Бібліятэка Рурскай вобласці ў Бохуме «Яна з’яўляецца памяццю рэгіёна»

Зона вольнага доступу змяшчае кнігі і часопісы на эканамічную тэматыку мінулых 30 гадоў
Зона вольнага доступу змяшчае кнігі і часопісы на эканамічную тэматыку мінулых 30 гадоў | Фота (фрагмент): Dietmar Bleidick

На працягу амаль дваццаці гадоў гісторык Дытмар Бляйдык наведвае бібліятэку Рурскай вобласці. Яе ўнёсак у справу захавання гісторыі і сучаснасці гэтага рэгіёну з’яўляецца ўнікальным у Еўропе. Аднак яна ўяўляе сабой нешта асаблівае не толькі з гэтай прычыны.
 

Упершыню я пазнаёміўся з Бібліятэкай літаратуры па горнай справе ў канцы 1980-х гг., калі вывучаў гісторыю ў ВНУ. Яна была заснавана ў 1859 годзе і з’яўляецца найвялікшай і найстарэйшай сярод трох бібліятэк, якія пазней былі аб’яднаныя ў Бібліятэку Рурскай вобласці. І сёння я таксама ўзгадваю маё першае наведванне бібліятэкі: пэўныя праблемы з пошукам літаратуры для напісання семінарскай працы былі вырашаныя імгненна. Разнастайнасць часопісаў і кніжнага фонду, якая проста натхняла, адыграла вырашальную ролю ў тым, што падчас навучання я пачаў інтэнсіўней займацца гісторыяй Рурскай вобласці. Потым былі магістарская праца і дысертацыя, прысвечаная горназдабываючай прамысловасці.
  Добра расстаўленыя кнігі даведачнай бібліятэкі ў чытальнай зале Добра расстаўленыя кнігі даведачнай бібліятэкі ў чытальнай зале | Фота (фрагмент): Dietmar Bleidick Калі ў 1999 годзе ў Доме гісторыі ў Бохуме адчынілася Бібліятэка Рурскай вобласці, я стаў адным з першых яе чытачоў. Яна – гэта нешта незвычайнае, памяць Рурскай вобласці. Яе фонды пачалі стварацца ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Ва ўсёй Германіі і, верагодна, ва ўсёй Еўропе няма іншай бібліятэкі з багацейшымі фондамі па агульнай гісторыі грамадства, гісторыі тэхнікі і эканомікі, па нацыянальнай і міжнароднай гісторыі мантажнай справы, а таксама гісторыі сацыяльных рухаў. Таму бібліятэка была важным падмуркам для майго навучання ва ўніверсітэце, публіцыстычнай дзейнасці і напісання дысертацыі.

Ажыццяўленне пошукаў у старой картатэцы – часам найлепшы варыянт, нягледзячы на магчымасць электоннага пошуку. Ажыццяўленне пошукаў у старой картатэцы – часам найлепшы варыянт, нягледзячы на магчымасць электоннага пошуку. | Фота (фрагмент): Dietmar Bleidick Сёння я таксама з’яўляюся адным з актыўных чытачоў бібліятэкі, наведваю яе прыкладна тры разы на месяц і штогод працую з некалькімі сотнямі выданняў. Я і надалей выконваю гэту працу самастойна, не пакідаю бібліятэкарам – на гэта існуе шэраг прычын. Па-першае, гэта дае магчымасць наўпрост ацаніць карысць кніжак, манаграфій і часопісаў, правесці пошукі.

Стойка выдачы ля ўвахода ў бібліятэку добра падыходзіць для прыемнай размовы. Стойка выдачы ля ўвахода ў бібліятэку добра падыходзіць для прыемнай размовы. | Фота (фрамгент): Dietmar Bleidick Па-другое, наведванне бібліятэкі з’яўляецца для мяне адпачынкам ад працы за пісьмовым сталом і нагодай для размоў з надзвычай ветлівымі бібліятэкарамі. Старыя друкарскія варштаты, якія знаходзяцца ў фае, нагадваюць пра мінулае будынка. Яны з’яўляюцца выдатным дадаткам да атмасферы друкарскага цэху, якую ствараюць найперш вышыня памяшкання і вялікія вокны.

У напоўненай святлом чытальнай зале кніжкі могуць ляжаць на сталах крыху даўжэй. У напоўненай святлом чытальнай зале кніжкі могуць ляжаць на сталах крыху даўжэй. | Фота (фрагмент): Dietmar Bleidick Бібліятэка мае толькі невялікую зону з літаратурай для вольнага карыстання, якая прымыкае да стойкі выдачы на першым паверсе і, акрамя таго, уключае некалькі памяшканняў на другім. Тут таксама знаходзіцца вялікі стэлаж з часопісамі. Як правіла, я заказваю свае выданні з каталогу праз электронную пошту і потым працую з імі ў вялікай чытальнай зале.

Стэлаж з часопісамі змяшчае асноўныя выданні як з фондаў бібліятэкі, прысвечаных розным навукам, так і з Рурскай вобласці. Стэлаж з часопісамі змяшчае асноўныя выданні як з фондаў бібліятэкі, прысвечаных розным навукам, так і з Рурскай вобласці. | Фота (фрагмент): Dietmar Bleidick У першую чаргу я бяру літаратуру на дом. Ці ёсць нешта, што варта было б палепшыць? У галаву мне прыходзяць тыповыя думкі чытачоў бібліятэкі: павялічыць гадзіны працы і тэрміны выдачы выданняў. Можа быць, мажліва было б алічбаваць фонды рэдкіх старых часопісаў.

Наведванне бібліятэкі – гэта адпачынак ад працы за пісьмовым сталом. Наведванне бібліятэкі – гэта адпачынак ад працы за пісьмовым сталом. | Фота (фрагмент): Dietmar Bleidick

Бібліятэка Рурскай вобласці, якая знаходзіцца ў Доме гісторыі Рурскай вобласці, паўстала ў 1995-1999 гг. Мэтай было захаванне літаратурнай спадчыны рэгіёну і яе сістэмнае збіранне. Аснову фонду, які складае сёння каля 500.000 выданняў, стварылі тры бібліятэкі: заснаваная ў 1859 годзе Бібліятэка літаратуры па горнай справе ў Эсэне, Бібліятэка размешчанага ў Бохуме прафсаюзу работнікаў горназдабываючай прамысловасці і энэргетычнай галіны, а таксама бібліятэка Інстытуту даследавання еўрапейскага рабочага руху, якая раней знаходзілася ў Рурскім універсітэце ў Бохуме.