Міжнародная моладзевая бібліятэка Культурная спадчына: дзіцячая літаратура

Фестываль «White Ravens», які праводзіўся ў Міжнароднай моладзевай бібліятэцы ў Мюнхене
Фестываль «White Ravens», які праводзіўся ў Міжнароднай моладзевай бібліятэцы ў Мюнхене | Фота (фрагмент): © IJB

У маляўнічым палацы Блутэнбург у Мюнхене знаходзіцца найвялікшая ў свеце бібліятэка міжнароднай літаратуры для дзяцей і моладзі – яна зусім не з’яўляецца сонным палацам кніг.
 

Той, хто сёння прагульваецца па казачнай рэзідэнцыі Міжнароднай моладзевай бібліятэкі (Internationale Jugendbibliothek – IJB, ММБ), якая знаходзіцца ў палацы Блутэнбург на ўскрайку Мюнхена, альбо знаёміцца ў сеціве з разнастайнай дзейнасцю гэтай цудоўнай спецыялізаванай бібліятэкі, бачыць сімбіёз культуры, навукі і палітыкі, які рэдка паўстае дзеля карысці дзяцей і моладзі. Яе місія палягае ў тым, каб падтрымліваць дзіцячую літаратуру з усяго свету як культурную спадчыну і падыходзячы для будучыні медыя-сродак, збіраць, адкрываць і папулярызаваць яе.

Багацце задач Міжнароднай моладзевай бібліятэкі

Заснаванне Міжнароднай моладзевай бібліятэкі ў 1949 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, было часткай рэадукацыйных праграм альянтаў і ўдалося дзякуючы ідэалістычнай дзейнасці Елы Лепманс (1891 – 1970) – эмігрантцы, якая вярнулася на радзіму, журналістцы і кансультантцы Арміі ЗША. У выніку зменаў у палітыцы за прамінулыя дзесяцігоддзі змяніліся задачы ММБ, а таксама тыя, хто яе фінансуе.
 
Пачынаючы з 1996 года, ММБ з’яўляецца нямецкім фондам прыватнага права. Яе фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія рэгулярна выдзяляюць федэральныя міністэрствы, федэральная зямля Баварыя і горад Мюнхен. У дадатак яна атрымлівае праектныя сродкі, ахвяраванні фондаў, прадпрыемстваў і прыватных асобаў. У святле федэратыўнай культурнай палітыкі ФРГ гэты стан рэчаў адлюстроўвае вялікую колькасць задач Міжнароднай моладзевай бібліятэкі. Тры праграмы паядноўваюць кнігі, архівы, мерапрыемствы, выставы і публікацыі: збіранне і падтрымка міжнароднай дзіцячай і моладзевай літаратуры, праекты пазашкольнай папулярызацыі літаратуры сярод дзяцей і моладзі, а таксама садзейнічанне даследчай дзейнасці.

Архіў культурнай тоеснасці

Багатую традыцыямі сэрцавіну збору 600.000 дзіцячых кніг на больш чым 130 мовах, які паўставаў на працягу амаль 70 гадоў, утвараюць кніжныя навінкі, якія стала прадастаўляюць выдавецтвы з усяго свету. Для значнай колькасці рэгіёнаў свету, якія не маюць надзейнай інфраструктуры па вытворчасці, распаўсюду сваіх дзіцячых і моладзевых літаратур і збору дадзеных аб іх, гэты фонд з’яўляецца архівам іх культурных тоеснасцяў. На міжнародным літаратурным рынку збор – на яго базе ажыццяўляецца праграма «White Ravens» – выступае ў якасці дапаможнага сродку арыентавання ў трэндах, тэмах і якасці дзіцячай і моладзевай літаратуры.

  • Міжнародная моладзевая бібліятэка ў палацы Блутэнбург выглядае маляўніча Фота (фрагмент): © IJB
    Міжнародная моладзевая бібліятэка ў палацы Блутэнбург выглядае маляўніча
  • Інтэнсіўны рух у двары палацу Фота (фрагмент): © IJB
    Інтэнсіўны рух у двары палацу
  • Сталая экспазіцыя ў вежы Джэймса Круса Фота (фрагмент): © IJB
    Сталая экспазіцыя ў вежы Джэймса Круса
  • Вытворчасць кароткаметражных фільмаў у межах акцыі «Адкрываем кнігу і здымаем фільм» Фота (фрагмент): © IJB
    Вытворчасць кароткаметражных фільмаў у межах акцыі «Адкрываем кнігу і здымаем фільм»
  • Чытальная зала Фота (фрагмент): © IJB
    Чытальная зала
  • Выстава ў сховішчы скарбаў Фота (фрагмент): © IJB
    Выстава ў сховішчы скарбаў
  • Валізка з кніжкамі для маленькіх чытачоў Фота (фрагмент): © IJB
    Валізка з кніжкамі для маленькіх чытачоў
  • ABC-Воркшоп Фота (фрагмент): © IJB
    ABC-Воркшоп
  • Пакой ілюстраванай кнігі Фота (фрагмент): © IJB
    Пакой ілюстраванай кнігі
  • Лірычны ранішнік Фота (фрагмент): © IJB
    Лірычны ранішнік

Абудзіць цікавасць да літаратуры і кніг

У гістарычных будынках Блутэнбурга ў мюнхенскім раёне Оберменцынг знаходзіцца дзіцячая і моладзевая бібліятэка, якая мае прыблізна 30.000 кніг з розных краін. У межах семінараў, майстар-класаў і мастацкіх праектаў, якія адбываюцца тут, маладыя людзі разам з гатовымі эксперыментаваць аўтарамі, мастакамі, педагогамі і экспертамі выпрабоўваюць магчымасці ўзбагачэння досведу і пачуццяў, якія дае літаратурная разнастайнасць. Для дзяцей і моладзі прызначаны таксама і такія прысвечаныя нямецкім аўтарам, прэзентаваныя ў адпаведнасці з музейнай педагогікай доўгатэрміновыя выставы, як Музей Міхаэля Эндэ, Вежа Джэймса Круса і Пакой Эрыха Кеснера. Наведвальнасць і поспех вызначаюцца супрацоўніцтвам з дзіцячымі садкамі і школамі.
 
Адначасова Міжнародная моладзевая бібліятэка падтрымлівае міжнародны характар такой культурнай спадчыны як дзіцячая літаратура і працу з яе нямецкімі прадстаўнікамі – гэта ажыццяўляецца ў якасці даследчай задачы. Гэта сфера дзейнасці ўключае спецыялізаваную бібліятэку, якая мае 30.000 кніг з галіны міжнароднай даследчай літаратуры, больш за 100 галіновых часопісаў, архівы, якія застаюцца пасля смерці аўтараў, і стыпендыяльную праграму. Гэту працу ММБ таксама патрымліваюць ахвяраваннямі выдаўцы і аўтары.

Жывы дэмакратычны арганізм

Будучы нейтральнай установай, ММБ прадстаўляе ў нацыянальных і міжнародных колах агульныя інтарэсы міжнароднай дзіцячай і моладзевай літаратуры: захаванне правоў дзіцяці, свабоду мастацтва для дзяцей, спрыяльныя для літаратуры рамачныя ўмовы ў палітыцы, эканоміцы і адукацыі. Гэту цяжкую задачу трэба абдумваць і рэалізоўваць штораз па-новаму. Міжнародная моладзевая бібліятэка – гэта не сонны кніжны палац альбо сховішча, якое кіруецца паводле пэўных алгарытмаў, але жывы арганізм, які падастаўляе доступ да важнай часткі мастацтва і навукі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі прынцыпамі.

Выклікі будучыні

Для далейшага развіцця ўстановы і яе сфераў працы ММБ трэба мець прастору для планавання і дакладна вызначанае месца ў культурным ландшафце ФРГ. Звычкі ў галіне медыя-сродкаў мяняюцца: наперадзе – развіццё мультымедыйнай дзіцячай і моладзевай літаратуры, творам якой трэба і надалей удзяляць у ММБ большую ўвагу. Акрамя таго, не ва ўсіх краінах свету свабодна даступныя кніжкі для дзяцей і моладзі будуць у бліжэйшай будучыні разглядаць у якасці спадарожнікаў маладых людзей і дзяўчат на шляху ў дарослае жыццё. Геапалітычныя змены і іх наступствы для патрымкі літаратуры ў міжнародным кантэксце патрабуюць ад ММБ новых формаў супрацоўніцтва.
 
«Childhood is local»: нават у выпадку адарваных ад каранёў дзяцей уцекачоў дзяцінства праходзіць у якім-небудзь месце. Таксама і з гэтай прычыны, выкарыстоўваючы ўсе свае інструменты, ММБ жадае  стварыць яшчэ больш заўважны мост паміж такімі прапановамі на месцах, як ілюстраванае кіно для малодшых школьнікаў і мэтанакіраванае прадстаўленне інтарэсаў дзіцячай і моладзевай літаратуры ў глабальнай сетцы. Да іх таксама належыць доступ да дадзеных і дакументаў праз інтэрнэт. Празрыстасць і забеспячэнне лепшага доступу да збораў і архіваў паслужыць справе дэмакратызацыі такога медыя-сродку, як дзіцячая кніга. Дзейнасць ММБ робіць яе сейсмографам, які ўплывае на павышэнне значнасці дзяцінства і юнацтва.