Бібліятэка на Зюльце «Пазбавіцца стрэсу і высокіх патрабаванняў»

Месца сустрэчы «Бібліятэка»: Маладыя астраўлянкі з школьнага цэнтра Вэстэрланд на Зюльце
Месца сустрэчы «Бібліятэка»: Маладыя астраўлянкі з школьнага цэнтра Вэстэрланд на Зюльце | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert

Для гэтых 15-гадовых школьнікаў шлях у бібліятэку можа быць часам імклівым шпацыром па пляжы, бо яна знаходзіцца на востраве пасярод Паўночнага мора.
 

Мы ўсе жывем на Зюльце. Некаторыя нарадзіліся на востраве, другія паходзяць з іншых рэгіёнаў свету. Тут працуюць нашы бацькі, а мы ходзім у школу. У залежнасці ад нашага месца пражывання шлях можа праходзіць уздоўж пляжа – гэта, канечне, нешта асаблівае.
 
Нас рана пазнаёмілі з бібліятэкай. Усё пачынаецца яшчэ падчас навучання ў пачатковай школе: сюды прыходзяць цэлыя класы са сваімі настаўнікамі, многія атрымліваюць білеты чытача. У некаторых ён ляжыць без справы, і гэта шкада. Да 18 гадоў браць выданні на дом можна бясплатна.

Школьніцы карыстаюцца электронным каталогам: вольны доступ да ведаў, мастацтва і забаваў з ўсяго свету Школьніцы карыстаюцца электронным каталогам: вольны доступ да ведаў, мастацтва і забаваў з ўсяго свету | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Зразумела, паміж школьным цэнтрам у Зюльце і бібліятэкай магла б існаваць больш шчыльная сувязь, але, з іншага боку, у бібліятэцы ў нас ёсць вольная прастора. Для многіх з нас бібліятэка менавіта з гэтай прычыны стала звыклым месцам сустрэч – месцам, дзе мы разам вучымся для школы і можам абменьвацца думкамі. Бо тут ёсць шмат медыя-сродкаў, неабходных нам для заняткаў. Калі нехта хоча пазней пайсці ў ВНУ, тут ён набярэцца досведу працы ў навуковай бібліятэцы.
 
Аднак мы таксама даведваемся тут пра рэчы, якія нас цікавяць. Мы можам адпачыць тут ад стрэсу і высокіх патрабаванняў. Добра патраціць час на сябе саміх. У бібліятэцы ў Зюльце ёсць зацішныя куткі для тых, хто іх патрабуе.

Баўленне часу за слуханнем аўдыёкніг і атрыманнем спецыяльных ведаў у якасці хобі Баўленне часу за слуханнем аўдыёкніг і атрыманнем спецыяльных ведаў у якасці хобі | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Сварэнне рэйтынгу кніг адносна іншых медыя-сродкаў мы лічым немэтазгодным. Мы не бачым у гэтым праблемы. Мы дакладна ведаем, што хочам рабіць праз сацыяльныя сеткі, і тое, што адбываецца ў бібліятэцы. Чаму нам больш не трэба чытаць кнігі? Яны добра кладуцца ў рукі. Аднак мы вызначаем самі, што і як чытаць. Гук, які ні з чым не пераблытаеш – калі ў электроннай кнізе імітуецца перагортванне старонак – гэта таксама крута.

Лінэ бярэ ўдзел: анлайн-праграма «Паміж морамі» – аднак старая энцыклапедыя таксама не забытая Лінэ бярэ ўдзел: анлайн-праграма «Паміж морамі» – аднак старая энцыклапедыя таксама не забытая | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Двое з нас – Лінэ і Аўрэлія - кожны тыдзень працуюць у Бібліятэцы Зюльта на працягу некалькіх гадзін. Супрацоўніцтва з моладдзю мае тут доўгую традыцыю, яно называецца «кніжныя дзеці». Гэта дабраахвотная дзейнасць арганізавана праз уласны мабільны дадатак. Будучы «кніжнымі дзецьмі», Лінэ і Аўрэлія выконваюць любую працу: яны арганізуюць выдачу рэгіянальных і нацыянальных штодзённых газет у друкаванай ці ў электроннай форме і працуюць з электронным абанементам «Zwischen den Meeren» («Паміж морамі») – анлайнавай навучальнай праграмай.

Аўрэлія бярэ ўдзел: рэгіянальныя і агульнанацыянальныя газеты ў кутку для чытання Аўрэлія бярэ ўдзел: рэгіянальныя і агульнанацыянальныя газеты ў кутку для чытання | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Летам на востраве, канечне, шмат турыстаў: на аднаго астраўляніна прыпадае дзесяць прыезжых. Некаторых з нас гэта раздражняе, бо яны праводзяць водпуск на востраве, а для нас гэта – звычайнае паўсядзённае жыццё. Зюльт лічыцца востравам «багатых і прыгожых», і калі жывеш тут, то два светы сутыкаюцца. Аднак мы не адчуваем сябе абдзеленымі. Часам мы сустракаем турыстаў у бібліятэцы. Яны з задавальненнем бяруць  у карыстанне – гэтак сама як і мы – дэтэктывы, толькі ў іх выпадку гэта дэтэктывы, дзеянне якіх адбываецца на востраве.

Дэтэктывы, дзеянне якіх адбываецца на востраве, і міжнародныя дэтэктывы: турыстка і мясцовая школьніца Дэтэктывы, дзеянне якіх адбываецца на востраве, і міжнародныя дэтэктывы: турыстка і мясцовая школьніца | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert

Маладым людзям і дзяўчатам прыкладна 15 гадоў, яны ходзяць у два дзявятыя класы школьнага цэнтра на Зюльце ў Вэстэрландзе – гімназіі з інтэграванай школай.
Бібліятэка на Зюльце была грунтоўна адрамантавана ў 2016 годзе, яе фонды налічваюць больш за 15.700 дакументаў. Яе асаблівая форма арганізацыі, у якой удзельнічаюць мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя, грамадскія і прыватныя інстытуцыі, забяспечвае публічнай бібліятэцы прафесійнае функцыянаванне, якое адпавядае сусветна прынятым стандартам.
 

Напішыце нам!

Якая бібліятэка – Ваша ўлюбёная? За што Вы цэніце Вашу бібліятэку? Ці маеце Вы нейкія асаблівыя выпадкі, звязаныя з бібліятэкамі? Нас цікавяць Вашы гісторыі!