Камунікацыя ў сферы навукі Паслугі для навукі 2.0

Даследаванне новых формаў працы
Даследаванне новых формаў працы | © The Lighthouse - Fotolia.com

Дыгіталізацыя аказвае значны ўплыў на правядзенне даследаванняў і публікацыю іх вынікаў. Пра тое, як у гэты працэс уключаныя бібліятэкі, распавядае Ламберт Хелер, кіраўнік лабараторыі Тэхнічнай інфармацыйнай бібліятэкі Гановера «Опэн саенс лэб».

Спадар Хелер, якія найважнейшыя змены ў сферы навуковай камунікацыі вы можаце назваць?

Пасля таго, як з’явіўся інтэрнэт, навукоўцы пачалі абменьвацца вынікамі сваіх даследаванняў у рэжыме анлайн. Гэта не толькі паскорыла і спрасціла камунікацыю навукоўцаў паміж сабой, але таксама змяніла камунікацыю з усім светам. Інфармацыя пра тое, чым займаюцца навукоўцы, выйшла па-за межы кокана.

Акрамя таго, можна заўважыць, што ў апошнія пяць-дзесяць гадоў зніклі межы паміж тым, што робяць навукоўцы і аматары-непрафесіяналы. Асацыяцыя псіхалагічных навук адкрыта заахвочвае сваіх чальцоў пісаць артыкулы для Вікіпедыі. У якасці прыклада можна назваць блогераў, якія пішуць на навуковыя тэмы – часцей за ўсё яны маюць вышэйшую адукацыю, але самі не праводзяць даследаванні

Пабудова новай інфраструктуры

Якую ролю адыгрываюць у гэтай сферы навуковыя бібліятэкі?

Ламберт Хелер Ламберт Хелер | © Ламберт Хелер Вялікую колькасць складае інфраструктура рэсурсаў вольнага доступу, якую прапануюць цэнтральныя галіновыя бібліятэкі, стала кансультуючыся міжсобку. Хутка выкласці ў вольны доступ у сеціве вынікі даследаванняў – сёння гэта больш, чым проста размяшчэнне ў анлайне свайго рукапісу. Навукоўцы хацелі б праводзіць дакладныя пошукі, а таксама рабіць высновы наконт розных крыніцаў і іх якасці. Гэта не адбываецца само па сабе і не гарантуецца камерцыйнымі актарамі. У дадзеным выпадку патрабуецца паслядоўнасць і прафесіяналізм, уласцівыя навуковым бібліятэкам.
 
Яшчэ адным прыкладам можа служыць праект «Радар», у межах якога ствараецца сховішча дадзеных аб даследаваннях. Там можна публікаваць неапрацаваныя дадзеныя даследаванняў – часта гэта вялікія масівы інфармацыі – і спасылацца на іх.

Цэнтральная медыцынская бібліятэка стварыла агульнадаступны партал EyeMoviePedia, дзе знаходзяцца відэафільмы афтальмалагічных аперацый. Нядаўна Бібліятэка тэхнічнай інфармацыі стварыла партал AV – свайго роду YouTube для навукоўцаў.

Так, тут можна запампаваць відэаролікі, якія потым можна знайсці праз навуковыя парталы пошуку. Наш партал мае значна больш магчымасцяў, чым YouTube. Так, напрыклад, вусная мова ў фільмах можа быць распазнаная, у ёй можна ажыццяўляць пошук. Акрамя таго, існуе магчымасць цытавання відэаролікаў з дапамогай ідэнтыфікатара дыгітальных аб’ектаў (DOI) – дакладнасць вымяраецца тут секундамі.

Інструменты для стварэння супольных тэкстаў

Ці моцна адрозніваюцца працэсы даследавання і публікацыі ў розных навуковых дысцыплінах?

Канечне, напрыклад, у матэматыцы і фізіцы вельмі развітая культура апрацоўкі матэрыяла перад яго публікацыяй. На платформе Arxiv.org публікуюцца чарнавікі артыкулаў – незалежна ад таго, пабачаць яны свет у якім-небудзь часопісе ці не. У сферы гуманітарных навук сёння такой практыкі не існуе.

Асноўная ўвага ў дзейнасці даследчага таварыства Science 2.0 надаецца інструментам, якія спрыяюць супрацоўніцтву навукоўцаў.

Напрыклад, Бібліятэка тэхнічнай інфармацыі запрасіла экспертаў у розных галінах, каб разам напісаць кнігу. Рэалізацыя гэтага праекту мае на мэце высветліць, якія перавагі мае гэты метад і як можна палепшыць неабходныя для гэтага інструменты і інфраструктуру. Мы мадыфікавалі праграму MediaWiki, з якой працуе Вікіпедыя, каб выкарыстаць яе ў нашым Book Sprint. Праз два тыдні з’явілася кіраўніцтва CoScience, прызначанае для супольнага напісання навуковых працаў і іх публікацыі ў інтэрнэце. Ужо сёлета з’явіцца цыкль відэалекцый, прысвечаных тэхнікам супрацоўніцтва.
 
Наш Book Sprint быў прызнаны і ў іншых галінах. Сёння на нашай платформе група з 60 раманістаў піша кнігу аб Эпосе Адраджэння і Сярэдніх Вяках у раманскім свеце. Праўда яе напішуць не за два тыдні, а за год – незвычайна кароткі тэрмін для сферы гуманітарных навук.