Падтрымка перакладаў
Праграма Інстытута імя Гётэ «Пераклады нямецкіх кніг на замежныя мовы» скіравана на фінансавую падтрымку замежных выдавецтваў у справе выдання нямецкай літаратуры. Гэта дазваляе адкрыць доступ да твораў сучаснай літаратуры, кніг для дзяцей і моладзі, важных навуковых публікацый і навукова-папулярных выданняў колу чытачоў, якое не валодае нямецкай мовай.
Праграма служыць мэтам культурнай палітыкі і з’яўляецца важным інструментам кіравання ў сферы міжнароднай культурнай і адукацыйнай палітыкі Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
За амаль 40 гадоў існавання праграмы фінансавая падтрымка была аказана выданню каля 6000 кніг на 45 мовах.
Вашу заяўку разглядае спачатку Інстытут імя Гётэ ў Вашай краіне. Калі ён лічыць падтрымку Вашага праекта мэтазгодным, то дасылае рэкамендацыю ў галоўную дырэкцыю Інстытута імя Гётэ ў Мюнхене. Тады адмысловая камісія прымае рашэнне пра памер сумы падтрымкі. Пасяджэнні камісіі адбываюцца чатыры разы на год у наступныя тэрміны:
Пасяджэнні камісіі адбываюцца чатыры разы на год у наступныя тэрміны:
Заяўкі на падтрымку выдання навукова-папулярных кніг і прац па гуманітарных навуках разглядаюцца толькі на пасяджэннях камісіі ў красавіку і лістападзе. Для прац па гуманітарных навуках камісія дадаткова запрошвае заключэнне Нямецкага даследчага таварыства. Таму працэсс прыняцця рашэння можа заняць ад трох да шасці месяцаў.
Пасяджэнні камісіі адбываюцца чатыры разы на год у наступныя тэрміны:
- у пачатку лютага: апошні тэрмін падачы заявак – 1 снежня;
- у канцы красавіка: апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка;
- у канцы ліпеня: апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня;
- у пачатку лістапада: апошні тэрмін падачы заявак – 15 верасня.
Заяўкі на падтрымку выдання навукова-папулярных кніг і прац па гуманітарных навуках разглядаюцца толькі на пасяджэннях камісіі ў красавіку і лістападзе. Для прац па гуманітарных навуках камісія дадаткова запрошвае заключэнне Нямецкага даследчага таварыства. Таму працэсс прыняцця рашэння можа заняць ад трох да шасці месяцаў.
- Заяўкі ад выдавецтваў: права падаваць заяўкі маюць выключна замежныя выдавецтвы.
- Апублікаваныя творы: падтрымка выдзяляецца на пераклад твораў нямецкіх аўтараў, якія выйшлі ў свет у друкаванай форме ў выдавецтвах нямецкамоўнага абшару.
- Пераклад з арыгіналу: неабходна, каб пераклад быў зроблены з арыгінальнага нямецкага тэксту.
- Тэрмін выхаду перакладу: разглядаюцца заяўкі толькі на тыя праекты, якія ў момант заключэння дагавора аб падтрымцы яшчэ не знаходзяцца ў стадыі друку.
- Частковае фінансаванне перакладу: у выпадку прыняцця рашэння аб аказанні падтрымкі Інстытут імя Гётэ кампенсуе замежнаму выдавецтву частку выдаткаў на пераклад. Поўная кампенсацыя выдаткаў на пераклад, а таксама фінансаванне набыцця правоў, друку і працы рэдактара не прадугледжана.
- Згадванне Інстытуту імя Гётэ і размяшчэнне лагатыпу: замежнае выдавецтва абавязуецца згадаць у выхадных звестках Інстытут імя Гётэ ў якасці фундатара і размясціць яго лагатып. У выпадку, калі гэта не будзе зроблена, грант не будзе выплачаны.
- Ганарар перакладчыка: у выпадку прыняцця рашэння аб аказанні падтрымкі пры вызначэнні яе сумы могуць быць улічаны толькі тыя ганарары, якія будуць выплачаны перакладчыку да выхаду перакладу ў свет.
- Пераклад у форме электроннай кнігі для электроннага абанемента Onleihe: пераклады, якія таксама выйдуць у форме электроннай кнігі, Інстытут імя Гётэ хоча прапаноўваць сваім зарэгістраваным карыстальнікам у межах электроннага абанемента Onleihe. Замежнае выдавецтва абавязуецца прадаставіць Інстытуту імя Гётэ пераклад у фармаце epub.
Лагатып Інстытута імя Гётэ, прызначаны для размяшчэння ў кнігах, якія выходзяць у свет ў межах праграмы падтрымкі перакладаў: