Навуковая бібліятэка Пльзенскага рэгіёну «Зацішная прастора для працы і цікавае месца сустрэчаў»

Іва з задавальненнем чытае французскія коміксы і графічныя навелы ў Раманскай бібліятэцы.
Іва з задавальненнем чытае французскія коміксы і графічныя навелы ў Раманскай бібліятэцы. | Фота (фрагмент): Marie Svatoňová ©Studien- und Wissenschaftsbibliothek der Region Pilsen

Іва не можа ўявіць свайго жыцця без бібліятэкі. Некалькі разоў на тыдзень яна наведвае Навуковую бібліятэку Пльзенскага рэгіёну: альбо шыкоўны галоўны будынак, альбо вялікі аддзел замежных бібліятэк.

Калі мне было 15 гадоў, наша сям’я вярнулася з Эльзасу ў мой родны горад Пльзень. Білет чытача Навуковай бібліятэкі я атрымала ў 18 гадоў. Сёння я наведваю бібліятэку некалькі разоў на тыдзень. Я праводжу тут так шмат часу, бо знаходжу спакой, які неабходны для працы і чытання.
 
Раней я брала на дом у першую чаргу пераклады з англійскай мовы на чэшскую, напрыклад, кніжкі Даніэля Дэфо і Агаты Крысці. Потым я пачала больш чытаць аўтараў з франкамоўнай і нямецкамоўнай прастораў. Мае ўлюбёныя пісьменнікі гэта Бернард Мініер, Філіп Чапуі і Эрых Кэстнер.

Вучэбны зал у галоўным корпусе. Зацішнае месца для чытання і падрыхтоўка да заняткаў. Вучэбны зал у галоўным корпусе. Зацішнае месца для чытання і падрыхтоўка да заняткаў. | Фота (фрагмент): Marie Svatoňová ©Studien- und Wissenschaftsbibliothek der Region Pilsen У самым пачатку вучобы ў ВНУ я заўважыла, што бібліятэка можа прапанаваць мне шмат карысных матэрыялаў. Падобнае адкрыццё зрабілі і мае сябры, якія навучаліся па іншых спецыяльнасцях, на іншых факультэтах. Было магчыма і магчыма цяпер заказваць шмат рукапісаў па асобных прадметах са спасылкамі на чэшскую і замежную літаратуру.
 
Калі я шукаю якую-небудзь кнігу на пэўную тэму, то выкарыстоўваю для пошукаў анлайн-каталог. Некаторыя кнігі знаходзяцца ў сховішчы і таму іх трэба заказваць асобна. Шмат кніг я знаходжу на паліцах у галоўным будынку, да якіх існуе вольны доступ, і ў аддзеле замежных бібліятэк, дзе ёсць англійскі, нямецкі, аўстрыйскі і раманскі аддзелы. З гэтымі кнігамі я працую проста ў бібліятэцы альбо бяру іх на дом.

Аўстрыйска-нямецкая бібліятэка збірае белетрыстыку, навукова-папулярную і прафесіянальную літаратуру з Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Аўстрыйска-нямецкая бібліятэка збірае белетрыстыку, навукова-папулярную і прафесіянальную літаратуру з Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. | Фота (фрагмент): Marie Svatoňová ©Studien- und Wissenschaftsbibliothek der Region Pilsen Я люблю сядзець у чытальнай зале галоўнага будынку. Там я магу лепш засяродзіцца. У калідорах галоўнага будынка ёсць месцы з бесправадным інтэрнэтам, я карыстаюся імі, рыхтую свае лекцыі для гімназіі і ўніверсітэта. Тут я магу пагаварыць з людзьмі, якія таксама наведваюць бібліятэку. Калі мне хочацца кавы, я іду ў бібліятэчную кавярню. Яна мае прыгожую назву «Knihomol» – г. зн. «кніжны чарвяк».
 
Як у галоўным корпусе бібліятэкі, так і ў аддзеле замежных бібліятэк можна наведаць вялікую колькасць розных імпрэзаў: выставаў, размоваў з носьбітамі замежных моў, аўтарскія чытанні, лекцыі, паказы фільмаў, вечарыны з удзелам вядомых людзей, якія распавядаюць пра сваю працу, семінары. Вельмі часта я наведваю семінары для настаўнікаў нямецкай мовы. Таксама я рэгулярна знаёмлюся з выставамі ў галоўным корпусе.

Погляд з балкона Еўрапейскага дома ва ўнутраны дворык. Погляд з балкона Еўрапейскага дома ва ўнутраны дворык. | Фота (фрагмент): Marie Svatoňová ©Studien- und Wissenschaftsbibliothek der Region Pilsen Я заўсёды была і буду верная гэтай бібліятэцы. Для гэтага існуе шэраг прычын: я цаню паслугі, якія прапаноўвае бібліятэка, і безліч кніг, якія знаходзяцца ў маім распараджэнні. Акрамя таго, я лічу важным той факт, што супрацоўнікі бібліятэкі заўсёды гатовы прапанаваць сваю дапамогу альбо пракансультаваць.
 

Іва М. (нар. у 1993 годзе ў Пльзені), калі ёй было пяць гадоў, яе бацькі пераехалі ў Эльзас. Пазней яна вярнулася і вывучала французскую, нямецкую мову і псіхалогію ў Заходнебагемскім універсітэце ў Пльзене. Сёння яна выкладае нямецкую мову ў гімназіі і працуе на педагагічным факультэце ў Пльзені. Спецыялізуецца на методыцы выкладання нямецкай і французскай моў.

Галоўны корпус Навуковай бібліятэкі Пльзенскага рэгіёну знаходзіцца непадалёк ад Рынкавай плошчы Пльзеню. Першапачаткова ў будынку знаходзіўся кляштар дамініканак. У 1931 годзе ў ім стварылі гарадскую чытальную залу і бібліятэку. У 1950-х гадах быў праведзены рамонт будынка, які пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны; ён быў канчаткова перабудаваны пад бібліятэку. Ядром былі кнігі Гарадскога гістарычнага музею, а таксама шматлікія зборы кляштарных бібліятэк. Сёння агульны фонд бібліятэкі налічвае прыкладна два мільёны выданняў. Бібліятэка мае больш за 11.000 зарэгістравных чытачоў.
 
Аддзел замежных бібліятэк знаходзіцца ў гістарычным будынку на Рынкавай плошчы Пльзеню – у Доме Скрыбоніа, пабудаваным у 16-м стагоддзі. Сёння яго называюць Еўрапейскім домам. У склад аддзела ўваходзяць англійская, нямецкая і раманская бібліятэкі, а таксама Галерэя Еўрапейскага дому, якая выкарыстоўваецца як месца для правядзення імпрэзаў.