Зборы «Еўрапеаны» 1914 – 1918 Дыгітальны праект, прысвечаны культуры штодзённасці

„Die Ermordung des Großherzogs Franz Ferdinand von Österreich“, Frankreich 1914
„Die Ermordung des Großherzogs Franz Ferdinand von Österreich“, Frankreich 1914 | Foto (Ausschnitt): © Jugoslovenska Kinoteka (JK)

У межах праекта, прысвечанага культуры штодзённасці часоў Першай сусветнай вайны, было алічбована 400.000 аб’ектаў з нацыянальных бібліятэк і архіваў Еўропы. Сёння яны з’яўляюцца часткай віртуальнага збору на тэматычным партале «Еўрапеана».

У 100-ю гадавіну пачатку Першай сусветнай вайны ў рэжыме анлайн на партале Europeana.eu будуць даступныя каля 400.000 асабліва вартых дакументаў свайго часу з бібліятэк і архіваў васьмі еўрапейскіх краін. Гэта пераканаўчы вынік міжнароднага дыгітальнага праекта «Зборы Еўрапеаны 1914 – 1918» (Europeana Collections 1914–1918), фінансаванне якога ажыццяўляла Еўрапейская Камісія.

Рэалізацыя амбітнага праекта пачалася ў 2011 г. пры ўдзеле дванаццаці партнёраў – у першую чаргу нацыянальных бібліятэк, яго змест быў ясна вызначаны: «Наш праект знаёміць са штодзённым жыццём падчас вайны: і ў акопах, і на т. зв. унутраным фронце, – распавядае каардынатар праекта Торстэн Зігман, які працуе ў Дзяржаўнай бібліятэцы ў Берліне. – Гаворка ідзе ў першую чаргу пра аб’екты, з якімі мелі справу звычайныя грамадзяне ў перыяд з 1914 па 1918 гг.: гэта, напрыклад, газеты і ўлёткі з фронту, а таксама павучальная літаратура і кнігі рэцэптаў».

Выхад за межы традыцый архівіравання

Trailer: Europeana 1914–1918 Filmsammlung

Браты Джордж Брэйн, 10 батальён, Шэрвуд Форэстэрз і Гары Брэйн, оксфардшырскія каралеўскія гусары ў Хаўрынкорце, Францыя. Браты Джордж Брэйн, 10 батальён, Шэрвуд Форэстэрз і Гары Брэйн, оксфардшырскія каралеўскія гусары ў Хаўрынкорце, Францыя. | © Keith Brain Адным з галоўных крытэрыяў адбору было пытанне аб аўтарскіх правах. «Без наяўнасці дазволу мы можам алічбоўваць толькі тыя творы, якія не абароненыя аўтарскім правам – г. зн. творы, аўтары якіх памерлі як мінімум 70 гадоў таму. Гэта тычыцца далёка не ўсіх матэрыялаў перыяду 1914 – 1918 гг., – кажа Зігман. – У выпадку асабліва вартых дакументаў можна, зразумела, паклапаціцца аб атрыманні дазволу ад усіх аўтараў пэўнага твору. Аднак калі маеш справу з больш чым 400.000 дакументаў, то гэта магчыма толькі ў асобных выпадках».

Яшчэ адным выклікам была моўная разнастайнасць: «Мэтададзеныя нашых партнёраў па праекце былі прадстаўленыя на розных мовах, а бібліятэкі, якія ўдзельнічалі ў ім, мелі аднамоўныя каталогі». Для таго, каб з алічбованымі аб’ектамі маглі працаваць носьбіты розных моў, былі вызначаныя 50 галоўных тэм, якія атрымалі класіфікацыю на некалькіх мовах. «Той, хто набярэ ў пошукавым радку нямецкай версіі тэматычнага парталу Schützengraben (ням. акопы), знойдзе аб’екты па гэтай тэме таксама і на іншых мовах».

Тры праекты на адным партале

Ваенная хроніка, 85-ы выпуск. Францыя | © Deutsches Filminstitut – DIF

Адным з галоўных крытэрыяў адбору было пытанне аб аўтарскіх правах. «Без наяўнасці дазволу мы можам алічбоўваць толькі тыя творы, якія не абароненыя аўтарскім правам – г. зн. творы, аўтары якіх памерлі як мінімум 70 гадоў таму. Гэта тычыцца далёка не ўсіх матэрыялаў перыяду 1914 – 1918 гг., – кажа Зігман. – У выпадку асабліва вартых дакументаў можна, зразумела, паклапаціцца аб атрыманні дазволу ад усіх аўтараў пэўнага твору. Аднак калі маеш справу з больш чым 400.000 дакументаў, то гэта магчыма толькі ў асобных выпадках».

Яшчэ адным выклікам была моўная разнастайнасць: «Мэтададзеныя нашых партнёраў па праекце былі прадстаўленыя на розных мовах, а бібліятэкі, якія ўдзельнічалі ў ім, мелі аднамоўныя каталогі». Для таго, каб з алічбованымі аб’ектамі маглі працаваць носьбіты розных моў, былі вызначаныя 50 галоўных тэм, якія атрымалі класіфікацыю на некалькіх мовах. «Той, хто набярэ ў пошукавым радку нямецкай версіі тэматычнага парталу Schützengraben (ням. акопы), знойдзе аб’екты па гэтай тэме таксама і на іншых мовах».

Тры праекты на адным партале

Chloe Coules mit den Auszeichnungen ihres Ururgroßvaters und seinem 'Death or Glory' Abzeichen. Chloe Coules mit den Auszeichnungen ihres Ururgroßvaters und seinem 'Death or Glory' Abzeichen. | © Giles Davies Вынікі дыгітальнага праекту ўключаныя ў склад Еўрапеаны – віртуальнай еўрапейскай бібліятэкі. Тэматычны партал  Europeana.eu адначасова аб’ядноўвае тры вялікіх праекты, прысвечаных гэтай тэме. У звязку з гэтым варта ўзгадаць праект European Film Gateway 1914, у рамках якога былі алічбованы кінаматэрыялы з 21 еўрапейскага архіва – іх агульная працягласць складае 660 гадзін.

Акрамя таго, тут ідзе збор рэчаў, знойдзеных у межах кампаніі «Еўрапеана 1914 – 1918», якая ўжо адбылася ў дванаццаці краінах. У пэўныя дні арганізатары праекту звярталіся да прыватных асоб з просьбай прынесьці ў бібліятэкі свае артэфакты-памяткі – напрыклад, лісты, паштоўкі, дзённікі – з тым, каб алічбаваць іх. У анлайне сёння можна знайсці 90.000 фотаздымкаў прыватных артэфактаў-памятак і асабістых дакументаў. Плануецца правесці падобныя кампаніі таксама ў пяці іншых краінах.

Аб’ём кантэнту, якім бібліятэкі забяспечваюць партал Europeana.eu, будзе расці і надалей. «Сёння можна ўбачыць толькі дзве траціны нашых фондаў, – кажа Торстэн Зігман. Тэхнічнае развіццё парталу таксама яшчэ не скончанае. Дагэтуль кантэнт быў сістэматызаваны паводле віду дакумента, тэмы альбо тэатру вайсковых дзеянняў. – Мы працем над тым, каб увесці значна больш катэгорый і тым самым зрабіць пошук яшчэ больш зручным. Партал павінен прыносіць карысць не толькі даследчыкам, мы хочам, каб азнаёміцца з тэмай “Культура штодзённасці падчас Першай сусветнай вайны” мог кожны зацікаўлены аматар».