Лейпцыгская «Моналіза» «Гэта бібліятэка з’яўляецца для мяне палітычным месцам»

Для Аляксандры важна, што «Моналіза» – бібліятэка, створаная паводле ініцыятывы «знізу».
Для Аляксандры важна, што «Моналіза» – бібліятэка, створаная паводле ініцыятывы «знізу». | Фота (фрагмент) | © Privat

Аляксандра рэгулярна наведвае фемінісцкую бібліятэку «Моналіза», якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Лейпцыга. Перакладчыца і аўтарка заснавала там чытацкі клуб: дзякуючы яе гісторыі гэта бібліятэка найлепшым чынам падыходзіць для гэтага.

Чытацкі клуб, у якім разглядаюць раманы жанчын з ГДР – гэта ідэя з’явілася ў мяне падчас экскурсіі ў Хемніц, арганізаванай «Моналізай». Мы наведвалі мясціны, звязаныя з пісьменніцай Ірмтраўд Моргнер. Высветлілася, што амаль ніхто з нас не чытаў яе кніг. І я падумала, што трэба стварыць чытацкі клуб, у якім будуць разглядацца дагэтуль складаныя, пакінутыя за ўвагай раманы такіх аўтарак з ГДР, як Моргнер.

«Моналіза» знаходзіцца ў некалькіх памяшканнях пад адным дахам. «Моналіза» знаходзіцца ў некалькіх памяшканнях пад адным дахам. | Фота (фрагмент) | © Privat Каманда «Моналізы» з захапленнем сустрэла прапанову і прадаставіла ў маё распараджэнне не толькі ўласнае памяшканне, але і свае інфармацыйныя каналы. Нягледзячы на гэта, я была вельмі здзіўлена, калі на першую сустрэчу прыйшло 20 зацікаўленых асобаў. Сёння існуе моцнае ядро з 15 жанчын і мужчын ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў з рознымі бэкграўндамі. Цяпер мы чытаем раман Брыгіты Райман «Францыска Лінкерханд» («Franziska Linkerhand»), на сустрэчах, якія адбываюцца раз на два тыдні, разглядаем па адным раздзеле. Падчас дыскусій усе могуць задаваць пытанні і прапаноўваць тэзы, мы стала чытаем уголас урыўкі з тэксту, каб трымацца як мага бліжэй да яго. Затым мы дыскутуем аб адносінах полаў у былой ГДР, архітэктуры блочных дамоў альбо аўтэнтычнасці ў якасці крытэру.

Чытацкі клуб вывучае аўтарак з ГДР. Чытацкі клуб вывучае аўтарак з ГДР. | Фота (фрагмент) | © Privat Тое, што «Моналіза» для мяне з’яўляецца найлепшым месцам для чытацкага клуба, вынікае з яе гісторыі як фемінісцкай бібліятэкі. Яна была заснавана ў 1990 годзе, на хвалі грамадзянскага руху ў часы падзення Берлінскага муру. Для мяне важна, што гэта бібліятэка, якая створана «знізу», што гэта бібліятэка руху – фемінісцкага руху і руху, які меў на мэце змены ў ГДР. Як па мне, дык яна служыць вызвольнай задачы захавання памяці пра змаганне сацыяльных рухаў у літаратуры і дакументах: з самага пачатку тут збіралі шэрую літаратуру – адозвы, запісы, пратаколы паседжанняў розных групаў жанчын ды шмат чаго іншага. Неўзабаве гэты палітычны архіў у электроннай форме будзе знаходзіцца ў распараджэнні грамадства.

Схаваныя скарбы: Архіў «шэрай літаратуры» змяшчае раней неапублікаваныя дакументы, прысвечаныя жаночаму руху ў ГДР. Схаваныя скарбы: Архіў «шэрай літаратуры» змяшчае раней неапублікаваныя дакументы, прысвечаныя жаночаму руху ў ГДР. | Фота (фрагмент) | © Privat Разам з тым былі і змрочныя часы: «Моналіза» не працавала тры чвэрці года. Аднак у 2014 годзе ў асобе Таварыства «Лота» зноў знайшлася група жанчын-актывістак, якія нават звярнуліся ў адміністрацыю горада Лейпцыга і дабіліся фінансавай падтрымкі. Маё першае наведванне «Моналізы» адбылося падчас яе паўторнага ўрачыстага адкрыцця.
 
У «Моналізу» я прыходжу не толькі, каб чытаць і браць на дом кніжкі, але таксама і для таго, каб абменьвацца думкамі і заводзіць новыя кантакты. Каманда бібліятэкі арганізуе лекцыі, літаратурныя чытанні, выставы альбо аднадзённыя экскурсіі. Побач з фемінісцкай навуковай літаратурай, белетрыстыкай і часопісамі ў фондах ёсць кнігі для дзяцей і моладзі ды фільмы з моцнымі гераінямі. Жаданымі наведвальнікамі бібліятэкі з’яўляюцца дзеці і моладзь. Часам робіцца шумна, але я цешуся, што яны прыходзяць. Бібліятэка з’яўляецца для мяне палітычным месцам – гэта азначае, што сутыкаешся з супрацьлегласцямі і рознымі патрэбамі. Таму шум дазваляецца.

Не толькі для дарослых: у «Моналізе» ёсць таксама літаратура для дзяцей і моладзі ды фільмы з моцнымі гераінямі. Не толькі для дарослых: у «Моналізе» ёсць таксама літаратура для дзяцей і моладзі ды фільмы з моцнымі гераінямі. | Фота (фрагмент): Privat

Фемінісцкая бібліятэка «Моналіза» была заснаваная ў Лейпцыгу ў 1989/90 гг. – часе палітычных пераменаў. Заснавальніцамі выступілі жанчыны, якія бралі актыўны ўдзел у грамадзянскім руху. «Моналіза» мае навуковую літаратуру, белетрыстыку, аўдыёкнігі, графічныя навелы, часопісы і фільмы па такіх тэмах, як гендар, фемінізм і жаночыя рухі. Асаблівую частку фонду бібліятэкі складае т. зв. «шэрая літаратура» – архіў пакуль яшчэ не апублікаваных дакументаў, прысвечаных жаночаму руху ў ГДР падчас мірнай рэвалюцыі.
 

напішыце нам!

Якая бібліятэка – Ваша ўлюбёная? За што Вы цэніце Вашу бібліятэку? Ці маеце Вы нейкія асаблівыя выпадкі, звязаныя з бібліятэкамі? Нас цікавяць Вашы гісторыі!