную форму.

Пасля таго, як мы атрымаем Вашы рэгістрацыйныя дадзеныя, з Вамі звяжуцца нашы супрацоўнікі і дашлюць Вам код рэгістрацыі, які спатрэбіцца Вам для актывацыі сервіса Onleihe.

Актывацыя адбываецца праз наш персаналізаваны сервіс Mein goethe.de. Увядзіце, калі ласка, Ваш код рэгістрацыі ў рубрыцы “Мой Onleihe” гэтага сервісу.

Калі да гэтага Вы яшчэ не карысталіся сервісам “Mein goethe.de”, Вам неабходна будзе спачатку прайсці на ім рэгістрацыю. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам “Mein goethe.de” бясплатныя.
Калі ласка, спраўдзіце перад тым, як прайсці рэгістрацыю, ці адпавядае Ваша прыстасаванне для чытання (камп’ютар, камп’ютар Makintosh, прыстасаванне для чытання электронных кніжак і пад.) неабходным тэхнічным патрабаванням. Рэкамендуем Вам выкарыстоўваць шырокапалосны доступ да інтэрнэту (DSL, падключэнне праз кабель), калі Вы жадаеце браць у карыстанне аўдыёфайлы.

У межах сервіса Onleihe сёння існуе магчымасць карыстання наступнымі фарматамі:
  • для электронных кніжак: фармат PDF альбо ePub
  • для eAudio/Musik: фармат WMA
  • для eVideo: фармат WMV
  • для электронных газет ды часопісаў: фармат PDF
Мінімальныя тэхнічныя патрабаванні да аперацыйнай сістэмы Windows:
  • Аперацыйныя сістэмы: Windows 2000 / XP / Vista / 7
  • Windows Media Player 11 альбо наступныя яго версіі
  • Adobe Reader X альбо наступныя яго версіі
  • Adobe Digital Editions 1.7.2 (каб прайсці рэгістрацыю, неабходна мець ідэнтыфікацыйны код для Adobe, які прадастаўляецца бясплатна)
  • Internet Explorer 7.0 альбо наступныя яго версіі
  • Firefox 3.6.0 альбо наступныя яго версіі
Мінімальныя тэхнічныя патрабаванні для камп’ютараў Macintosh:
  • Mac OS 10.2.8 - 10.4.2 + Adobe Reader 7.1.0
  • Mac OS 10.4.3 - 10.5.3 + Adobe Reader 8.x (9)
Звярніце ўвагу на тое, што на камп’ютарах кампаніі Apple можна чытаць толькі электронныя кніжкі – тыя, якія існуюць у фармаце ePub. Калі Вы маеце намер чытаць файлы фармату ePub на Вашым айпадзе альбо айфоне, то Вам неабходна спачатку спампаваць бясплатную версію праграмы OverdriveMediaConsoleApp альбо BluefireApp, для чаго Вам трэба будзе пазначыць Ваш ідэнтыфікацыйны код для Adobe, які прадастаўляецца бясплатна.

У цяперашні момант пакуль не існуе магчымасці чытаць электронныя газеты і часопісы на прыстасаваннях кампаніі Apple. Таксама немагчыма праслухоўваць аўдыёфайлы, музыку і праглядаць відэа, атрыманыя праз сервіс Onleihe, на камп’ютарах кампаніі Apple, нават калі яны маюць праграму Windows Mediaplayer для камп’ютараў Macintosh.

Для таго, каб чытаць электронныя кніжкі з дапамогай аперацыйнай сістэмы Linux, неаходна выканаць наступныя мімнімальныя тэхнічныя патрабаванні:
  • SuSe Linux Enterprise Desktop 10 + Adobe Reader 7.0.9 - 8.x
  • Slackware Linux 10 + Adobe Reader 7.0.9 - 8.x
  • Debian 4.0 Etch + Adobe Reader 7.0.9 - 8.x
  • Ubuntu (ab Version 8.10)

Праграма Adobe-PDF-Reader выкарыстоўваецца ў кожным выпадку карыстання выданнямі. Іншыя праграмы для чытання фармата PDF, як, напрыклад, kpdf, на жаль, не могуць быць выкарыстаны. Калі Вы карыстаецеся сістэмай Linux, мы рэкамендуем ужываць праграму Adobe Reader 8.1.1.Калі Вы маеце намер карыстацца прыстасаваннем для чытання электронных кніжак, спраўдзіце, калі ласка, што яно падтрымлівае фарматы, якія прадастаўляюцца. На наступнай вэб-старонцы Adobe знаходзіцца спіс з дадзенымі аб сумяшчальнасці на англійскай мове:
http://blogs.adobe.com/digitalpublishing/supported-devices

Просім Вас з паразуменнем паставіцца да таго, што ў цяперашні момант з тэхнічных прычын мы, на жаль, не маем магчымасці прадаставіць у рамках карыстання сервісам Onleihe фарматы, якія можна выкарыстоўваць на ўсіх кап’ютэрных сістэмах. Абмежаванні паўстаюць з прычыны таго, што існыя кап’ютарныя сістэмы пакуль не сумяшчальныя міжсобку, а таксама таму, што выдавецтвы выпускаюць толькі пэўныя фарматы электронных выданняў.