Бібліятэка фантастыкі ў Вецлары «Мне падабаецца ўяўляць: што было б, калі…?»

Месца для мараў
Месца для мараў | Фота (фрагмент): © Anna Fein

Вальдэмар захапляецца навуковай фантастыкай. Бібліятэка фантастыкі ў Вецлары ўжо шмат гадоў з’яўляецца для яго невялікім раем – з невялічкім фондам.

У дзяцінстве мне часта даводзілася бываць у дарозе. Потым я адкрыў для сябе свет кніг, любіў заставацца дома, дзе чытаў. Калі мне было 19 гадоў, я разам са сваімі бацькамі пераехаў з Расіі ў Германію. Сёння я жыву ў Браўнфельсе. Тое, што Вецлар з яго бібліятэкай фантастыкі знаходзіцца толькі ў 20 кіламетрах, для мяне проста шчаслівы выпадак. Тут ёсць агромністы выбар навуковай фантастыкі.

Вальдэмар некалькі разоў на месяц прыязжае ў бібліятэку фантастыкі па кнігі сваіх улюбёных аўтараў. Вальдэмар некалькі разоў на месяц прыязжае ў бібліятэку фантастыкі па кнігі сваіх улюбёных аўтараў. | Фота (фрагмент): © Anna Fein Мінімум адзін-два разы на месяц я прыязджаю сюды і бяру на дом адразу шмат кніг – пра запас. Калі ёсць дастаткова часу, то можна ўтульна размясціцца і тут, на месцы. Памяшканні прыгожа дэкараваны, паўсюль знаходзяцца куткі для чытання.

Утульнае месца: канапа для чытання Утульнае месца: канапа для чытання | Фота (фрагмент): © Anna Fein Я магу адмовіцца ад усяго – толькі не ад кніг! Мне перадусім падабаецца навуковая фантастыка. Я чытаю яе ўжо 25 гадоў. Мне падабаецца ўяўляць: «Што было б, калі…» Як гэта б было: падарожнічаць на іншыя планеты, адкрываць новыя сусветы. У навуковай фантастыцы мары і жаданні людзей ператвараюцца з іх фантазій у літаратуру. Тое, як мог бы развівацца свет, пісьменнікі ператвараюць у рэчаіснасць у сваіх кнігах.
 
Калі аўтар піша добра, то гэта сапраўды файна. Мяне ўражвае, што людзі могуць ствараць такія складаныя сусветы. Я б не змог выдумаць падобнае. У мяне ёсць шэраг улюбёных аўтараў – зборы іх твораў знаходзяцца тут. У якой-небудзь іншай бібліятэцы я б іх не знайшоў.
 
Тут рэдка бывае шмат народу. Гэта мне падабаецца, бо тут вельмі ціха. Можна зручна ўладкавацца і проста прачытаць адну-дзве старонкі.

Вальдэмар Х. на зэдліку, зробленым з раманаў Пэры Родана: «Крыху шкада кніжак». Вальдэмар Х. на зэдліку, зробленым з раманаў Пэры Родана: «Крыху шкада кніжак». | Фота (фрагмент): © Anna Fein Сяброўства ў бібліятэцы фантастыкі бясплатнае. Так я магу заўсёды браць у карыстанне кніжкі, мне не трэба іх купляць. Тут крыху дзіўны расклад працы: з панядзелка па чацвер, па некалькі гадзін у другой палове дня, а ў сераду – у першай. Таму мне даводзіцца адпаведна дапасоўваць свой расклад. Але гэта нармальна. Я вельмі задаволены бібліятэкай. Я таксама магу заўсёды задаць пытанне супрацоўнікам, яны ведаюць амаль кожную кнігу. Некалькі разоў я пратэрміноўваў кніжкі, але супрацоўнікі былі вельмі ветлівымі. Калі ты спазняешся, можна проста патэлефанаваць – як правіла, гэта не праблема.

Містычная атмасфера для чытання ў бібліятэцы фантастыкі: кожнае памяшканне аформлена тут паводле пэўнай тэмы. Містычная атмасфера для чытання ў бібліятэцы фантастыкі: кожнае памяшканне аформлена тут паводле пэўнай тэмы. | Фота (фрагмент): © Anna Fein Часам я прыходжу сюды разам са сваімі дзвюма дочкамі. Яны любяць бібліятэку. Існуе выдатны аддзел для дзяцей з кнігамі кшталту «Гары Потэра» і казачных гісторый – а нават і з цацкамі. У гэтым аддзеле прыгожа і ўтульна, таму яны з задавальненнем гуляюць і праглядаюць там кніжкі. Яшчэ больш ім падабаецца, калі я ім чытаю ўголас.

Куткі для гульняў і дзіцячая літаратура: фантастычныя сусветы – таксама і для дзяцей. Куткі для гульняў і дзіцячая літаратура: фантастычныя сусветы – таксама і для дзяцей. | Фота (фрагмент): © Anna Fein

Вальдэмар Х. (1977 г. нар.), нарадзіўся ў Расіі, пераехаў у Германію разам са сваімі бацькамі ў дзявятнаццацігадовым узросце. Ужо больш за дзесяць гадоў ён некалькі разоў на месяц наведвае бібліятэку фантастыкі ў Вецлары, каб забяспечыць сябе навуковай фантастыкай і літаратурай жанру фэнтэзі.
Бібліятэка фантастыкі ў Вецлары – адзіная ў сваім родзе ў Германіі. Размешчаная на пяці паверхах, яна прапануе фонд, памер якога складае больш за 270.000 кніг усіх жанраў фантастычнай літаратуры: казкі, міфы, містыку, прыгоды, навуковую фантастыку, фэнтэзі і жахі. Акрамя таго, у ёй можна знайсці кнігі для дзяцей і вялікі выбар дапаможнай літаратуры для ажыццяўлення даследаванняў па тэме навуковай фантастыкі.

 

напішыце нам!

Якая бібліятэка – Ваша ўлюбёная? За што Вы цэніце Вашу бібліятэку? Ці маеце Вы нейкія асаблівыя выпадкі, звязаныя з бібліятэкамі? Нас цікавяць Вашы гісторыі!