Бібліятэка ЕКП у Штрэлене «Месца, аптымальнае для перакладчыкаў»

Ніна і Марсела на галерэі: праца, жыццё і начлегі ў бібліятэцы
Ніна і Марсела на галерэі: праца, жыццё і начлегі ў бібліятэцы | Фота (фрагмент): © Anja Kootz

Для перакладчыкаў Марсела і Ніны Бібліятэка Еўрапейскага калегіума перакладчыкаў (ЕКП) у Штрэлене з’яўляецца месцам мары. Гэта не дзіўна, бо тут яны нават могуць пераначаваць.
 

Ці ёсць у свеце яшчэ адна бібліятэка, у якой можна пераначаваць? У бібліятэцы Еўрапейскага калегіума перакладчыкаў (ЕКП) у Штрэлене гэта дазваляецца – і нават часта неабходна для перакладчыкаў. Асноўныя памяшканні, у якіх знаходзяцца даведачныя выданні, даступныя для публікі. Бібліятэка распасціраецца ў амаль кожнае памяшканне будынку – таксама і ў асабістыя пакоі перакладчыкаў. Тут, як правіла, можна знайсці нацыянальную літаратуру.

Ложак і кніжкі ў пакоі Ніны і Марсела Ложак і кніжкі ў пакоі Ніны і Марсела | Фота (фрагмент): © Anja Kootz Часам раздаецца стук у дзверы і хтосьці бярэ ў карыстанне кніжкі. Альбо перад сном мы раптам адкрываем для сябе незвычайнае чытво – напрыклад, раман «Bitterfotze» («Горкая вагіна») шведскай аўтаркі Марыі Свеланд. Для кніжных чарвякоў гэта мара дзяцінства, якая стала рэчаіснасцю.  Менавіта таму мы – выкладчыца і аўтар з Бразіліі, абодва перакладчыкі і выдаўцы – ужо шмат гадоў прыязджаем сюды ў студзені.


Я, Марсела, пераклаў тут шмат тэкстаў: пачынаючы ад Лесінга, Мусіл ды Інга Шульцэ і сканчаючы Шылерам і Сашам Станішычам. І заўсёды я працаваў над уласнымі раманамі: у апошні раз над «A casa cai» («Падзенне дому»).

Ніна Зарольдзі наведвае Зігмунда Фрэйда – знаёміцца з яго творамі Ніна Зарольдзі наведвае Зігмунда Фрэйда – знаёміцца з яго творамі | Фота (фрагмент): © Anja Kootz Седзячы ў галаве вялікага стала для працы і канферэнцый на першым паверсе, зусім непадалёк ад твораў Зігмунда Фрэйда на многіх мовах і ў вялікай колькасці выданняў, Ніна падрыхтавала прадмовы да сваёй серыі «Para ler Freud» («Чытаць Фрэйда») і напісала сваю кнігу пра працу Фрэйда «Das Unbehagen in der Kultur» («Дыскамфорт у культуры»).

Слоўнікі на больш чым 275 мовах і дыялектах Слоўнікі на больш чым 275 мовах і дыялектах | Фота (фрагмент): © Anja Kootz Так многія нашыя тэксты паўсталі пераважна ў бібліятэцы зімовага ЕКП у Штрэлене: у даступнай для публіцы галерэі альбо ў нашым пакоі. Бо ўмовы тут проста аптымальныя. Трэба толькі прысесці і работа пойдзе сама сабой. Тэлефон маўчыць, ніхто не звоніць у  дзверы, нішто не перашкаджае – таксама і на выходных.

Магчымасць працаваць у спакоі Магчымасць працаваць у спакоі | Фота (фрагмент): © Anja Kootz Усе шляхі кароткія: дайсці ад нашага пакою да кухні займае ўсяго паўхвіліны – там мы вядзем добрыя касмапалітычныя гутаркі з нашымі калегамі. Затым нам трэба зноў прайсці ўсяго толькі дзесяць крокаў, мінуць тысячы кніг і энцыклапедый, каб зноў апынуцца ў аптымальных умовах працы на галерэі. У Штрэлене мы раптам адкрываем для сябе, якім простым можа быць жыццё. Тут так ціха, што перад тым, як заснуць, мы нават чуем, як з ціхім гукам зачыняюцца павекі.

На галерэі бібліятэкі знаходзяцца слоўнікі і месцы для працы На галерэі бібліятэкі знаходзяцца слоўнікі і месцы для працы | Фота (фрагмент): © Anja Kootz Штрэлен з’яўляецца для нас незвычайным месцам з розных бакоў гледжання. У якім іншым кутку свету чысціць снег, таксама як і я, бразілец-жыхар тропікаў, узгадвае з шуфлям і мятлой у руках пра сваіх нямецкіх продкаў і раптам адчувае – у прустыанскім стылі – як мінулае становіцца прысутным у сучаснасці. Дзе яшчэ можна пагутарыць з калегам з Грэцыі і затым разам з ім крытычна паглядзець фільм-драму Аляксандра Пэйна «Нябраска»? І потым, пасля таго, як пабыў тут дзесяць разоў, адкрыць для сябе ў ніжнерэйнскім гарадку Штрэлене нават вуліцу Бакеспад, якая пачынаецца непадалёк ад вуліц Гётэ, Шылера і Лесінга ды сканчаецца дзесьці ў палях.

Дах атрыума: погляд з месцаў для працы на галерэі накіраваны ў неба Дах атрыума: погляд з месцаў для працы на галерэі накіраваны ў неба | Фота (фрагмент): © Anja Kootz Тут, у бібліятэцы, цягам месяца можна стварыць цэлы літаратурны свет. Ніна ўпэўнена, што пачала займацца перакладам дзякуючы ЕКП і яго бібліятэцы – такім чынам спраўдзілася яе дзіцячая мара: начаваць у бібліятэцы. А яшчэ мы абодва здабылі тут пару сяброў на ўсё жыццё.

Еўрапейскі калегіум перакладчыкаў (ЕКП) у Штрэлене – гэта адзіны ў свеце найвялікшы міжнародны цэнтр для прафесійных перакладчыкаў белетрыстыкі і навукова-папулярнай літаратуры. Сюды з усяго свету прыязджаюць перакладчыкі, якія атрымалі замовы ад сваіх выдавецтваў. У ЕКП ёсць 30 пакояў і кухняў для самастойнага прыгатавання ежы. Бібліятэка знаходзіцца ў распараджэнні гасцей круглыя суткі. Яе фонды змяшчаюць 125.000 выданняў: з іх ліку 25.000 – навукова-папулярныя, а 65.000 – белетрыстычныя – яны часцей за ўсё прадстаўлены ў арыгінале і ў перакладах. Акрамя таго, бібліятэка мае 35.000 даведачных выданняў амаль што на ўсіх мовах і дыялектах з усіх сфераў і эпох.