Кніжны аўтобус у Брандэнбургу «Мы нават ездзім за аўтобусам»

Для Сандры Штэфан кніжны аўтобус мае будучыню.
Для Сандры Штэфан кніжны аўтобус мае будучыню. | Фота (фрагмент): © Sandra Stephan

Сандра Штэфан жыве разам са сваёй сям’ёй у адной з вёсак зямлі Брандэнбург. Навокал некранутая прырода і толькі бліжэйшая бібліятэка знаходзіцца вельмі далёка. Таму дні, калі кніжны аўтобус прыязджае ў вёску, выдзеленыя ў календары чырвоным колерам.
 

Я заўсёды была кніжным чарвяком. Калі я была дзяўчынкай, у мяне часам адбіралі ліхтарык і кніжку, бо я хацела чытаць пад коўдрай. Тое ж тычыцца і майго старэйшага сына. Чатырнаццацігадовы хлопец – сапраўдны заўзятар аўдыёкніг, а малодшы толькі яшчэ вучыцца чытаць і пачынае знаёміцца з кніжкамі.
 
Бібліятэка на колах з’яўляецца для ўсіх нас вельмі важнай, бо наша сям’я жыве ў адной з вёсачак брандэнбургскай грамады Эльбэ-Эльстэр. У Клінгмюлі пражывае 120 чалавек. Мы адчуваем сябе тут вельмі добра – гэта сапраўдны рай: лес, лугі, палі і прыемныя жыхары вёскі – але, вядома, няма бібліятэкі.
 
У большых населеных пунктах ёсць бібліятэкі, але паездкі займаюць шмат часу. У 2005 годзе я пачала сваю дзейнасць у якасці адказнай за чытанні ў медыя-цэнтры грамады, які знаходзіцца ў Херцбергу, на адлегласці 50 кіламетраў. Там я даведалася пра бібліятэку на колах і дамаглася таго, каб яна ездзіла да нас у Клінгмюль. Сёння раз на тры тыдні кніжны аўтобус спыняецца на вясковай плошчы. Многія карыстаюцца бібліятэкай на колах, яна з’яўляецца значнай велічынёй. Мы пазначылі ў календары дні, калі прыязджае кніжны аўтобус: гэта заўсёды дні наведвання бібліятэкі.

Кніжны аўтобус прыяжджае раз на тры тыдні. Кніжны аўтобус прыяжджае раз на тры тыдні. | Фота (фрагмент): © Sandra Stephan Улетку дзеці заўсёды чакаюць, калі прыедзе кніжны аўтобус. Ён з’яўляецца цэнтрам прыцягнення ў вёсцы. Аўтобус кідаецца ў вочы звонку: ён вялікі, блакітны, ярка распісаны. Думаю, што ён вельмі ўтульны, бо на падлозе знутры яго ляжаць дываны. Спачатку мы ідзём на бок кіроўцы, бо там сядзяць дзве кабеты, якім мы здаём кніжкі. Потым мы шукаем выданні, якія хацелі б узяць на дом.

Здача кніжак бібліятэкаркам. Здача кніжак бібліятэкаркам. | Фота (фрагмент): © Sandra Stephan Унутры памяшканне не вельмі вялікае, аднак усё размеркавана вельмі добра: ёсьць адмысловая паліца для дзяцей, паліцы для моладзі, з навукова-папулярнай літаратурай і белетрыстыкай. Усё арганізавана гэтак сама, як і ў звычайнай бібліятэцы. Канечне, у бібліятэцы ёсць гульні, DVD- і кампакт-дыскі. Унізе знаходзяцца кубікі для сядзення, дзеці, седзячы на іх, часта разглядаюць кніжкі. Я бяру на дом самую розную літаратуру. Часта я спачатку гляджу, што ёсць у наяўнасці. І з гэтага ўжо выбіраю. У цяперашні момант я чытаю раманы: як прысвечаныя грамадству, так і гістарычныя.

Тут ёсць штосьці для кожнага: дзіцячыя кніжкі для маленькіх. Тут ёсць штосьці для кожнага: дзіцячыя кніжкі для маленькіх. | Фота (фрагмент): © Sandra Stephan Часам мы заказваем кніжкі, бо бібліятэка на колах, канечне, не можа мець некаторых у сваім фондзе. Аднак яна мае сувязі і магчымасці супрацоўніцтва для таго, каб знайсці ўсё.
Кніжны аўтобус пачынае сваю паездку ў медыя-цэнтры грамады Херцберг і спыняецца на кожным прыпынку – у залежнасці ад вёскі – на дваццаць-трыццаць хвілін. Ён дакладна прытрымліваецца раскладу, бо, урэшце, яго заўсёды чакаюць у наступнай вёсцы. У Клінгмюль ён прыязджае бліжэй да вечара, а ў суседняй вёсцы, Зальгасце, ён стаіць перад будынкам пачатковай школы ў палудзень.

Без спазненняў: аўтобус строга пратрымліваецца графіка. Без спазненняў: аўтобус строга пратрымліваецца графіка. | Фота (фрагмент): © Sandra Stephan Бывала, што мы ездзілі за аўтобусам у наступныя вёскі, бо прапускалі яго. Наступныя прыпынкі вядомыя, бо ён ездзіць да вечара. Вядома, я магла б карыстацца электронным абанементам «Onleihe» бібліятэкі на колах і браць у карыстанне электронныя выданні. Але я хачу дакранацца да кніжак, люблю гартаць іх, часта вокладка кнігі з’яўляецца для мяне першым раздзелам. Друкаваныя кнігі заўсёды будуць для мяне важнымі, я імкнуся перадаць гэта стаўленне і наступнаму пакаленню. Калі я прывожу дзецям шыкоўныя кніжкі ў клуб чытання ўголас пачатковай школы Зальгаста, то тыя вельмі цешацца імі.

Кубікі для сядзення ў аўтобусе: дзецям падабаецца разглядаць тут кніжкі. Кубікі для сядзення ў аўтобусе: дзецям падабаецца разглядаць тут кніжкі. | Фота (фрагмент): © Sandra Stephan На маю думку, кніжны аўтобус заўсёды будзе мець будучыню. Менавіта ў сельскай мясцовасці ў адваротным выпадку многія людзі не наведвалі б бібліятэкі, бо адлегласці проста вельмі вялікія. А дзецям шлях у бібліятэку як установу з самага пачатку быў бы закрыты. Кніжны аўтобус даступны кожнаму, хто хоча карыстацца ім. Спадзяюся, што бібліятэкі на колах будуць атрымліваць адпаведную фінансавую падтрымку і ў будучыні і змогуць ездзіць па сельскай мясцовасці.

Бібліятэка на колах грамады Эльбэ-Эльстэр прывозіць кнігі двума аўтобусамі ў 145 населеных пунктаў. Паездкі ажыццяўляюцца раз на тры тыдні паводле жорсткага раскладу. Штогод бібліятэкай на колах карыстаецца каля 21.000 чалавек, на дом выдаецца 80.000 выданняў. Акрамя выданняў на  фізічных носбітах, чытачы бібліятэкі могуць карыстацца і электронным абанементам.
 

Напішыце нам!

Якая бібліятэка – Ваша ўлюбёная? За што Вы цэніце Вашу бібліятэку? Ці маеце Вы нейкія асаблівыя выпадкі, звязаныя з бібліятэкамі? Нас цікавяць Вашы гісторыі!