Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

«Coding da Vinci»
Дыгіталізацыя культуры

Падчас праектнай фазы, якая доўжыцца шэсць тыдняў, удзельнікі «Coding da Vinci» рэалізуюць свае ідэі.
Падчас праектнай фазы, якая доўжыцца шэсць тыдняў, удзельнікі «Coding da Vinci» рэалізуюць свае ідэі. | Фота (фрагмент): © Coding da Vinci

Наведвальнікі музеяў і архіваў звычайна разглядаюць артэфакты культуры, якія знаходзяцца за шклом вітрынаў у зацемненых памяшканнях. Пры гэтым сёння з імі можна пазнаёміцца лепей. Культур-хакерспэйс «Coding da Vinci» дэманструе, як музейныя экспанаты абуджаюцца да жыцця ў дыгітальнай форме.
 

Von Эва-Марыя Верфюрт

Традыцыйныя музеі грунтуюцца на фантазіі наведвальнікаў: каштоўныя экспанаты нельга кранаць і выпрабоўваць – наведвальнікі павінны самі здагадацца, якімі яны былі на вошчуп, як імі карысталіся. Хаця тэксты і інфармацыя падаюцца наглядна, кожны наведвальнік змушаны самастойна ствараць сабе ўяўленне аб тым, як адбываліся падзеі. Актуальны досвед з дзейнасці культур-хакерспэйса паказвае, што ўжо даўно можна знаёміцца з экспанатамі ў дыгітальным свеце, а гістарычныя мясціны могуць уваскрэснуць у віртуальнай форме.
 
Той, хто адзене гарнітур VR-экспаната «Kleid-er-leben», пачуе на ўласным целе, як строі мінулых стагоддзяў з Гістарычнага музею ў Франкфурце абмяжоўвалі магчымасці руху. Карыстальнікі абіраюць які-небудзь строй і рухаюцца ў ім у віртуальных гістарычных памяшканнях, разглядаючы сябе ў люстэрку. Гістарычныя тэлефонныя апараты Музейнага фонду «Пошта і тэлекамунікацыі» ажываюць у мабільнай гульні «Дзінь-дзінь»: у музеі экспанаты моўчкі і нерухома стаяць на паліцах, а ў мабільным дадатку яны пачынаюць звінець, пакуль карыстальнік не ўкажа, да якога з іх адносіцца кожны званок. Забаву на палітычную тэму прапануе мабільны дадатак «Altpapier» («Макулатура»): той кампілюе дзіўныя навіны з газет першых гадоў 20-га стагоддзя – забава і гістарычная адукацыя адначасова, даступныя паўсюль праз смартфон ды інтэрнэт.
 
Нават з ужо амаль не існуючым Берлінскім мурам можна азнаёміцца ў віртуальнай сферы. Праграмісты перанеслі архіў Фонду «Берлінскі мур» проста на вуліцы. Той, хто падчас шпацыру па Берліне спампуе мабільны дадатак «Berliner MauAR», зможа ўбачыць на экране сваёй прылады Берлінскі мур – на месцы, дзе ён першапачаткова стаяў – і нават прайсці ўздоўж яго. Дзякуючы GPS-навігацыі, смартфон паказвае выявы тых месцаў, дзе ў дадзены момант знаходзіцца карыстальнік. А на сайце «Aufbau Ost-Berlin» можна паглядзець, як кіраўніцтва ГДР ўяўляла сабе будучыню сталіцы. Сайт і мабільны дадатак прапануюць здейсніць туры, прысвечаныя рознай тэматыцы, і знаёмяць з тым, якім кожнае месца бачылася ў ГДР.
Мабільныя дадаткі для турыстаў, жукі-робаты: скрыншоты і фатаграфіі праектаў, якія паўсталі ў межах «Coding da Vinci». Мабільныя дадаткі для турыстаў, жукі-робаты: скрыншоты і фатаграфіі праектаў, якія паўсталі ў межах «Coding da Vinci». | Фота: © Coding da Vinci

Больш за тузін новых праектаў цягам усяго шасці тыдняў

Усе гэтыя мабільныя дадаткі робяць засваенне ведаў больш даступным, наглядным і цікавым. Пры гэтым яны ні ў якім разе не з’яўляюцца вынікам доўгатэрміновых, дарагіх праектаў. Як раз наадварот: усе яны паўсталі цягам шасці тыдняў падчас працы хакерспэйсу «Coding da Vinci». Тут сустракаюцца ўстановы культуры і эксперты ў галіне тэхнікі з розных сфераў, каб выпрацоўваць новыя ідэі папулярызацыі культуры – без камерцыйнага інтарэсу і ў межах адведзенага на праект часу.
 
Цалкам новыя мабільныя дадаткі ствараюцца дзякуючы таму, што ў наяўнасці ёсць рэсурсы для гэтага: большасць устаноў культуры праводзіць дыгіталізацыю сваіх збораў. Шмат музеяў, архіваў, бібліятэк і галерэй стварылі камплекты дадзеных, каб захоўваць і сартаваць свае фонды. Копіі карцін у высокім разрозненні, гістарычныя аўдыяфайлы і 3D-выявы скелетаў дыназаўраў – вялікія аб’ёмы каштоўных дадзеных знаходзяцца на серверах устаноў культуры. Іх часцей выкарыстоўваюць у службовых мэтах альбо для даследаванняў. У выпадку хакерспейсаў усё змяняецца: тут трэба па-новаму выкарыстоўваць дадзеныя, што ёсць у наяўнасці.
 
Культур-хакерспэйс 2014 г. паклікаў да жыцця звяз культурных устаноў і open-data-арганізацый: сярод іх Нямецкая дыгітальная бібліятэка, Цэнтр даследаванняў і кампетэнцый «Дыгіталізацыя» ў Берліне (digiS), Фонд адкрытых ведаў у Германіі і Вікімедыя Дойчланд. З таго часу ён праходзіў раз ці два на год у розных рэгіёнах Германіі. Іншыя восем хакерспэйсаў павінны далучыцца, дзякуючы фінансавай падтрымцы Федэральнага фонду культуры, у перыяд з 2019 па 2022 гг. Падчас уводнага варкшопа задзейнічаныя ўстановы культуры прадстаўляюць свае зборы дадзеных. Міжпрадметныя каманды, якія складаюцца з дызайнераў, распрацоўшчыкаў, графікаў, музыкальных куратараў, мастакоў, хакераў і распрацоўшчыкаў гульняў збіраюць ідэі для праектаў – мабільных дадаткаў, гульняў альбо візуальных інфаграфікаў, ствараць якія яны будуць падчас наступнага шасцітыднёвага этапу працы. З прадастаўленых напачатку дадзеных паўстануць цалкам новыя прадукты: у сярэднім больш за тузін праектаў цягам некалькіх тыдняў.

Выкарыстоўваць патэнцыял культуры

Рэалізуючы праект, арганізатары «Coding da Vinci» хочуць заахвоціць установы культуры зрабіць іх дыгіталізаваныя зборы даступнымі грамадскасці.  «Калі яны паўсталі за кошт фінансавання са сродкаў падаткаплатнікаў, то павінны быць даступнымі кожнаму», – так гучыць абгрунтаванне. Не ўсе артэфакты культуры выстаўляюцца ў якасці экспанатаў, многія застаюцца ў сховішчах музеяў. Таму грамадскасць не бачыць іх. Калі б яны былі даступнымі ў дыгітальнай форме, то гэта б было інакш – прынамсі стваральнікі «Coding da Vinci» перакананыя ў гэтым. Мэта праектаў, звязаных з працай хакерспэйсаў – абудзіць цікавасць да культуры і музеяў у маладога, дыгітальнага пакалення. Для гэтага таксама патрэбныя матэрыялы, якія прадстаўлены ў дыгітальнай форме.

Скарыстаўшыся фатаграфіямі Гізелы Дучман, на якіх фатографка зафіксавала адбудову Усходняга Берліну, удзельнікі праекту «Aufbau Ost-Berlin» («Разбудова Усходняга Берліну») стварылі віртуальныя экскурсіі па горадзе. Скарыстаўшыся фатаграфіямі Гізелы Дучман, на якіх фатографка зафіксавала адбудову Усходняга Берліну, удзельнікі праекту «Aufbau Ost-Berlin» («Разбудова Усходняга Берліну») стварылі віртуальныя экскурсіі па горадзе. | Фота: скрыншот © Aufbau Ost-Berlin Тэхнічныя магчымасці дазваляюць адкрыць дыгітальныя зборы. Аднак многія ўстановы культуры баяцца гэтага. Яны непакояцца, што дадзеныя будуць выкарыстоўваць неадпаведным чынам альбо што адбудзецца іх камерцыялізацыя. Каардынатар праекта «Coding da Vinci» ў рэгіёне Рэйн-Майн Элізабэт Кляйн лічыць, што задача праекта – зрабіць так, каб установы культуры пазбавіліся страху перад падобнай стратай кантролю. У межах хакерспэйсу яны могуць аб’яднацца ў сетку з супольнасцю хакераў. Яны выходзяць на кантакт з праграмістамі і творчымі асобамі ды адначасова даведваюцца пра тое, якія разнастайныя праекты могуць паўстаць з адкрытых дадзеных.
 
Рут Розэнбергер з бонскага Дому гісторыі Федэратыўнай Рэспублікі Германія глядзіць на свой удзел у «Coding da Vinci» цалкам у пазітыўным святле: «Я ўражана высокім узроўнем праектаў. Праца з маладой міжпрадметнай камандай, якая прагледзела фатаграфіі нашага збору, была вельмі цікавай. Кожны сучасны музей павінен заняць сваё месца ў сеціве. […] Культур-хакерспэйс дапамагае нам адкрыць для сябе новыя магчымасці».