Бібліятэка ЦГД у Патсдаме «Сучасная навука, прыземленая ўласнай гісторыяй»

У памяшканнях бібліятэкі раней знаходзіўся геадэзічны інстытут.
У памяшканнях бібліятэкі раней знаходзіўся геадэзічны інстытут. | Фота (фрагмент): © Ula Brunner

Сабіла Ітцэрот апрацоўвае дадзеныя аб Зямлі, атрыманыя са спадарожнікаў. Пазітыўны ўплыў на яе працу аказвае Бібліятэка Цэнтра геадаследаванняў. І не толькі таму, што тут пачалася гісторыя вымярэнняў.

Будучы даследвальніцай Зямлі, я назіраю за зменамі на паверхні планеты шляхам вывучэння дадзеных з спадарожнікаў – гэта сфера даследаванняў, якая імкліва развіваецца. Большай часткай гаворка ідзе пра глебы і расліннасць. З 2001 года я працую ў Цэнтры геадаследаванняў - Цэнтры Гельмгольц у Патсдаме, які знаходзіцца на гары Тэлеграфенберг у Патсдаме. Роўна ж столькі я карыстаюся тутэйшай бібліятэкай.

На прыродзе: бібліятэка на гарэ Тэлеграфэнберг На прыродзе: бібліятэка на гарэ Тэлеграфэнберг | Фота (фрагмент): © Ula Brunner Бібліятэка знаходзіцца ў багатым на традыцыі былым Інстытуце геадэзіі, гэта значыць вымярэння зямлі. Будынак быў узведзены ў 1892 годзе. Памяшканні былі перабудаваныя для размяшчэння сучаснай бібліятэкі ашчадна і з гордасцю за нашу гісторыю.

Анлайн-пошук  у базе дадзеных ЦГД Анлайн-пошук у базе дадзеных ЦГД | Фота (фрагмент): © Ula Brunner Чытальная зала невялікая і мае ўсяго толькі некалькі працоўных месцаў. Калі параўнаць з публічнымі і ўніверсітэцкімі бібліятэкамі, то ў выпадку ажыццяўлення прыродазнаўчых даследаванняў прасторы бібліятэкі надаецца іншае значэнне. Каб карыстацца бібліятэкай ЦГД, мне не трэба знаходзіцца ў ёй, бо яна забяспечвае магчымасці пошуку і публікацыі ў рэжыме анлайн, без якіх сёння немагчыма ажыццяўленне даследчай працы.

Супрацоўніцы бібліятэкі дапамагаюць у любым выпадку Супрацоўніцы бібліятэкі дапамагаюць у любым выпадку | Фота (фрагмент): © Ula Brunner Важным сродкам для яе правядзення выступаюць навуковыя часопісы, 99 працэнтаў якіх выходзяць сёння ў электроннай форме. Бібліятэка ЦГД прадастаўляе ў карыстанне чытачоў усе найважнейшыя публікацыі з галіны навук аб Зямлі ў электроннай форме. Пры гэтым ажыццяўленне пошукаў дазваляе зэканоміць шмат часу: я магу шукаць па ключавых словах альбо прозвішчах аўтараў і заўсёды знаходжу неабходнае. Калі мне не могуць адразу прадаставіць які-небудзь артыкул – а гэта адбываецца рэдка - то я заказваю дакумент, які прыходзіць праз два дні.

Тачскрын – практычная рэч падчас прыходу гасцей Тачскрын – практычная рэч падчас прыходу гасцей | Фота (фрагмент): © Ula Brunner Акрамя таго, бібліятэка аказвае мне падтрымку ва ўсіх пытаннях, звязаных з публікацыяй прац. Бо менавіта ў нашай сферы даследаванняў прынята рабіць навуковую інфармацыю агульнадаступнай, выкладаць яе ў вольны доступ. Затым супрацоўнікі бібліятэкі заносяць маю працу ў анлайн-базу дадзеных ЦГД «GFZpublic». Гэта мае вынікам тое, што праца становіцца вядомай. Калі гаворка ідзе пра кнігі альбо дысертацыю, то бібліятэка можа выконваць функцыі выдавецтва. Трэба толькі здаць тэкставы файл, астатняе зробяць бібліятэкары: пачынаючы ад апрацоўкі і электроннай публікацыі і сканчаючы забеспячэннем доступу.
 
Для навукоўцаў-навічкоў у ЦГД бібліятэка рэгулярна ладзіць гутаркі, лекцыі альбо ўводзіны ў карыстанне новымі сервіснымі магчымасцямі: як апублікаваць дадзеныя даследаванняў у якасці ўласнай публікацыі дадзеных? Як карыстацца выдавецкім сервісам ЦГД?

Сабіла Ітцэрот любіць аглядаць старыя вымяральныя прылады. Сабіла Ітцэрот любіць аглядаць старыя вымяральныя прылады. | Фота (фрамгент): © Ula Brunner Працаваць тут – проста асалода і з-за месца знаходжання: вакол гары Тэлеграфенберг – жывая прырода, гістарычныя будынкі. Я люблю прыходзіць у гэта месца. Будынак выпраменьвае гісторыю: паўсюль стаяць старадаўнія прыборы для вымярэння, а старыя кнігі і зборнікі з вынікамі даследаванняў распавядаюць нам, як у тыя часы функцыянавала навука.

Лічба 9,81m/s² (паскарэнне падчас падзення) была вызанчана гэтым прыстасаваннем-ківачом. Лічба 9,81m/s² (паскарэнне падчас падзення) была вызанчана гэтым прыстасаваннем-ківачом. | Фота (фрагмент): © Ula Brunner У адным з памяшканняў знаходзіцца  прыстасаванне-ківач, з дапамогай якога вызначалася моц сілы прыцягнення як эталону ўсіх вымярэнняў на зямной кулі. Мы ганарымся тым, што гэта – наша гісторыя. Гістарычныя прыборы прыгожыя, далікатныя з гледзішча механікі, але ж і вельмі цяжкія. Думаю, што праца з імі патрабавала шмат сілаў. У даўнейшых даследаваннях напісана пра тое, колькі супрацоўнікаў выпраўлялася з імі рабіць вымярэнні. Я не ведаю, ці хацела б займацца падобным сёння.

Часам я бяру тут кнігі па гісторыі геадэзіі. Гэта мне вельмі цікава. Гісторыя гэта не толькі падмурак для нашай сённяшняй навуковай працы. Цікава абгрунтаваць тое, як веды аб форме Зямлі паўсталі з вынікаў працы розных групаў даследчыкаў. У сферы даследаванняў, якія ажыццяўляюцца са спадарожнікаў, рух наперад ідзе гэтак жа імкліва. З гэтай прычыны, калі бачыш, з якой тэхнікі пачыналася навука 150 гадоў таму, то адчуваеш сябе крыху прыземлена.

Пошук кніг у гістарычнай бібліятэцы былога Інстытута геадэзіі. Пошук кніг у гістарычнай бібліятэцы былога Інстытута геадэзіі. | Фота (фрагмент): © Ula Brunner

Д-р Сабіла Ітцэрот, вядучая навуковая супрацоўніца Нямецкага Цэнтру геадаследаванняў у Патсдаме. Яе сфера дзейнасці – прыкладное дыстанцыйнае даследаванне (аналіз спадарожнікавых дадзеных) расліннасці і глебаў. Акрамя таго, яна працуе рэферэнтам дырэктара ў аддзеле геадэзіі.
Бібліятэка ЦГД, якая знаходзіцца на гары Тэлеграфэнберг у Патсдаме, пазіцыянуе сябе ў якасці навуковай сервіснай установы. Будучы агульнай бібліятэкай Навуковага парка імя Альберта Эйнштэйна, яна абслугоўвае таксама і іншыя ўстановы. Бібліятэка прадастаўляе карыстальнікам друкаваныя і электронныя выданні са сферы навук аб Зямлі, якія патрабуюцца для сучасных даследаванняў. Яна кансультуе па ўсіх пытаннях, звязаных з публікацыяй навуковых працаў.