Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

100 гадоў Баўхаусу
Веды ў скароце: Баўхаус у шасці сказах

У штодзённым жыцці мы сустракаем Баўхаус часцей, чым нам падаецца – і не толькі ў дамах мэблі. Некаторыя максімы школы дызайну сталі крылатымі словамі.
 

Von Надзінэ Бергхаўзэн

  • «Канцавая мэта мастацкай дзейнасці – будынак!» Ілюстрацыя: © Tobias Schrank
    «Канцавая мэта мастацкай дзейнасці – будынак!»

    Будаваць, будаваць і яшчэ раз будаваць: Вальтэр Гропіус, заснавальнік і адначасова першы дырэктар Баўхауса дакладна ўяўляў сабе накірунак сваёй установы. У маніфэсце Баўхауса ён напісаў: «Давайце створым разам новы будынак будучыні, які ўвасобіць у сабе ўсё. Архітэктуру, скульптуру і жывапіс». У гэтай міжпрадметнай канцэпцыі выяўленчае мастацтва павінна было паяднацца з мастацтвам архітэктуры, дзе фокус увагі быў накіраваны на … будынак.
  • «Патрэбы народу замест патрэбаў аматараў раскошы» Ілюстрацыя: © Tobias Schrank
    «Патрэбы народу замест патрэбаў аматараў раскошы»

    Дарогу пралетарскай архітэктуры! Швейцарскі архітэктар Ханэс Маер змяняе Гропіуса на пасадзе дырэктара Баўхауса. Ён крытычна ставіўся да працы свайго папярэдніка, лічачы першую фазу – што праходзіла пад кіраўніцтвам Гропіуса - «сектападобнай і эстэтычнай». Каб стварыць новую школу, ён абвясціў новыя прынцыпы: «Асноўная тэндэнцыя майго навучання будзе цалкам функцыянальна-калектывісцка-канструктыўнай». Гэта азначае: трэба, каб усе аб’екты можна было выпускаць шляхам недарагой масавай вытворчасці, каб яны былі даступныя ўсім.
  • «Форма ідзе за функцыяй» Ілюстрацыя: © Tobias Schrank
    «Форма ідзе за функцыяй»

    Без арнаментаў, залішняга, лухты: сказ «Форма ідзе за функцыяй» не належыць мыслярам Баўхауса, хаця яго ім заўсёды прыпісваюць – «але ў Германіі яго ўпершыню пачалі паслядоўна ўжываць там. Нават калі ўся мова Баўхауса дазваляла б зрабіць дапушчэнне, што гэта максіма – квінтэсэнцыя школы, Васілі Кандзінскі сцвердзіў сваім выказваннем: “Неабходнасць стварае форму”».
  • «Там дзе ёсць воўна, ёсць жанчына, якая тчэ, хай сабе гэта будзе нават з мэтай баўлення часу» Ілюстрацыя: © Tobias Schrank
    «Там дзе ёсць воўна, ёсць жанчына, якая тчэ, хай сабе гэта будзе нават з мэтай баўлення часу»

    Нягледзячы на тое, што Баўхаус падаваўся вельмі сучасным для свайго часу, Гропіус хутка даў зразумець, што ён не надае значэння заяўленаму ім спачатку роўнапраўю палоў, і не хацеў лічыцца з жанчынамі. Як выглядалі справы з эмансіпацыяй у духу рады майстроў Баўхаусу, становіцца ясна самае позняе з часоў рэкамендацыі «Не займацца непатрэбнымі эксперыментамі». Паводле яе, жанчынаў трэба было найхутчэй адправіць у ткацкія майстэрні і адлучыць ад архітэктуры.
  •  «Рэч вызначаецца сваёй існасцю» Ілюстрацыя: © Tobias Schrank
    «Рэч вызначаецца сваёй існасцю»

    …канстатаваў Гропіус у 1925 г. Чым далей, тым ясней. «Каб стварыць яе так, каб яна правільна функцыянавала яе, існасць спачатку трэба даследаваць, бо яна павінна дасканала служыць сваёй мэце – гэта азначае практычна выконваць сваю функцыю быць моцнай, таннай і “прыгожай”». Даследаваць рэчы паводле іх існасці – так можна растлумачыць заняткі, што падаюцца вар’яцкімі, і на якіх вучні павінны былі перанесціся ў «скуру» аб’ектаў.
  • «вельмі няўтульна» Ілюстрацыя: © Tobias Schrank
    «вельмі няўтульна»

    І гэта архітэктура? Пайшоў шквал крытыкі, калі на «Выставе Баўхауса» ў 1923 г. неабходна было апраўдаць стрыманую функцыянальную архітэктуру. Будынак з жалезабетону, пафарбаваны ў белы колер, з новымі жыллёвымі элементамі; можна фарбаваць сцены ў дзіцячым пакоі, ставіць мэблю так, каб эканоміць месца. «Станцыя на паўночным полюсе», «аперацыйныя», абрысы – «архітэктурны гумарыстычны лісток», агульнае ўражанне – «вельмі няўтульна, артадаксальна-пурытанска» – такімі былі жорсткія словы некаторых сучаснікаў.