Прафесія – бібліятэкар Выдатнае валоданне тэхнікай і сацыяльная адказнасць

Бібліятэкары забяспечваюць арыентаваную на карыстальнікаў перадачу інфармацыі
Бібліятэкары забяспечваюць арыентаваную на карыстальнікаў перадачу інфармацыі | Фота (фрагмент): © SLUB Dresden/Henrik Ahlers - CC BY-SA 4.0

Бібліятэкар, які працуе з дадзенымі, медыйны менеджар і інтэграцыйная ўстанова: задачы бібліятэкара разнастайныя, як ніколі. Ці можа існаваць агульны прафесійны профіль, калі ёсць так многа розных патрабаванняў?

Дзяўчынка-сірыйка корпаецца ў ілюстраваных кніжках перад тым, як у Гарадской бібліятэцы Арэнсбурга пачнуцца курсы нямецкай мовы ў яе маці: публічныя бібліятэкі Германіі сталі важнай інтэграцыйнай інстанцыяй для ўцекачоў і тых, хто шукае абароны. Кітайскі германіст працуе ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Пекіне з літаратурнымі базамі дадзеных, доступ да якіх прадастаўляюць нямецкія навуковыя бібліятэкі – пры гэтым быць студэнтам ці выкладчыкам у нямецкай ВНУ неабавязкова: «вольны доступ» належыць да тэхнічнага і этычнага прафесійнага канону бібліятэкара. Дырэктарка адной з берлінскіх бібліятэк стварае ў Катары Катарскую нацыянальную бібліятэку: бібліятэкары распрацоўваюць спецыяльныя метады для базаў дадзеных і доступаў да інфармацыі, каб захаваць культурную спадчыну і набытак нацыі ў цяжкіх абставінах і накіраваць у будучыню разам з дыгітальнай трансфармацыяй. Таварыства вядзе змаганне за «адкрытую бібліятэку», якая б забяспечыла 6000 жыхароў горада Глюксбурга, што знаходзіцца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, інтэрмедыйны доступ не толькі ў межах дзесяці гадзін у тыдзень, калі бібліятэка адчынена, але і па-за імі: стварыць зручныя для публікі прапановы бібліятэк не толькі ў метраполіях – гэта таксама частка сучаснага прафесійнага профіля бібліятэкара.

Бібліятэкі наноў вызначаюць сваю тоеснасць

Прыклады паказваюць: сфера задач бібліятэкара арыентуецца на сучасныя палітычныя, тэхнічныя, дэмаграфічныя і грамадскія тэндэнцыі і адначасова мае на мэце пазітыўна ўплываць на іх. Пасля перабольшаных апакаліптычных карцінаў канца эпохі кніг, барацьбы аналагавых носьбітаў інфармацыі супраць дыгітальных, знікнення адкрытых месцаў сустрэчы з ведамі і культурай, бібліятэкі пераводзяць дух і наноў вызначаюць сваю тоеснасць.

Праца ў Бібліятэцы Саксоніі – Дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы ў Дрэздэне Праца ў Бібліятэцы Саксоніі – Дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы ў Дрэздэне | Фота (фрагмент): © SLUB Dresden/Henrik Ahlers, CC BY-SA 4.0 Ці можа існаваць агульны прафесійны профіль бібліятэкара пры наяўнасці такіх розных патрабаванняў? Прафсаюзы, цэнтры падрыхтоўкі і апісанні пасадаў робяць стаўку на сталую актуалізацыю такіх ключавых кампетэнцый, як інфармацыйная тэхніка, менеджмент медый і арыентаванае на карыстальніка забеспячэнне інфармацыяй, а таксама на дадатковую спецыялізацыю ў навуковай, культурнай і сацыяльнай сферах. Гэты новы суплёт ведаў, здольнасцяў і метадаў бібліятэкара, які вызначаецца задачамі на канкрэтных месцах альбо ў сеціве, павінен стварыць новыя накіраваныя на мэты адносіны паміж доўгі час раз’яднанымі таксама і ў Германіі бібліятэчнымі светамі навуковых і публічных бібліятэк.

На службе адкрытага грамадства

Калі новыя бібліятэкары, якія працуюць з дадзенымі, знаходзяць, апрацоўваюць, сістэматызуюць, структуруюць інфармацыю і дакументы (перш за ўсё ў электроннай форме), то яны распрацоўваюць стандарты якасці для сваіх калег «на месцах». Так паводле новага прафесійнага профілю, такія спецыялізацыі, як «Аказанне падтрымкі даследаванням і навучанню» альбо «Бібліятэкі для дзяцей і моладзі, школьныя бібліятэкі» служаць агульным мэтам бібліятэк: неабмежаванаму некамерцыйнаму прадастаўленню аналагавых і дыгітальных носьбітаў інфармацыі для вырашэння дакладна вызначаных задач у адкрытым грамадстве.

Галерэя Гарадской бібліятэкі Штутгарта Галерэя Гарадской бібліятэкі Штутгарта | Фота (фрагмент): © Stadtbibliothek Stuttgart (yi architects)/Martin Lorenz Можа адбывацца і злоўжыванне прынцыпам бібліятэкі. Сваю дзейнасць, якая сцвярджае дэмакратыю, даследчыя бібліятэкі найлепшых ВНУ і дзіцячыя бібліятэкі, што знаходзяцца ў кропках сацыяльнага напружання, могуць ажыццяўляць толькі ва ўзаемадзеянні з ліберальнымі рамачнымі ўмовамі.

Палітычныя змены не дапускаюць застою

Тое, што імпануе як тэхнічная дасканаласць і можа быць зразумета як практыка публікацыі для кожнага, патрабуе наступстваў для доступу да нецэнзураванай інфармацыі, справядлівых правілаў гульні ў галіне аўтарскіх правоў і новага вызначэння бібліятэк як адказных вытворцаў дадзеных, іх адміністратараў і інструктараў. Палітычныя змены апошніх гадоў таксама не дапускаюць застою. На развіццё бібліятэк у міжнародным кантэксце аказвалі дамінуючы ўплыў англа-саксонскія і скандынаўскія ўзоры. Аднак імклівае развіццё новых індустрыяльных краін і войны на Блізкім Усходзе сутыкнулі заходнія дэмакратыі з людзьмі і ідэалогіямі, уяўленні якіх аб інфармацыі, ведах і культуры кіруюцца іншымі максімамі. Сучасная сфера адукацыі павінна на гэта адрэагаваць.

Шырокі дыяпазон відаў адукацыі

Змест выпрабоўваецца, таксама як і багацце варыянтаў адукацыі, якое паўстала ў выніку культурнага федэралізму Германіі. У ФРГ існуе тры ўзроўні прафесійнай дзейнасці бібліятэкараў:

  • падрыхтоўка да працы дзяржслужбоўцам вышэйшай катэгорыі ў адпаведнасці са статусам дзяржслужбоўца і пры наяўнасці скончанай вышэйшай адукацыі і ўмове праходжання навучання прафесіі бібліятэкара,
  • вучэбныя курсы, створаныя ў адпаведнасці з бакалаўрскімі і магістарскімі праграмамі ва ўніверсітэтах і тэхнічных ВНУ, якія даюць права на дзейнасць у бібліятэчнай сферы і на дзяржаўнай службе павышанай катэгорыі на існуючых для дзяржслужбоўцаў умовах,
  • дуальная падрыхтоўка прафесійных службоўцаў альбо дзяржслужбоўцаў сярэдняй катэгорыі.

Бесперапынная адукацыя бібліятэкараў  Бесперапынная адукацыя бібліятэкараў | Фота (фрагмент): © yossarian6 - Fotolia На прафесіяналізм бібліятэкараў уплываюць такія фактары, як адукацыя, якасць дзейнасці і заробак – альбо паводле тарыфаў, альбо паводле падобнай да іх сістэмы. Розныя аспекты дыгітальна- ці сацыяльнаарыентаванай бібліятэчнай і інфармацыйнай працы наноў вызначылі гэтыя фактары, скамбінавалі іх  і нават праігнаравалі – у выпадку асаблівых патрабаванняў альбо кароткатэрміновых патрэбаў. Дзяржаўныя вучэбныя курсы па бібліятэка- і інфармазнаўству ў Берліне, Гамбургу, Гановеры, Кёльне, Лейпцыгу і Штутгарце маюць на мэце ўдасканаленне, інавацыі, а таксама ўстойлівае развіццё бібліятэчнай адукацыі. Яны маюць неабходную практычную скіраванасць, могуць ажыццяўляць праекты, якія фінансуюцца трэцім бокам, і прапануюць патэнцыйным студэнтам празрысты профіль навучання, даследавання і паслядыпломнай адукацыі. З’яўляючыся дэпартаментамі і факультэтамі ВНУ, яны, акрамя таго, ажыццяўляюць міжпрадметнае супрацоўніцтва.

Старыя правы і новыя шанцы

Побач з гэтым усё большая колькасць вучэбных курсаў па спецыяльнасцях з галіны інфармацыйных тэхналогій, медыйных і сацыяльных навук, а таксама культур-менеджменту адкрываюць для сябе працоўную сферу «Бібліятэкі». Многія бібліятэкі прымаюць да сябе на працу іх выпускнікоў. Спецыялісты па інфармацыйных тэхналогіях падыходзяць амаль так сама, як і тыя, хто прайшоў арыентаванае на інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэках навучанне? Вельмі верагодна, што сацыяльны работнік і знаўца медыйнага кантэнту з веданнем біблітэчнай справы знойдуць сабе працу, ці не так? Тыя, хто настойвае тут на старых правах, змарнуюць новыя шанцы!
 
Невыпадкова Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый – сусветная арганізацыя бібліятэк і іх супрацоўнікаў – надае вялікую ўвагу прафесійнай этыцы і паслядыпломнай адукацыі, узгадваючы іх у сваіх праграмных дакументах і стандартах. Базы дадзеных, кніжныя фонды, эксперты і неверагодная архітэктура будынкаў бібліятэк маюць невялікае значэнне, калі яны не зведзены ў адно з воляй і імкненнем да агульнага дабра і свабоды.