Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Штучны інтэлект
Робат-чалавек грукаецца ў дзверы

Робаты-гуманоіды ў будучыні павінны быць усё больш падобнымі да чалавека. Але да гэтага яшчэ вельмі далёка.
Робаты-гуманоіды ў будучыні павінны быць усё больш падобнымі да чалавека. Але да гэтага яшчэ вельмі далёка. | Фота (фрагмент): © picture alliance/Westend61

Міжнародныя даследчыя сеткі працуюць над стварэннем робатаў, якія не толькі падобныя да чалавека паводле свайго інтэлекту, але і рухаюцца ды паводзяць сябе гэтак жа. Аднак пройдзе яшчэ пэўная колькасць часу, пакуль штучны інтэлект дарасце да ўзроўню чалавечага.
 

Von Ёханэс Цэлер

Праект «Human Brain Project» (HBP) быў пакліканы да жыцця Еўрапейскім Саюзам у 2013 годзе з амбітнай мэтай: цягам наступных дзесяці гадоў плануюць стварыць штучны інтэлект, моц якога складзе адзін Exa-FLOPS. Адзін Exa-FLOPS адпавядае 10 у 18-й ступені крокаў за секунду, а гэта больш, чым колькасць зорак у Млечным Шляху ды галактыцы Андрамеды, складазеных разам (FLOPS: Floating Point Operations per Second; Exa: трыліярд, адзінка з 18 нулямі альбо 10 у 18 ступені). Кожны чалавек ад самага нараджэння носіць у сабе кампактную версію падобнага камп’ютара – мозг. HBP мае намер стварыць за дзесяць гадоў у асобе штучнага інтэлекта тое, для чаго эвалюцыі спатрэбіліся мільярды гадоў.

Павышаная эфектыўнасць дзякуючы супрацоўніцтву

На пачатку гэтага буйнога праекту, удзел у якім бяруць удзел больш за сотню даследчых устаноў і фірмаў, было стварэнне міжнароднай сеткі даследчыкаў. Сёння ў яго межах камунікуюць міжсобку навукоўцы-неўролагі, інфарматыкі ды іншыя спецыялісты з розных галінаў навуковых ведаў. Разам яны даследуюць чалавечы мозг так падрабязна, як да іх не рабіў ніхто – пачынаючы з малекулярнага ўзроўню і сканчаючы сувязямі, якія забяспечваюць складаныя кагнітыўныя працэсы. З-за таго, што гэтыя даследаванні закранаюць этычныя пытанні, да працы падключаны таксама і філосафы.
 
Для таго, каб падобнае супрацоўніцтва ажыццяўлялася бесперашкодна, неабходна палепшыць камунікацыю ў межах навуковай супольнасці. Дагэтуль няма міжнародных стандартаў для неўралагічных даследаванняў, а вынікі па-рознаму структурыруюцца ў розных арганізацыях. Гэта ўскладняе абагульненне актуальнага стану даследаванняў у межах адзінай мадэлі. Дзякуючы HBP гэта павінна змяніцца: мяркуецца, што даследчыкі з усяго свету змогуць атрымаць доступ да новых ведаў, якія паўстануць у выніку рэалізацыі праекта, і выкарыстоўваць іх для сваіх уласных. Для гэтага ў межах праекту плануецца стварыць міжнародную платформу, якая будзе ажыццяўляць уніфікацыю дадзеных неўрадаследаванняў. Вынікі можна будзе выкарыстоўваць таксама і для медыцынскіх даследаванняў.

Штучны інтэлект паціскае руку

У той час, калі HBP у Жэневе імкнецца разгадаць, як пабудаваны мозг, даследчыкі ў Мюнхене майструюць робата, які павінен паўтарыць чалавечае цела ва ўсёй яго вытанчанасці. Робат, што мае імя Робаіст – гэта, так бы мовіць, твар, рукі, ногі, галёнкі, сцёгны ды вочы HBP.
 
Гісторыя Робоя пачалася ў 2013 годзе ва Універсітэце ў Цурыху, дзе аб’ядналіся інфарматыкі, інжынеры і мехатронікі, каб стварыць робата, які б ні ў чым не саступаў чалавеку (з тэхнічнага пункту погляду). Даследчыкі сабраліся з усёй Еўропы і нават запрасілі партнёраў з іншых кантынентаў: так, напрыклад, веды навукоўцаў з Універсітэту ў Мельбурне аб кіраванні мускуламі адыгралі вырашальную ролю ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння, якое кіруе маторнымі здольнасцямі Робоя. У адказ на гэта каманда па распрацоўцы Робоя прадаставіла ім складанае абсталяванне для рэалізацыі ўласных праектаў.
Робат Робой ужо можа ездзіць на ровары і карыстацца прайгравальнікам кампакт-дыскаў. У 2020 г. ён нават зможа вызначаць медыцынскія дыягназы. Робат Робой ужо можа ездзіць на ровары і карыстацца прайгравальнікам кампакт-дыскаў. У 2020 г. ён нават зможа вызначаць медыцынскія дыягназы. | Фота: © Roboy 2.0 – roboy.org Сёння праект стварэння робата пераехаў у Тэхнічны ўніверсітэт у Мюнхене. Кожны семестр новая каманда студэнтаў розных спецыяльнасцяў займаецца там тым, каб навучыць Робоя чамусьці новаму. Яны навучаюць яго весці размову адначасова з двума людзьмі альбо граць на ксілафоне. Здабытыя веды яны выкладаюць у вольны доступ на платформе ў сеціве, прысвечанай робататэхніцы. Усё, пачынаючы ад механікі ступакоў робата да плана ўключэння, які дазвяляе Робою бачыць, тлумачыцца на адкрытым партале, дадзеныя можна спампаваць – кожны аматар, даследчык альбо гік можа скарыстацца гэтымі ведамі і рабіць далейшыя распрацоўкі.
 
Тым часам малы робат хутка навучаецца: Робой ужо можа катацца на ровары і карыстацца прайгравальнікам кампакт-дыскаў. У будучыні яго чакае кар’ера афіцыянта і цесляра – гэтыя прафесіі патрабуюць надзвычайнай маторнай разнастайнасці.

Ніводная машына не была так падобна на чалавека

А што будзе ў 2023? HBP плануе дасягнуць сваёй мэты і распрацаваць камп’ютар, які ні ў чым не будзе саступаць чалавечаму мозгу. Каб дасягнуць гэтага, трэба яшчэ пераадолець некаторыя перашкоды. Так, напрыклад, для дасягнення вылічальнай магутнасці ў адзін Exa-FLOPS трэба зрабіць некаторыя тэхнічныя крокі. Каб нават часткова сімуляваць хуткасць і памер памяці чалавечага мозгу, неабходна неверагодная колькасць энэргіі. Гэта азначае ажыццяўленне распрацовак у галіне вылічальных працэсаў, якія адбываюцца з эфектыўным выкарыстаннем энэргіі, і, урэшце, магло б зрабіць рэвалюцыю ў класічнай прамысловасці.
 
Калі пераадолець гэтыя перашкоды, будучыня Робоя будзе выглядаць уражвальна: абсталяваны розумам магутнасцю ў адзін Exa-FLOPS ад праекта HBP ён з улікам сваіх здольнасцяў будзе падобны на чалавека як ніякая іншая машына. Таму, вядома, паўстаюць фундаментальныя этычныя пытанні: камітэт па этыцы ад пачатку суправаджае праект – на тое, каб сустрэча з Робоем не была пужаючай, працуюць мілы выгляд вачэй робата і яго дэвіз: «Будзь ветлівым!»