Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Баўхаус
Ад узорнага горада да гарачай кропкі – і назад

Маці ўсіх гарадоў-спадарожнікаў: горад Гропіуса.
Маці ўсіх гарадоў-спадарожнікаў: горад Гропіуса. | Фота (фрагмент): © picture alliance/Bildagentur-online/Schöning

Горад Гропіуса ў Берліне лічыцца маці гарадоў-сатэлітаў. Аднак архітэктар Вальтэр Гропіус уяўляў сабе іх развіццё зусім іначай.
 

Von Вольфганг Мульке

Балкон памерам у прыкладна чатыры квадратныя метры Норберт і Барбара Куклер ператварылі ва ўтульны невялікі сад. Кожны вольны сантыметр паверхні пакрываюць расліны, утульныя садовыя крэслы хаваюцца ў ценю ад белага сонечнага парасону. Ідылія на шостым паверху высотнага дома ў берлінскім квартале з дрэннай славай: горадзе Гропіуса. У гэтым месцы не робяцца зразумелымі перадузятыя меркаванні наконт пабудаванага ў шасцідзясятых гадах мінулага стагоддзя вялікага раёну, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы нямецкай сталіцы. Калі глядзець з балкону, то бачыш шырока распасцёрты краявід. Проста за кароткімі чыгуначнымі шляхамі праходзіла лінія сцяны, якая да 1989 г. аддзяляла усходнюю частку Берліна ад заходняй. «Заўсёды былі чуваць моцныя выбухі, калі дзікая каза альбо трусік наступалі на міны», – узгадвае Норберт разгар Халоднай вайны. Сёння прырода знаходзіцца проста за дзвярыма жыхароў пасёлка, без муроў і калючага дроту.
 
Дамы, якія планавалася пабудаваць вышынёй у максімум шэсць паверхаў, літаральна выраслі па-над сабой. Дамы, якія планавалася пабудаваць вышынёй у максімум шэсць паверхаў, літаральна выраслі па-над сабой. | Фота: © Wolfgang Muhlke Прыкладна так мог уяўляць сабе жыццё ў названым у яго гонар горадзе-сатэліце народжаны ў 1883 г. архітэктар Вальтэр Гропіус. Гарады павінны былі прапаноўваць сваім жыхарам святло, паветра і сонца, а не вузкія лініі вуліц і заднія двары арэндных казармаў, якія ўзводзіліся паўсюль у пачатку 20-га стагоддзя. Ураджэнец Берліну набыў славу архітэктара-візіянера ў 1919 г., калі заснаваў у Ваймары Баўхаус – школу і месца эксперыменту для мастакоў, дызайнераў і архітэктараў. Яны хацелі распрацоўваць будынкі і прадметы паўсядзённага ўжытку, якія б былі простымі і функцыянальнымі – прыгожае жытло павінна было стаць даступным кожнаму. Візітная картка гэтай школы мысляроў – шкло, сталь і бетон, калі ідзецца пра будаванне дамоў – тое самае маем і ў горадзе Гропіуса. Для нацыянал-сацыялістаў Баўхаус быў бяльмом на воку, таму ў 1933 г. ён змушаны быў зачыніцца. Спачатку Гропіус эміграваў у Лондан, потым – у ЗША. Там ён выкладаў у Гарвардскім універсітэце, а ў 1950-х гг. праектаваў «Pan-Am-Building» у Нью-Ёрку. У 1969 г. Гропіус памёр, зрабіўшы выснову: «Нашы гарады становяцца ўсё больш страшнымі».

Хутка Гропіус згубіў уплыў на планаванне

Гісторыя горада Гропіуса мае сваю долю ў гэтым рэзюме. У акружаным з усіх бакоў Заходнім Берліне сучасная прастора для пражывання была абмежаванай, таму Сенат Берліну ў 1959 г. даручыў Гропіусу спланаваць горад-сатэліт. Спачатку было прадугледжана пабудаваць 16.400 кватэр у будынках вышынёй не больш за пяць паверхаў. Паміж будынкамі Гропіус планаваў размясціць шырокія зялёныя насаджэнні, а ўздоўж лініі метро, якая вядзе ў цэнтр – галоўныя аб’екты інфраструктуры. Аднак на заканчэнне ад гэтага планавання нічога не засталося.
 
Недахоп жытла ў горадзе, які стаў яшчэ большым пасля пабудовы Берлінскага Муру ў 1961 г., схіліў урад да ўшчыльненай забудовы раёна. Кіраўніком быў архітэктар Вільс Эберт, якому даручылі планаванне ў Германіі, у той час, калі Гропіус больш не мог аказваць уплыў з далёкай Амерыкі. Планавалася пабудаваць 19.000 кватэр, у якіх павінны былі размясціцца 50.000 чалавек. Наступствам гэтага стала тое, што замест першапачаткова запланаваных пяціпавярховых дамоў, паўсталі больш высокія. Жылы дом таварыства «Ідэал» – т. зв. дом «Ідэал» (30 паверхаў, вышыня - 89 м) – дасёння з’яўляецца найвышэйшым жылым домам Германіі. Гропіус абурыўся вынікам дыскусій аб планаванні гэтага раёна горада.
 
Паселішча з’яўляецца радзімай больш 50.000 людзей. Паселішча з’яўляецца радзімай больш 50.000 людзей. | Фота: © Wolfgang Muhlke

Прыход змроку

Архітэктар не дажыў да ўрачыстага адкрыцця апошняга дому ў 1975 г. У гэты час недахопы буйнога пасёлку сталіся відавочнымі. Пабудова дамоў фінансавалася тады ў межах праграмы пабудовы сацыяльнага жытла, танныя кватэры можна было здаваць у арэнду толькі тым, хто меў адпаведны дакумент на права пражывання. Пры гэтым берлінскія палітыкі дапусцілі вялікую памылку: сем’ям, якія паступова дасягалі лепшага фінансавага становішча, трэба было плаціць значную надбаўку на пражыванне. Таму сярэдні клас адвярнуўся ад гораду Гропіуса, а новыя наймальнікі паходзілі ў асноўным з ніжэйшых сацыяльных слаёў. Таму горад Гропіуса стаў сімвалам праблемаў многіх гарадоў-спадарожнікаў, і не толькі нямецкіх. Змрок сямідзясятых гадоў шчыльна звязаны з іменем Крысціаны Ф., якая трапіла ў залежнасць ад гераіна ва ўзросце трынаццаці гадоў, і распавяла пра ўласнае падзенне ў сваім рамане «Мы, дзеці вакзала “Цоо”» («Wir Kinder vom Bahnhof Zoo» - 1978), які сёння ўваходзіць у спіс кніг для абавязковага прачытання ў школе. Яе сумная гісторыя пачынаецца ў горадзе Гропіуса, сканчае яна прастытукай на вакзале «Цоо» ў Заходнім Берліне.
 
Аформленая жыхарамі кафля ўпрыгожвае фасады дамоў. Аформленая жыхарамі кафля ўпрыгожвае фасады дамоў. | Фота (фрагмент): © Wolfgang Muhlke Горад Гропіуса з яго іміджам здзічэлага, грубага і безнадзейнага раёна становіцца галаўным болем будаўнічага таварыства «Дэгево», які валодае вялікай часткай пасёлка, ад яго цяжка пазбавіцца. «Крысціана Ф. змяшала досвед з усіх вялікіх раёнаў і гіпербалізавала яго», – кажа менеджарка гарадскога прадпрыемства Анэтэ Бірнат. «Дэгево» імкнецца да іншага вобраза: падчас афармлення зялёных плошчаў альбо ўваходаў у дом у жыхароў пытаюцца аб іх пажаданнях. Больш за 5.000 школьнікаў упрыгожылі каменныя пліты сваімі малюнкамі, якія размясцілі на фасадах. Гэта аберагае ад графіці – іх у раёне сапраўды бачыш няшмат. «Пліты не чапаюць і не разбураюць», – радуецца Бірнат.
 
Грамадскі дом з’яўляецца культурным цэнтрам горада Гропіуса. Тут адбываюцца музыкальныя, тэатральныя, танцавальныя вечарыны і кінапаказы. Грамадскі дом з’яўляецца культурным цэнтрам горада Гропіуса. Тут адбываюцца музыкальныя, тэатральныя, танцавальныя вечарыны і кінапаказы. | Фота: Wolfgang Muhlke

Прыгожы другі твар заўважаюць нячаста

Норберт і Барбара Куклер, якія пражываюць тут з 1978 г., вельмі рады высілкам уласніка па добраўпрадкаванні раёну, якія складаюцца з мноства дробязей. У гандлёвым цэнтры на Вуцкіалее стаіць супрацоўніца «Дэгева» і дорыць пакецікі з насеннем кветак. «Мы не хочам з’яжджаць адсюль», – кажуць яны. Павіталіся з суседкай, пагаварылі. У гэтым доме сумесь сацыяльных слаёў у парадку, а квартплата адносна невысокая. Аднак сярэдні клас яшчэ не стаў стабілізуючым фактарам у горадзе Гропіуса. Жыллёвае таварыства нават прапануе для жыльцоў адукацыйныя праграмы – каб яны мелі шанцы знайсці лепшую працу. «Каб склад жыльцоў быў добрым, неабходны ўстановы адукацыі», – тлумачыць Бірнат мэту гэтай актыўнасці.
 
Размешчанае на поўдні Нойкёльну паселішча добра звязана з цэнтрам горада. Размешчанае на поўдні Нойкёльну паселішча добра звязана з цэнтрам горада. | Фота: © Wolfgang Muhlke Аднак не ўсе задаволены. Петэр Мюлер, яго праўда завуць інакш, з задавальненнем з’ехаў бы адсюль сёння, а не заўтра. Яшчэ яго бабуля жыла на Фрыц-Эрлер-Алее – адной з двух магістраляў гораду Гропіуса. Нягледзячы на гэта, пасёлак так ніколі і не стаў яго радзімай. У яго доме пануе цёмны бок гораду Гропіуса, раён належыць правым экстрэмістам. «У 90-гадовай суседкі, якая знаходзіцца ў вельмі добрай форме, усё яшчэ вісіць на сцяне партрэт Гітлера», – кажа Петэр, які з гэтай прычыны не хоча называць сваё сапраўднае імя. Неанацысты трапляюць сюды з суседняга Рудава. Ноччу Мюлер неахвотна выходзіць за дзверы – ніхто не ведае, што можа здарыцца.
 
Гэты другі твар стала малююць у газетных загалоўках. У кожнага другога з 25.000 жыхароў мігрантскае мінулае. Арабскія кланы трымаюць у напрузе паліцыю. «Калі я правяраю дакументы ў горадзе Гропіуса, то мяне адразу абкружаюць ад дзесяці да пятнаццаці маладзёнаў», – жаліўся камісар паліцыі некалькі гадоў таму. Але раён памерам у 264 гектары належыць да праблемнай акругі Нойкёльн, які мае іншыя, больш праблемныя часткі; тут жыве найбольшая ў Германіі колькасць атрымальнікаў дзяржаўнай дапамогі.
 
Непасрэдна з горадам Гропіуса мяжуе жывая прырода. Аэрапорт «Шонэфельд» таксама знаходзіцца непадалёк. Непасрэдна з горадам Гропіуса мяжуе жывая прырода. Аэрапорт «Шонэфельд» таксама знаходзіцца непадалёк. | Фота: © picture alliance/dpa Рэчаіснасць горада Гропіуса вельмі далёка знаходзіцца ад праекта Вальтэра Гропіуса, які хацеў зрабіць гэты горад-сатэліт узорам горадабудаўніцтва. Аднак пасёлак больш не з’яўляецца гарачай кропкай нямецкай сталіцы. Ці гэта будзе так і надалей, залежыць ад далейшых планаў забудовы. У Берліне існуе вялікі недахоп жытла, бо штогод прыбываюць дзясяткі тысяч людзей. Таму горад Гропіуса будуць забудоўваць і далей. Забудова павінна ісці асцярожна, аднак існуе другая, зразумелая Гропіусам у яго апошнія дні небяспека для яго твора: сапраўдны скарб горада Гропіуса – гэта дзікая прырода, якая пачынаецца праз некалькі метраў ад пасёлка. «Наш прыгожы ландшафт прыносіцца ў ахвяру эксплуатацыі», – падсумоўваў архітэктар, назіраючы перавагу эканамічных інтарэсаў над ідэямі гуманізму.
 
Вальтэр Гропіус з адказным за будаўніцтва сенатарам Рольфам Швендлерам падчас свята з нагоды здачы дома ў 1968 г. Вальтэр Гропіус з адказным за будаўніцтва сенатарам Рольфам Швендлерам падчас свята з нагоды здачы дома ў 1968 г. | Фота: © picture alliance/dpa/Barfknecht