Гарадская бібліятэка Фленсбурга «Тут яшчэ адбываецца літаратура!»

Зігрыд Д. не хоча прапусціць ніводных літаратурных чытанняў у Гарадской бібліятэцы Фленсбурга
Зігрыд Д. не хоча прапусціць ніводных літаратурных чытанняў у Гарадской бібліятэцы Фленсбурга | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert

Зігрыд Д. заўсёды цікавілася літаратурай. І тое, што падчас чытанняў у Гарадской бібліятэцы Фленсбурга яна можа тварам да твару ўбачыць аўтараў, ёй вельмі падабаецца.

Тое, як аўтар прадстаўляе сваю кнігу, як ён бярэ яе ў рукі альбо перагортвае старонкі, кажа мне вельмі шмат, заўсёды зачароўвае. Назіранне за гульнёй тэкста, жэстаў, мовы цела прыводзіць мяне да літаратуры. Калі аўтар гэтага жадае, то дыскусія, якая адбываецца потым, робіць магчымым вельмі асабістае знаёмства з літаратурай і тэмай. Але нават калі хтосьці закрываецца, я таксама даведваюся штосьці.

Разнастайная прапанова літаратуры: Плакаты ў бібліятэцы Разнастайная прапанова літаратуры: Плакаты ў бібліятэцы | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Часта я наведваю імпрэзы ў Гарадской бібліятэцы Фленсбурга разам з сваёй сяброўкай альбо сустракаю там добрых знаёмых. Мы размаўляем пра літаратурныя чытанні, якія цікавяць нас абедзвюх. Мяне цікавяць меркаванні іншых. Кожнага разу нам падабаюца прафесійныя ўводзіны ў тэму: нехта папярэдне грунтоўна прачытаў кнігу і не толькі хоча мне нешта прадаць. Напагатове заўсёды стаяць напоі і, калі ёсць настрой, размова з аўтарам працягваецца ў адным з утульных рэстаранаў, які знаходзіцца непадалёк.

Аншлаг: пісьменніца Лена Гарэлік падчас літаратурных чытанняў у Гарадской бібліятэцы Фленсбурга Аншлаг: пісьменніца Лена Гарэлік падчас літаратурных чытанняў у Гарадской бібліятэцы Фленсбурга | Фота (фрагмент): © Stefanie Oeding Такім чынам літаратурныя чытанні і размовы ў чытальным садзе альбо лекцыйнай зале сталі для мяне галоўнай цікавосткай Гарадской бібліятэкі Фленсбурга. Мясцовая літаратура вітаецца гэтаксама як і вялікая. Я знаёмлюся з мясцовымі аўтарамі, навічкамі і сусветнавядомымі пісьменнікамі ўключна з нобелеўскай лаўрэаткай Гертай Мюлер – ужо адна гэта разнастайнасць дорыць станоўчыя эмоцыі. Невялікія чытанні адбываюцца сярод кніжных паліцаў – тады паўстае інтымная атмасфера, якую я асабліва люблю. А калі які-небудзь аўтар распавядае пра рэгіёны свету, паведамленні пра культуру, палітыку і канфлікты якіх даходзяць да нас галоўным чынам праз выпускі навін, то вечар можа ператварыцца ў зорную часіну паразумення паміж людзьмі. Гэта заўсёды прываблівае шырокія колы грамадскасці.

Асаблівае месца: чытальны сад Асаблівае месца: чытальны сад | Фота (фрагмент): © Stefanie Oeding Праходзяць прэзентацыі новых выданняў, адбываюцца сустрэчы груп аўтараў, цягам дзвюх-трох імпрэзаў галоўнай тэмай робіцца паэзія. Заўсёды запрашаюцца ўсе. Гэты адкрыты ўдзел у літаратурным дыскурсе з’яўляецца сапраўды дэмакратычным. Гарадская бібліятэка Фленсбурга робіць гэта разам са свамі шматлікімі партнёрамі – магу тут узгадаць кнігарні, школы, ВНУ, адно таварыства-спонсар і фонды. Гэта натхняе мяне. Я адчуваю, што да мяне ставяцца сур’ёзна, і ведаю, што мой унёсак паважаюць.

Дэмакратычны літаратурны дыскурс: Зігрыд Д. глядзіць праз плячо тых, хто плануе праграму. Дэмакратычны літаратурны дыскурс: Зігрыд Д. глядзіць праз плячо тых, хто плануе праграму. | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Фленсбург мае ў сабе штосці ад горада літаратуры: знаходзіцца на граніцы з Даніяй: тут існуюць нямецкая і дацкая бібліятэкі, адбываецца інтэнсіўны культурны абмен паміж абедзвюма краінамі, а таксама з нямецкай меншасцю па той бок мяжы. Пераклады літаратуры з’яўляюцца важнай тэмай у цэнтры нямецка-скандынаўскай літаратурнай сцэны. У дзень святога Гераніма, калі Інстытуты імя Гётэ прадстаўлялі праект «Празрысты перакладчык», я тварам да твара пазнаёмілася з прафесійным бокам літаратурнага абмену.
Я б хацела, каб мяне запрашалі на імпрэзы не праз плакаты і мясцовую прэсу, а шляхам дасылкі асабістага ліста. На цябе абрынаецца так шмат усяго, што часам можна штосьці пакінуць па-за ўвагай. А я не хачу прапускаць нічога!

Зігрыд Д. лічыць, што асабістае запрашэнне было б добрай рэччу Зігрыд Д. лічыць, што асабістае запрашэнне было б добрай рэччу | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert

Зігрыд Д. (1943 г. нар.), вывучала германістыку і мастацтва. Затым працавала настаўніцай, займалася ўдасканаленнем настаўнікаў. Замужам, вырасціла двух дзяцей. Займаецца творчай працай: піша тэксты і стварае творы мастацтва.
Гарадская бібліятэка Фленсбурга існуе з 1905 года. З 2007 года яна знаходзіцца на другім паверсе аднаго з гандлёвых цэнтраў. З 1973 года ў яе склад уваходзіць бібліятэка на колах. Гарадская бібліятэка Фленсбурга прапануе як электронныя выданні, так і друкаваныя, якіх у яе фондзе налічваецца больш за 122.800.
 

напішыце нам!

Якая бібліятэка – Ваша ўлюбёная? За што Вы цэніце Вашу бібліятэку? Ці маеце Вы нейкія асаблівыя выпадкі, звязаныя з бібліятэкамі? Нас цікавяць Вашы гісторыі!