Радыёмастацтва Мастацтва, якое перадаецца праз эфір

Радыёмастацтва мае гэткі ж узрост, як і само радыё. Аднак як від мастацтва яно малавядомае. Мы прадстаўляем радыёмастацтва з Германіі ды з усяго свету.
 

Артыкул аб радыёмастацве быў створаны ў нямецкамоўнай Вікіпедыі ў кастрычніку 2016 г. – амаль праз стагоддзе пасля таго, як па ўсім свеце пракацілася хваля стварэння радыёстанцый. Радыёмастацтва – самастойны від мастацтва, якое паспяхова пазбегнула катэгарызацыі, нягледзячы на тое, што мае за плячыма доўгую гісторыю. Урач Ханс Фляйш (спецыялізаваўся на радыялогіі!) ужо ў 1924 г. ажыццяўляў у Германі пошукі характэрнага для радыё сінтэзу тэхнікі і мастацтва. Так з’явіліся радыёпастаноўкі, якія дасёння карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Дальнабачныя рэдактары грамадска-прававых радыёстанцый дзесяцігоддзямі клапаціліся пра тое, каб сучасныя аўтары і кампазітары стваралі творы спецыяльна для радыё: пачынаючы ад Бертольда Брэхта і Курта Вайля і сканчаючы Хайнерам Мюлерам і Хайнерам Гебельсам. Ужо з 1959 г. пачалі ўзнагароджваць Прэміяй імя Карла Шчукі радыёкампаніі «Зюдвест рундфунк» – найвядомейшай прэміяй у галіне радыёмастацтва. Спачатку яна была прэміяй за найлепшыя радыёпастаноўкі, а з 1972 г. яе пашырылі  на ўсе акустычныя віды радыёфоннага мастацтва.
 
Запусціўшы ў эфір серыю перадач «Кунстрадыё» на Аўстрыйскім радыё (Österreichischer Rundfunk, ORF) у 1987 г., Хайдзі Грундман заклаў аснову для атрымання доступу да радыё і суверэннай творчасці для мастакоў іншых спецыялізацый. «Радыёмастацтва – гэта не камбінацыя з радыё і мастацтва. Радыёмастацтва – гэта радыё мастакоў», – так напісаў пра гэта Роберт Адрыян. Адначасова з гэтым, напісаўшы ў межах праекту «Міні-FM» простыя інструкцыі для пабудовы радыёперадатчыкаў, японскі радыёактывіст Тэцуа Кагава зрабіў магчымым для мастакоў з усяго свету асваенне перадаючых апаратаў і эксперыментаванне з матэрыяльнасцю радыёхваляў.
 
У 1980-х і 1990-х гг. некаторыя федэральныя землі Германіі прынялі законы аб дазволе дзейнасці некамерцыйных радыёстанцый, якія – у адпаведнасці ад накірунку – не выпускалі фінансаваныя са збораў творы па заказах, але затое маглі дазволіць сабе гадзіны эфіру, поўную творчую свабоду і прастору для эксперыментавання. Дзякуючы агульнадаступнаму і простаму ў карыстанні праграмнаму забеспячэнню і абсталяванню для працы з аўдыё, пачынаючы з мяжы тысячагоддзяў радыёмастацтва пакінула студыі вялікіх радыёстанцый, займацца ім на ўласную адказнасць мастакі сёння могуць амаль паўсюдна. У якасці прыкладу мы прадставім некаторыя сучасныя ініцыятывы і радыёмастакоў з ўзгаданых вышэй сфераў.
 
З 2012 г. у нямецкі эфір нерэгулярна ўрываецца «Дача Радыё» – часовая садовая радыёстанцыя. Яна паўстала на садовым участку мастачкі Габі Шафнэр у садовым таварыстве «Адзінства» («Einigkeit») на поўначы Берліна – у супрацоўніцтве з медыя-мастаком Пітам Шульцам – ён з’яўляецца сузаснавальнікам берлінскай радыёстанцыі «reboot.fm», якая працуе з мастацкай тэматыкай.

Радыё «Datscha Radio» Радыё «Datscha Radio» | Фота (фрагмент): © Gabi Schaffner, CC BY-NC-SA 4.0 У 2017 г. «Дача Радыё» працавала напрацягу пяці дзён, адказнасць за яе неслі пяць рэдактараў. Што тычыцца зместу, то ўсё зноў круцілася вакол сада як кропкі адліку для мастацкай працы. Пры гэтым трансляцыя з дачы засведчыла, што радыё з’яўляецца функцыяй месца, дзе яно паўстае: аўтар радыёпастановак і стваральнік грукату Фрыдар Буцман (так ён сам сябе называе) не змог бы напісаць такі радасны Твітар-верш у іншым месцы – толькі ў садовым доміку, аточаным дрэвамі, шчабятаннем птушак і гукам газонакасілак.
 



Штэфан Шайб цярэбіць умацаваны электронікай кактус Штэфан Шайб цярэбіць умацаваны электронікай кактус | Фота: © Knut Aufermann «Liquid Penguin Ensemble» таксама разглядае тэму прыроды – прынамсі ў сваёй узнагароджанай прэміяй пастаноўцы «Пачуць як расце трава» («Gras Wachsen Hören» – 2007 г.) – там, напрыклад, загучаў кактус! З канца 1990-х дуэт мастакоў Катарыны Білер і Штэфана Шайбы стварае радыёпастаноўкі і творы акустычнага мастацтва, выступаючы як група «Liquid Penguin Ensemble». Яны ствараюць радыёпастаноўкі ў сваёй вольна абранай радзіме – Саарбрукене, у асноўным для тэлерадыёкампаніі «Саарлэндышэр рундфунк».
 
Многія творы групы «Liquid Penguin Ensembles» праходзяць перад сваёй прэм’ерай у эфіры праз цэлы каскад выступаў, у якіх матэрыял выпрабоўваецца на наяўнасць тэатральнага патэнцыялу. Досвед з гэтых жывых пэрформансаў выкарыстоўваецца падчас стварэння радыёпастановак, гатовых да выхаду ў эфір. Тонкі гумар пранізвае ўсе іх творы.
 

Акрамя звычайнай працы на сваёй радыёстанцыі, кіраўніца аддзелу радыёпастановак радыё «SR» Анэтэ Кюрмаер курыруе «Primeurs» – штогадовы фестываль сучаснай франкафоннай драматургіі. Сталым пунктам праграмы кожны год з’яўляецца паказ на сцэне перакладзенай з французскай мовы радыёпастаноўкі – з усімі складнікамі, ужывую перад мікрафонам. Гэта падзея таксама наўпрост транслюецца па радыё: гэта ж радыёмастацтва.
 
Найбольш разнастайным сярод грамадска-прававых радыёстанцый Германіі ў плане праграм з’яўляецца, хутчэй за ўсё радыё, «Дойчландфунк культур». З 2016 г. адзін з пяці праграмных аддзелаў прысвечанага культуры і трансляванага па ўсёй Германіі радыё называецца «Радыёмастацтва» і ўключае ў сябе сем штотыднёвых перадач, дыяпазон якіх сягае ад радыёпастановак і радыёнарысаў да аўдыёмастацтва, а адказны рэдактар Маркус Гамель разам са сваёй рэдакцыяй ажыццяўляе планаванне з дапамогай скрыні з шуфлядкамі.

Запоўненыя шуфляды праграмнага аддзела «Радыёмастацтва» Запоўненыя шуфляды праграмнага аддзела «Радыёмастацтва» | Фота (фрагмент): © Knut Aufermann, CC BY-NC-SA 4.0 У гэты расклад не ўваходзяць «укідваныя перадачы». Так называюцца радыёфонныя мініяцюры працягласцю да 45 хвілін і суперкароткія радыёпастаноўкі, якія заўсёды ўключаюцца ў праграму без папярэдняга анансавання. Часам яны нават паспяхова ілюструюцца студэнтамі-практыкантамі.
 

Шмат радыёпастановак і нарысаў можна паслухаць на сайце «Дойчландфунк культур» – там таксама знаходзіцца серыя фільмаў, якія распавядаюць пра тое, як ствараюцца творы радыёмастацтва. Творы акустычнага мастцтва ўласнай вытворчасці «Дойчландфунк культур» архівуюцца пасля трансляцыі на сайце sonosphere.org.
 
Яшчэ больш магчымасцей пашыранага мастацкага карыстання радыё маюць лакальныя некамерцыйныя станцыі, якія могуць атрымаць ліцэнзію на трансляцыю сваіх праграм у некаторых федэральных землях Германіі. Выдатным прыкладам гэтага з’яўляецца «Radio Corax» з Хале-на-Зале, што ў зямлі Саксонія-Анхальт. У кастрычніку 2016 г. яно праводзіла «Radio Revolten» – найбуйнейшы ў свеце фестываль радыёмастацтва (на ім працаваў у якасці мастацкага кіраўніка аўтар гэтых радкоў). З дакументацыі гэтых 30 дзён, якая займае шмат тамоў, варта ўзгадаць толькі два прыклады, якія дэманструюць распаўсюд фенамена «радыёмастацтва»:

Фрагмент нумару «Tanz Aller» групы «LIGNA» падчас фестывалю «Radio Revolten» Фрагмент нумару «Tanz Aller» групы «LIGNA» падчас фестывалю «Radio Revolten» | Фота (фрагмент): © Stefan Tenner, CC BY-NC-SA 4.0 Стварыўшы радыёбалет, мастацкая група «LIGNA», якая была заснавана ў асяродку радыё «FSK» у Гамбургу, распрацавала ўласную форму інтэракцыі з радыё. Кіраўніцтвы да дзеяння, што транслююцца па радыё, ператвараюць групы слухачоў у часовыя ансамблі, якія – выклікаючы здзіўленне мінакоў – здзяйсняюць сінхранізаваныя рухі ў публічнай прасторы.
 
Танцы зусім іншага кшталту зняў на відэа, каб паказаць на фестывалі, ужо згаданы мастак-перформер і былы выкладчык камунікацыі Тэцуа Кагава. Ён прыводзіць у рух на невялікім манежы чатыры сканструяваныя самастойна міні-радыёперадатчыкі – у выніку можна пачуць уздзеянне асобных палёў трансляцыі адно на аднаго – медытацыю, якая сведчыць пра немагчымасць цішыні ў радыёпрасторы.
 

Узгаданы напачатку артыкул для Вікіпедыі, прысвечаны радыёмастацтву, быў таксама напісаны падчас фестывалю «Radio Revolten» – у жывым эфіры падчас серыі радыёперадач. З 2018 г. «Radio Corax» прапануе інтэграваную ў будні радыёстанцыі рэзідэнцыю для радыёмастакоў, гэта побач з «Wave Farm» у Акры, штат Нью-Ёрк – другая такая прапанова сярод радыёстанцый ва ўсім свеце.
 
Погляд праз нядзейсныя для радыёхваляў межы паказвае, што ў асобных краінах з’явіліся месцы пашырэння радыёмастацтва, як, напрыклад, ужо згаданае «ORF Kunstradio» ў Аўстрыі альбо абедзве прыхільныя да радыёмастацтва некамерцыйныя радыёстанцыі мясцовых супольнасцяў «Resonance FM» ды «Soundart Radio» ў Вялікабрытаніі.
 
У той час, калі многія грамадска-прававыя радыёстанцыі Еўропы аб’ядналіся з мэтамі абмену досведам і супрацоўніцтва ў групу «EBU Ars Acustica Gruppe», два тузіны некамерцыйных незалежных радыёстанцый з трох кантынентаў злучаны міжсобку ў межах сеткі прадстаўнікоў радыёмастцтва «Radia», пачынаючы з 2005 г. У 2017 г. у межах радыёпраграмы «Documenta 14» выходзіла ў эфір рэтраспектыва з 21 часткі, прысвечаная радыёстанцыям з «Radia» ды іх мастакам.
 

Стала растучы інтарэс свету мастацтва да радыёмастацтва, якое яшчэ прапануе шмат эстэтычных ды эксперыментальных прастораў для творчасці,  пачынаючы з 2000-х гг. зрабіў магчымым адкрыццё новых відаў творчасці. Прыкладам з’яўялецца 24-гадзінны фестываль радыёмастацтва ў Стакгольме, які праходзіў адначасова на двух УКХ-частотах: «Dubbelradio». Левы і правы гукавыя каналы адпаведна ўзнаўляюць гэтыя частоты ў відэадакументацыі.
 

Падобна да таго, як нямецкая традыцыя радыёпастановак знайшла шырокі водгук у іншых краінах, за апошнія 20 гадоў новыя незалежныя ад мовы формы радыёмастацтва з усяго свету знайшлі ў Германіі месцы для распаўсюду. Дзялка радыёмастацтва, якая мае размытыя межы, сёння ўключае ў сябе інсталяцыю, перформанс ды акцыі ў публічнай прасторы.