Міжкультурная бібліятэчная праца ў Хаме «Вялікая дапамога ў справе інтэграцыі»

Далучыцца да размовы: Махамед Бакр (справа) кіруе групай «Meet & Talk».
Далучыцца да размовы: Махамед Бакр (справа) кіруе групай «Meet & Talk». | Фота (фрагмент): © Mohammed Bakr

Сірыец Махамед Бакр з 2015 года жыве ў Хаме. Спачатку ён карыстаўся міжкультурнымі прапановамі бібліятэкі для вывучэння мовы, а цяпер – для авалодання прафесіяй. Ён нават стварыў групу ўцекачоў, чальцы якой міжсобку размаўляюць па-нямецку.
 

Мяне завуць Махамед Бакр, але мае сябры называюць мяне проста Мо. Мне 29 гадоў. Я родам з поўначы Сірыі, з горада Кобанэ. У Кобанэ існавала вялікая бібліятэка, але я нячаста наведваў яе. І толькі пазней, калі я вывучаў машынабудаўніцтва ў Алепа, я карыстаўся бібліятэкай у мэтах навучання і пошуку інфармацыі.

Сёння Мо Бакр вельмі добра размаўляе па-нямецку. Авалодаць мовай яму дапамагла праца з навучальнымі праграмамі на камп’ютары. Сёння Мо Бакр вельмі добра размаўляе па-нямецку. Авалодаць мовай яму дапамагла праца з навучальнымі праграмамі на камп’ютары. | Фота (фрагмент): © Mohammed Bakr З 2015 года я жыву ў Хаме (Вестфалія) і з самага пачатку хаджу ў бібліятэку: тут ёсць навучальныя матэрыялы, праграмы, камп’ютар і падручнікі для вывучэння нямецкай мовы.
 
Летам 2015 года разам з арганізацыяй «Флюхтлінгсхільфе Хам» (Flüchtlingshilfe Hamm e.V.), якая дапамагае ўцекачам, мы святкавалі летні фэст. На ім я пазнаёміўся з тагачасным дырэктарам бібліятэкі. Паўстала ідэя даць магчымасць уцекачам у межах сталай групы гаварыць па-нямецку. Група «Meet & Talk» дае магчымасць пагаварыць міжсобку ўцекачам і жыхарам Хама. Дырэктар бібліятэкі прапанаваў нам памяшканне, якое знаходзіцца ў цэнтры горада і да якога лёгка дабрацца. Дзякуючы ўдзелу ў «Meet & Talk» у сакавіку 2016 года я пачаў сваю дзейнасць у бібліятэцы ў якасці практыканта: я рыхтаваў сустрэчы групы, суправаджаў іх і перакладаў флаеры на арабскую і курдскую мовы.

Міжкультурная бібліятэчная праца азначае для Мо Бакра таксама і атрыманне доступу да інфармацыі. Міжкультурная бібліятэчная праца азначае для Мо Бакра таксама і атрыманне доступу да інфармацыі. | Фота (фрагмент): © Mohammed Bakr Маім заданнем таксама было сартыраваць арабскія кнігі паводле тэматычных груп, забяспечваць функцыянаванне чытацкага кутка ў доме ўцекачоў і перакладаць, калі прыходзілі чытачы-арабы альбо курды. Я праводзіў для іх экскурсіі па бібліятэцы, каб пазнаёміць іх з ёй і каб яны ведалі, дзе што знаходзіцца.
 
Практыка ў бібліятэцы вельмі дапамагла мне ў справе інтэграцыі. Дзякуючы сталаму кантакту з немцамі мае веды нямецкай хутка палепшыліся, я дапамагаў калегам у працы і знаёміўся з нямецкай культурай. Часта я браў на дом кнігі і слоўнікі.

Сёння Мо Бакр перадусім чытае раманы і спецыялізаваную літаратуру. Сёння Мо Бакр перадусім чытае раманы і спецыялізаваную літаратуру. | Фота (фрагмент): © Mohammed Bakr Маё ўлюбёнае месца знаходзіцца на трэцім паверсе, там ёсць месцы для сядзення і пануе спакойная атмасфера. Гэта мне вельмі падабаецца. Чытальная кавярня таксамі вельмі ўтульная, там можна выпіць кавы падчас чытання.

Прыемная працоўная атмасфера на трэцім паверсе. Прыемная працоўная атмасфера на трэцім паверсе. | Фота (фрагмент): © Mohammed Bakr Сёлета я пачаў навучацца прафесіі інфарматыка ў горадзе Хаме. Я працягваю карыстацца бібліятэкай з мэтай пошуку неабходных матэрыялаў. Тут я таксама сустракаюся са сваімі калегамі, каб навучацца. Цяпер я бяру на дом прафесійную літаратуру і раманы на нямецкай мове і па-ранейшаму кірую групай «Meet & Talk». Мы нефармальна сустракаемся ў бібліятэцы два разы на тыдзень, п’ём каву з печывам, размаўляем на такія тэмы, як «Велікодныя традыцыі» альбо «Каляды», гуляем у «Табу» і «Сябар, не злуйся!». Часам мы выбіраемся куды-небудзь: у заапарк, музей альбо на карнавальнае шэсце.

Цэнтральная бібліятэка Хама мае вялікія фонды выданняў для вывучэння нямецкай мовы. Цэнтральная бібліятэка Хама мае вялікія фонды выданняў для вывучэння нямецкай мовы. | Фота (фрагмент): © Mohammed Bakr Для мяне міжкультурная бібліятэчная праца азначае перадусім доступ да інфармацыі: з дапамогай інтэрнэту, кніг, кампакт-дыскаў і пад. Менавіта каб пазнаёміцца з нямецкай мовай, трэба наведваць бібліятэку. Тут я таксама наведаў аднаго разу курдскую вечарыну, на якой грала музыка і чыталі ўголас. Ноч культуры разам з імпрэзай, прысвечанай Гары Потэру, былі вельмі файныя. Мне вельмі падабаецца бібліятэка, яе прапановы. Я вельмі рады, што існуе такое цудоўнае месца, дзе ёсць прыемныя людзі.

Калі Мо Бакр прыходзіць у бібліятэку, то ён заўсёды вітае сваіх былых калег. Яны шмат дапамагалі яму, калі ён праходзіў тут практыку. Калі Мо Бакр прыходзіць у бібліятэку, то ён заўсёды вітае сваіх былых калег. Яны шмат дапамагалі яму, калі ён праходзіў тут практыку. | Фота (фрагмент): © Mohammed Bakr

Пачынаючы з 2007 года, Гарадская бібліятэка Хама пашырыла пералік сваіх міжкультурных прапаноў. У першую чаргу былі ўзбуйнены фонды літаратуры на замежных мовах, надавалася ўвага шматмоўнай скіраванасці і праводзіліся імпрэзы для розных мэтавых груп.