Школьная бібліятэка ў Гамбургу-Бергедорфу «Бібліятэка - гэта мой працоўны пакой»

Ажыццяўляць пошук альбо адпачываць: Ёвану тут падабаецца ўсё.
Ажыццяўляць пошук альбо адпачываць: Ёвану тут падабаецца ўсё. | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert

Ёван любіць хадзіць у школу раёна Бергедорф і таксама ў яе бібліятэку. Тут ён можа адпачыць, падачыняцца і актыўна папрацаваць. Гэта нават забяспечыла прэмію яго праектнай групе.

Бібліятэка ўвайшла ў маё жыццё з самага пачатку, калі тры з паловай гады таму я прыехаў у Бергедорф – я сам абраў гэту школу. Спачатку я перачытаў ад вокладкі да вокладкі ўсе кнігі фэнтэзі. Я па-ранейшаму раблю так, калі з’яўляецца штосьці новае. Нават з адной гэтай прычыны бібліятэка ёсць для мяне найлепшым месцам. З цягам часу я зразумеў, што можна знайсці, калі пачаць правільна шукаць. Катрын, бібліятэкарка, паказала мне, як гэта працуе.

Тут дастакова камп’ютараў для ажыццяшлення пошуку, а ў канцы пакою – утульны куток для чытання Тут дастакова камп’ютараў для ажыццяшлення пошуку, а ў канцы пакою – утульны куток для чытання | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Цяпер я таксама знаходжу кніжкі і медыі па тэмах, якія мяне цікавяць: напрыклад, па японскіх адзінаборствах – я буддыст – і гісторыі сучаснасці. Гэта цалкам розныя сферы і гэта можна заўважыць па кнігах, якія я цяпер чытаю: кнігу з серыі фэнтэзі «Das Lied von Eis und Feuer» («Кніга лёду і пламені») Джорджа Р.Р. Марціна і аўтабіяграфію «Neonazi» («Нэанацы») Ціма Ф.

Ёван у сваім улюбёным фатэлі ля акна Ёван у сваім улюбёным фатэлі ля акна | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert З дапамогай фэнтэзі я пагружаюся ў іншыя сусветы. «Неанацы» тлумачыць мне тое, што я не магу зразумець як антыфашыст: я хачу ведаць, што сабой уяўляюць гэтыя нэанацы. Я не бачу ніякай супярэчнасці ў тым, што мне падабаюцца цалкам супрацьлеглыя кнігі, бо я магу дакладна адрозніваць рэчаіснасць ад фантазійных сусветаў. Я лічу гэта хутчэй тэматычнай разнастайнасцю і гэта разнастайнасць з’яўляецца прычынай таго, што мне вельмі падабаецца бібліятэка.

Каманда бібліятэкі дапамагае ва ўсіх выпадках Каманда бібліятэкі дапамагае ва ўсіх выпадках | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Бібліятэка адчынена ў працоўныя дні, таму я свабодна магу прыходзіць сюды з любой нагоды: падчас перапынкаў, калі ўрок адмяняецца, падчас праектнай працы, адзін альбо з сябрамі. Ёсць нават невялічкая кавярня, якой апякуюцца школьніцы. Мы таксама можам браць кнігі на дом. Гэта адбываецца крыху інакш, чым у публічных бібліятэках горада. Нас тут ведаюць, выдача выданняў на дом прадугледжана школьнай сістэмай.

Тусавацца, марыць, разважаць – усё гэта таксама бібліятэка Тусавацца, марыць, разважаць – усё гэта таксама бібліятэка | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Я люблю адпачываць у бібліятэцы, аднак яна для мяне – не месца жыхарства, а месца працы. Я ўкладаю ў гэта цалкам пазітыўны змест. Я люблю школу, я люблю гэту школу, я люблю працаваць у бібліятэцы, а таксама на яе карысць. Я быў вельмі рады, калі дапамагаў падчас выбару і набыцця новых кніжак.

Часам Ёван дапамагае супрацоўнікам бібліятэкі Часам Ёван дапамагае супрацоўнікам бібліятэкі | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert Мне падабалася б дадаваць у навучальную бібліятэку кніжкі для юных чытачоў, а таксама больш кніжак ды іншых медый для хлопчыкаў. Падаецца, што гэта цяжка – павялічваць прапанову для хлопчыкаў. Ну і яшчэ было б добра, каб часам тут было цішэй.

У прасторнай бібліятэцы навучальнай літаратуры таксама адбываюцца імпрэзы і лекцыі У прасторнай бібліятэцы навучальнай літаратуры таксама адбываюцца імпрэзы і лекцыі | Фота (фрагмент): © Stadtteilschule Bergedorf Вось добры прыклад таго, што мы робім у школьнай бібліятэцы: я з’яўляюся чальцом гістарычнай майстэрні школы. Мы заўсёды працуем тут, у бібліятэцы. Яна – месца сустрэчаў, паседжанняў і сродак працы. Наш апошні праект быў прысвечаны гісторыі савецкіх ваеннапалонных у часы Другой сусветнай вайны. Многія з іх працавалі ў садовых гаспадарках Гамбурга-Бергедорфа. 650 асобаў пахаваныя тут. За гэту працу мы як раз атрымалі Прэмію імя Берціні. Выдатна, ці не так?

Прэмія імя Берціні для моладзі, якая выступае за салідарнае жыццё ў Гамбургу, была прысуджана за рэалізацыю гістарычнага праекту Прэмія імя Берціні для моладзі, якая выступае за салідарнае жыццё ў Гамбургу, была прысуджана за рэалізацыю гістарычнага праекту | Фота (фрагмент): © Birgit Dankert

Ёван Т., 2003 г. нар., ходзіць у 8 «Д» клас школы раёна Гамбург-Бергедорф. Ён жыве разам са сваімі бацькамі, братам і коткай ва ўтульным доме, дзе шмат месца.
Школа раёна Бергедорф – агульнаадукацыйная школа ў адным з раёнаў Гамбургу з гістарычным ядром, навучанне ў ёй адбываецца паводле прынцыпаў рэфармаванай педагогікі. Школьнае жыццё фармуюць 170 педагогаў і асістэнтаў, сярод іх – бацькі, які працуюць на грамадскіх пачатках, а таксама вучні, бібліятэка цалкам інтэгравана ў гэты працэс. Чаканымі гасцямі бібліятэкі таксама з’яўляюцца і жыхары Бергедорфа – паводле прынцыпу адкрытай школы.