Коміксы для дзяцей і моладзі Сабака-рэпарцёр сустракае дыназаўраў

Ку-Эр-Тэ. Флумі адзін дома
Ку-Эр-Тэ. Флумі адзін дома | Фота (фрагмент): © Ferdinand Lutz / Reprodukt

Перадача ведаў альбо развіццё крэатыўнасці і фантазіі: коміксы для дзяцей і моладзі прапануюць сёння ўсё, чаго можна чакаць ад якаснай літаратуры для дзяцей і моладзі.
 

«Alea iacta est» – «Косці кінутыя»: нават тыя, хто не вывучаў лаціну ў школе, маглі засвоіць салідны запас лацінскіх прыказак дзякуючы чытанню Астэрыкса і Абелікса. Аднак такія класічныя коміксы, як «Вясёлыя кішэнныя кніжкі Дыснэя», «Астэрыкс» альбо «Лакі Люк» доўга лічыліся дарослымі мала прыдатнымі для навучання нашчадкаў і залічаліся да забаўляльнай літаратуры. Цяпер гэтыя часы мінулі: жанр коміксаў для дзяцей і моладзі развіваўся далей, а яго выхаваўчае дзеянне значна ўзрасло за апошнія гады. З вялікай доляй гумару, фантазіі і напружанасці публікацыі нямецкіх аўтараў абуджаюць у школьнікаў цікавасць да чытання, перадаюць веды альбо разглядаюць тэмы, якія з’яўляюцца важнымі для дзяцей і моладзі ў іх сацыяльным акружэнні.

Даследаванні з сабакам-рэпарцёрам

Многія з кніг гэтага новага пакалення паўсталі як творы, заказаныя часопісамі для дзяцей. Пасля рэгулярнага з’яўлення іх там у якасці серый коміксаў яны былі апрацаваны для публікацыі ў выглядзе кнігі. Сабака-рэпарцёр Фердынанд і іншапланетнік Ку-Эр-Тэ паходзяць, напрыклад, з «Дайн шпігель» – дадатку для дзяцей нямецкага навіновага часопісу «Дэр шпігель».
 
З часоў заснавання «Дайн шпігель» у 2009 годзе часопіс, які выходзіць штомесяц, немагчыма ўявіць без Фердынанда. Той наведвае пажарную ахову, каб зрабіць рэпартаж, вывучае бульбяныя чыпсы, размаўляе з дыназаўрамі, акуламі і кенгуру, яго ратуюць кіты альбо ён даследуе тое, як робяць рыбныя палачкі. Забава ў выпадку гэтых прыгодаў знаходзіцца на першым месцы, бо тэксты ствараюць вядомыя мультыплікатар Ральф Рутэ і малявальшчык Флікс, яны таксама навучаюць дзяцей многім карысным рэчам. На сёння існуюць чатыры зборнікі гэтай серыі коміксаў.
 
Таксама спачатку ў «Дайн шпігель» пабачыла свет серыя навуковай фантастыкі «Ку-Эр-Тэ» («Q-R-T») аўтарства Фердынанда Луца, якая выходзіць рэгулярна і ўжо была сабрана ў двух кнігах. Галоўная дзеючая асоба – іншапланетнік Ку-Эр-Тэ – прыбыў на Зямлю, каб займацца даследаваннямі, і пасяліўся ў шматпавярховым доме. На яго не звяртаюць увагі, бо ён выглядае як дзіця. Разам з Ку-Эр-Тэ чытачы вывучаюць асаблівасці людзей з перспектывы дзяцей – напрыклад каб высветліць, чаму дзеці на Зямлі ператвараюцца ў дарослых, што маюць дрэнны настрой.

Дэтэктывы і першае каханне

Аўтары коміксаў наважваюцца ўздымаць таксама і тэмы, якія хвалююць дзяцей на мяжы падлеткавага ўзросту: першае каханне альбо праблемы ў школе. Дэтэктыўная гісторыя «Paula. Liebesbrief des Schreckens» («Паўла. Любоўны ліст жаху» – 2016) дазваляе і дарослым адчуць ператварэнне дзіця ў падлетка. Дзяўчына Паўла спрабуе разам са сваім сябрам Тоніа знайсці аддпраўніка аднаго таямнічага ліста. Пры гэтым у яе ўпершыню абуджаецца пачуццё да хлопца: гэта яшчэ не каханне, але Тоні – ужо больш не проста таварыш у гульнях. Аўтарка і мастачка Сандра Брандштэтэр цікава і далікатна апісвае гэты амбівалентны стан – з фабулай як у эксцэнтрычнай камедыі.
 
Патрык Вірбэляйт належыць да найбольш пладавітых аўтараў, якія працуюць для дзяцей. Серыя коміксаў «Kiste» («Скрыня»), якую ён стварыў разам з мастаком Уве Хайдшотарам, атрымала ў 2015 годзе прэмію Leipziger Lesekompass, а ў 2016 – прэмію Макса і Морыца за «лепшы комікс для дзяцей». «Kiste» – гэта картонная скрыня, якая можа размаўляць, хлопчык Маціс знаходзіць яе на вуліцы. Ён становіцца сябрам дзёрзкага картоннага прыяцеля, у якога ў галаве адно балаўство, і разам яны праходзяць праз шматлікія прыгоды. Яны майструюць аглядальную вежу з драўніны, а потым Маціс бярэ скрыню з сабой у школу. Вірбеляйту удаецца паядноўваць натуральныя дыялогі і фантастычныя элементы і пры гэтым распавесці пра штодзённыя праблемы хлопчыка, які знаходзіцца на мяжы падлеткавага ўзросту.

Прыгоды на будоўлі

Коміксы для маленькіх дзяцей цалкам абыходзяцца без словаў. Кнігі пра Пеле і Бруна мастака Ульфа К. – гэта сумесь расповяду ў малюнках і коміксу. Няроўны дуэт сабакі і коткі: адзін - смелы, другая - разумная, праходзіць праз фантастычныя прыгоды: з дапамогай ботаў-скакуноў яны могуць узьняцца да воблакаў, а падчас працы ў садзе расліны вырастаюць вышынёй з дом дзякуючы суперугнаенням Бруна. 
 
Штэфан Ломпс намаляваў дзіцячы комікс «Der kleine Bagger. Abenteuer auf der Baustelle» («Маленькі экскаватар. Прыгоды на будоўлі» – 2018) – зусім без словаў. У гісторыі гаворка ідзе пра маленькі экскаватар, якому трэба сцвярджаць сябе ў свеце дарослых. На будоўлі ён бойка трымаецца сярод усіх вялікіх машын і хутка пераконваецца, што можа шмат дапамагаць, нягледзячы на тое, што ён такі маленькі. Ён крыху нагадвае Астэрыкса - невысокага і хударлявага гальскага ваяра, які аднак дзякуючы сваёй знаходлівасці і кемлівасці проста незаменны для сваёй вёскі.

  • Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 1 Photo (detail): © Flix & Ruthe / Carlsen Verlag
    Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 1
  • Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 1 Photo (detail): © Flix & Ruthe / Carlsen Verlag
    Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 1
  • Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 4 Photo (detail): © Flix & Ruthe / Carlsen Verlag
    Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 4
  • Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 4 Photo (detail): © Flix & Ruthe / Carlsen Verlag
    Фердынанд: сабака-рэпарцёр. Кніга 4
  • Скрыня Фота (фрагмент): © Patrick Wirbeleit / Reprodukt
    Скрыня
  • Скрыня Photo (detail): © Patrick Wirbeleit / Reprodukt
    Скрыня
  • Скрыня. Трывога робатаў Фота (фрагмент): © Patrick Wirbeleit / Reprodukt
    Скрыня. Трывога робатаў
  • Скрыня. Трывога робатаў Фота (фрагмент): © Patrick Wirbeleit / Reprodukt
    Скрыня. Трывога робатаў
  • Паўла. Любоўны ліст жаху Фота (фрагмент): © Sandra Brandstätter / Reprodukt
    Паўла. Любоўны ліст жаху
  • Паўла. Любоўны ліст жаху. Фота (фрагмент): © Sandra Brandstätter / Reprodukt
    Паўла. Любоўны ліст жаху.
  • Пеле і Бруна. Суперфлора Photo (detail): © Ulf K. / Reprodukt
    Пеле і Бруна. Суперфлора
  • Пеле і Бруна. Суперфлора Фота (фрагмент): © Ulf K. / Reprodukt
    Пеле і Бруна. Суперфлора
  • Пеле і Бруна. Хмарачос Фота (фрагмент): © Ulf K. / Reprodukt
    Пеле і Бруна. Хмарачос
  • Пеле і Бруна. Хмарачос Фота (фрамгент): © Ulf K. / Reprodukt
    Пеле і Бруна. Хмарачос
  • Ку-Эр-Тэ. Новы сусед Фота (фрагмент): © Ferdinand Lutz / Reprodukt
    Ку-Эр-Тэ. Новы сусед
  • Ку-Эр-Тэ. Новы сусед Фота (фрагмент): © Ferdinand Lutz / Reprodukt
    Ку-Эр-Тэ. Новы сусед
  • Ку-Эр-Тэ. Флумі адзін дома Фота (фрагмент): © Ferdinand Lutz / Reprodukt
    Ку-Эр-Тэ. Флумі адзін дома
  • Ку-Эр-Тэ. Флумі адзін дома Фота (фрагмент): © Ferdinand Lutz / Reprodukt
    Ку-Эр-Тэ. Флумі адзін дома