Райнхард Кляйст Палітыка і папулярная культура

Райнхард Кляйст: Нік Кэйв і The Bad Seeds
Райнхард Кляйст: Нік Кэйв і The Bad Seeds | Фота (фрагмент): © Reinhard Kleist, Nick Cave And The Bad Seeds, Carlsen Verlag GmbH, Hamburg 2017

Берлінец паводле выбару Райнхард Кляйст належыць да найруплівейшых і найпаспяховейшых нямецкіх малявальшчыкаў коміксаў і ілюстратараў. Яго коміксы распавядаюць пра незвычайных асобаў у палітыцы, спорце і поп-культуры – і былі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.

Спартоўка Самія Юсуф Амар марыла аб тым, каб улетку 2012 года выступіць на Алімпійскіх гульнях у Англіі. Аднак яна ўтапілася ў красавіку 2012 года ля ўзбярэжжа Мальты, калі ўцякала са сваёй радзімы Самалі: там ёй пагражалі ісламісты, якія выступаюць супраць удзелу жанчынаў у спорце.

Мастак Райнхард Кляйст распавядае гісторыю Саміі Юсуф Амар у «Der Traum von Olympia» («Мара пра алімпіяду» – 2015) – коміксы, які ўсхвалёўвае і расштурхоўвае. Бо Кляйст драматычна паказвае пакуты, якія трапляюцца ўцекачам на шляху ў Еўропу. «І ён спадзяецца, - так піша Кляйст у прадмове – звярнуць увагу на тое, што за другаснымі паведамленнямі пра палітыку ў дачыненні да ўцекачоў у СМІ хаваюцца лёсы, а за абстрактнымі лічбамі – людзкія жыцці». За гэты комікс Кляйст атрымаў у 2016 г. прэмію ў галіне літаратуры для дзяцей і моладзі «Ярэслукс» («Jahresluchs») ды Прэмію ў галіне літаратуры для дзяцей і моладзі ад Каталіцкай Царквы.

Фантастычныя і сюррэалістычныя біяграфіі

Творчасць Кляйста шматгранная: ён прысвячае сябе як вельмі палітызаваным тэмам, падобным да гэтай, так і поп-культуры. Так, Кляйст намаляваў коміксы-біяграфіі спевакоў Джонні Кэша і Ніка Кэйва. У абодвух выпадках ён выкарыстоўваў творчы падыход, паядноўваючы біяграфічны матэрыял з фантастычнымі і сюррэалістычнымі элементамі.
 
Выразныя чорна-белыя малюнкі Кляйста характэрызуюцца экспрэсіўным стылем малявання – і тым самым нібыта створаны для вобразу Ніка Кэйва: яго добра падагнанага гарнітура, вузкага гальштуку, зачосаных назад валасоў. У «Nick Cave. Mercy on me» (2017) Кляйст распавядае гісторыю спевака з дзвюх перспектываў: перспектывы яго спадарожнікаў у жыцці і перспектывы герояў яго песняў. Там узгадваюцца найважнейшыя этапы з жыцця спевака: вось яго бацька чытае яму на сон Дастаеўскага і Шэкспіра, вось ён становіцца вакалістам у панк-гурце «Birthday Party», вось ён урэшце пераязджае ў Берлін, дзе стварае гурт «The Bad Seeds» – між іншым, разам з Бліксам Баргельдам, вакалістам гурта «Einstürzenden Neubauten». Кляйст распавядае пра гэты шлях станаўлення разнастайна, хвалююча – як раз такім ён і быў – але часта адыходзіць ад апісання біяграфіі Кэйва і наважваецца зазірнуць у бездань тэкстаў яго песень.
 
У 2006 годзе – годзе калі ў кінатэатрах Германіі паказвалі кінабіяграфію Джоні Кэша «Walk the Line» – Райнхард Кляйст апублікаваў комікс-біяграфію спевака: «Cash – I See a Darkness». У ёй ён звяртаецца да той грані Джоні Кэша, якая была нецікавай для любоўных гісторый Галівуду: яго цёмнага боку. Кляйст распавядае пра ўзлёты і падзенні «чалавека ў чорным», пра яго поспехі і зрывы, выкліканыя злоўжываннем наркотыкамі і алкаголем, у выразных, кінематаграфічных вобразах.
 
У кнізе коміксаў «Der Boxer. Die wahre Geschichte des Hertzko Haft» («Баксёр. Сапраўдная гісторыя Герцка Хафта» –2012), за якую ён атрымаў у 2013 годзе Прэмію ў галіне літаратуры для моладзі, Кляйст інтэнсіўна займаецца адной біяграфіяй: біяграфіяй баксёра-габрэя Херцка Хафта, які выратаваўся ад халакоста толькі дзякуючы таму, што ў канцлагеры Асвенцым змагаўся не на жыццё, а на смерць з таварышамі-вязнямі дзеля забавы нацыстаў. Супрацоўнічаючы з сынам Хафта, Кляйст ператварыў жыццёвую гісторыю яго бацькі ў графічны аповяд, які тонка перадае вусцішнае і распаўсюджвае аўру, якой ніхто не можа супрацьстаяць. Кніга, якая спачатку выходзіла часткамі ў газеце «Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг», паступова была перакладзена на многія мовы. Дзякуючы сваёй тэматыцы і форме падачы яна выклікала вялікі рэзананс.

  • Райнхард Кляйст: «Berlinoir triologie. Scherbenmund, Mord!» Фота (фрагмент): © «Berlinoir triologie. Scherbenmund, Mord!», Narbenstadt, Edition 52, 2003-2008
    Райнхард Кляйст: «Berlinoir triologie. Scherbenmund, Mord!»
  • Райнхард Кляйст: «Гавана. Кубінскае падарожжа» Фота (фрагмент): © Havanna. A cuban journey, Carlsen Verlag, 2008
    Райнхард Кляйст: «Гавана. Кубінскае падарожжа»
  • Райнхард Кляйст: «Гавана. Кубінскае падарожжа» Фота (фрагмент): © Havanna. A cuban journey, Carlsen Verlag, 2008
    Райнхард Кляйст: «Гавана. Кубінскае падарожжа»
  • Райнхард Кляйст: «Кастра» Фота (фрагмент): © Castro, Carlsen Verlag, 2010
    Райнхард Кляйст: «Кастра»
  • Райнхард Кляйст: «Кастра» Фота (фрагмент): © Castro, Carlsen Verlag, 2010
    Райнхард Кляйст: «Кастра»
  • Райнхард Кляйст: «Баксёр» Фота (фрагмент): © Der Boxer, Carlsen Verlag, 2012
    Райнхард Кляйст: «Баксёр»
  • Райнхард Кляйст: «Баксёр» Фота (фрагмент): © Der Boxer, Carlsen Verlag, 2012
    Райнхард Кляйст: «Баксёр»
  • Райнхард Кляйст: «Nick Cave And The Bad Seeds» Фота (фрагмент): (c) Reinhard Kleist, Nick Cave And The Bad Seeds, Carlsen Verlag GmbH, Hamburg 2017
    Райнхард Кляйст: «Нік Кэйв і The Bad Seeds»
  • Райнхард Кляйст: «Nick Cave And The Bad Seeds» Фота (фрагмент): (c) Reinhard Kleist, Nick Cave And The Bad Seeds, Carlsen Verlag, Hamburg 2017
    Райнхард Кляйст: «Nick Cave And The Bad Seeds»
  • Райнхард Кляйст: «Nick Cave And The Bad Seeds» Фота (фрагмент): (c) Reinhard Kleist, Nick Cave And The Bad Seeds, Carlsen Verlag GmbH, Hamburg 2017
    Райнхард Кляйст: «Nick Cave And The Bad Seeds»
  • Райнхард Кляйст: «Мара аб алімпіядзе» Фота (фрагмент): (c) Reinhard Kleist, Der Traum von Olympia, Carlsen Verlag Hamburg, 2015
    Райнхард Кляйст: «Мара аб алімпіядзе»

Яго хвалілі крытыкі, але позна адкрыла для сябе публіка

За свой дэбютны твор «Lovecraft» (1994), які ён распрацаваў і спраектаваў падчас вывучэння графікі і дызайну ў ВНУ, Райнхард Кляйст атрымаў жаданую Прэмію Макса і Морыца салона коміксаў у Эрлангене. Журы было ў захапленні ад фантастычнай і нечуванай гісторыі малявальшчыка коміксаў, які сутыкаецца з падзеямі, што выходзяць за рамкі пачуццяў, падчас працы над біяграфіяй амерыканскага аўтара кніг жахаў. Адточаная архітэктура старонак, з дапамогай якой Кляйст дэманструе свае маляўнічыя коміксы, зрабіла сваю справу. Падавалася, што з’явілася новая зорка ў асяродку малявальшчыкаў коміксаў Германіі. А пакуль крытыкі і знаўцы коміксаў усцяж хвалілі яго творчасць, выявілася, што яго публікацыі занадта грувасткія і незвычайныя для шырокіх колаў пакупнікоў. Паступова ўсё змянілася.
 
Натхненне для зместу, а таксама для экспрэсіўных колераў і афармлення сваіх коміксаў Кляйст знайшоў у літаратуры Х.П. Лаўкрафта, Клайва Баркера і Аскара Уайлда. Паяднаўшы ў адно «Партрэт Дарыяна Грэя» Уайлда і «Чалавечыя парэшткі» Баркера Кляйст стварыў наступны альбом «Дарыян» (1996), а ў «Жаху ў будынку» (2002) ён інтэрпрэтуе кароткія гісторыі Лаўкрафта ў беспадобных чорна-белых малюнках.
 
У пачатку сваёй кар’еры малявальшчыка коміксаў Кляйст любіў рабіць месцам дзеяння сваіх смешных і нясмелых расповядаў апакаліптычныя ўрбанісцкія прасторы. Задні план яго серыі «Berlinoir» створаны паводле вобразаў кулісаў і месцаў здымак фільмаў «Metropolis», «Das Kabinett des Dr. Caligari» («Кабінет доктара Калігары»), «Der dritte Mann» («Трэці чалавек») альбо «Blade Runner». У трылогіі Кляйст праектуе змрочную візію будучыні горада Берліна, у якім валадарыць забойчая зграя вампіраў. Усяго толькі некалькі бунтароў наважваюцца змагацца супраць тыранаў, яны вядуць безнадзейную партызанскую вайну ў падзем’і. «Berlinoir» – выдатны абразчык фантастычных коміксаў і адначасова горка-злая палітычная прыпавесць, прысвечаная грамадскім рэаліям метраполіі.

Кляйст рэгенеруе заблытаны рэтра-футурыстычны суплёт гісторыі з асобных эпох мінулага тысячагоддзя, у якім кішаць эстэтычныя і палітычныя цытаты пра барацьбу працоўных, фашызм, сацыялізм гэдээраўскага ўзору і капіталізм. У сваіх утапічных коміксах Кляйст рэагуе на сапраўдныя рэаліі і малюе разнастайны і пазбаўлены маскі партрэт грамадства.
 
Усё ж Кляйст перапрацоўвае ў сваіх коміксах не толькі гістарычных персанажаў і падзеі, але і ўласныя ўражанні і перажыванні. У сакавіку 2008 году ён на працягу чатырох тыдняў знаходзіўся на Кубе, каб стварыць уласнае уяўленне пра краіну і яе народ. У накідах, мастацкіх ілюстрацыях і эпізодах у форме коміксаў Кляйст ловіць настроі на вуліцах Гаваны і жыццёвую сітуацыю насельніцтва краіны.

«Havanna – Eine kubanische Reise» («Гавана – падарожжа на Кубу» – 2008) – гэта дзённік падарожжа. Кляйст цалкам усведамляе той факт, што падчас свайго непрацяглага знаходжання ў краіне ён можа пазнаёміцца з культурай і грамадствам Кубы не больш, чым павярхоўна. Яго малюнкі не поўнасцю вольныя ад клішэ, аднак пасля вяртання яго думка пра Кубу больш разнастайная – менавіта з улікам грамадскай сітуацыі ў Германіі.