Летняя школа для бібліятэкараў 2018

Ілюстрацыйнае фота Фота: Syda Productions © Colorbox

Міжнародная летняя школа-2018 для маладых спецыялістаў бібліятэчнай справы

Універсітэт сродкаў масавай камунікацыі ў Штутгарце і Інстытут імя Гётэ запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай летняй школе для спецыялістаў бібліятэчнай справы (узрост удзельнікаў: да 40 гадоў). Летняя школа пойдзе з 23 па 28 ліпеня 2018 года ва Універсітэце сродкаў масавай камунікацыі ў Штутгарце.
 
Тэма летняй школы: «Сацыяльна актыўныя, інавацыйныя, даступныя для ўсіх: бібліятэкі будучыні робяць унёсак у выкананне праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на 2030 год». У межах летняй школы будуць разглядацца мэты ўстойлівага развіцця ААН і ўнёсак бібліятэк у іх рэалізацыю.
 
Заняткі ў летняй школе будуць праводзіцца на англійскай мове.
 
Падаваць заяўкі на атрыманне стыпендый (фінансаванне ўдзелу ў праграме за кошт Інстытута імя Гётэ) могуць бібліятэкары з Беларусі, а таксама краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.
 
Падача заявак ажыццяўляецца да 10 сакавіка 2018 года.