Выбары ў Еўрасаюзе
Сем сайтаў і мабільных дадаткаў для дыгітальнай грамадзянскай мужнасці

Мова нянавісці і фэйкавыя навіны могуць аказаць значны ўплыў на грамадскую думку. Гэтыя мабільныя дадаткі і ініцыятывы хочуць супрацьдзеяць ім, інфармуючы аб палітыцы і заахвочваючы да ўдзелу ў стварэнні інтэрнэт-дыскурсу.

• KEEP COOL mobil
Як адбывалася б змена клімату, калі б карыстальнікі маглі прымаць рашэнні? Гэта можна высветліць з дапамогай анлайн-гульні KEEP COOL. Гульцы бяруць на сябе ролю бургамістра мегаполіса сусветнага маштабу. Агулам за адзін раўнд шляхам лёсавання абіраюцца 50 асобаў. Кожны павінен вырашаць, якой будзе эканамічная стратэгія і пры гэтым узважваць пытанні экалагічнасці і росту. Калі глабальнае пацяпленне павялічваецца больш чым на два градусы Цэльсія, то ўсе гульцы прайграюць. Моладзь і дарослыя заахвочваюцца тым самым інтэнсіўней разважаць над тэмамі кліматычных зменаў і палітыкі ў галіне клімату. Фота: © www.keep-cool-mobil.de/ (Screenshot)
KEEP COOL mobil
Як адбывалася б змена клімату, калі б карыстальнікі маглі прымаць рашэнні? Гэта можна высветліць з дапамогай анлайн-гульні KEEP COOL. Гульцы бяруць на сябе ролю бургамістра мегаполіса сусветнага маштабу. Агулам за адзін раўнд шляхам лёсавання абіраюцца 50 асобаў. Кожны павінен вырашаць, якой будзе эканамічная стратэгія і пры гэтым узважваць пытанні экалагічнасці і росту. Калі глабальнае пацяпленне павялічваецца больш чым на два градусы Цэльсія, то ўсе гульцы прайграюць. Моладзь і дарослыя заахвочваюцца тым самым інтэнсіўней разважаць над тэмамі кліматычных зменаў і палітыкі ў галіне клімату.
• Helpdesk der neuen Medienmacher
Helpdesk der neuen Medienmacher выступае супраць мовы нянавісці ў сеціве. Пацярпелым прапануецца хуткая дапамога – напрыклад, «стратэгіі супраць нянавісці», якія тлумачаць як стыльна адказваць на абразы ў сеціве, выкарыстоўваючы эмоцыі і факты. Шляхам прадастаўлення навуковай і прававой інфармацыі вядзецца асветніцкая праца, якая павінна перадухіліць нянавісць у сеціве. Акрамя таго, «Helpdesk» падтрымлівае людзей у тым, каб актыўна выступаць супраць нянавісці ў інтэрнэце. Гэта адбываецца праз сетку пунктаў прыёму скаргаў ды інструкцыю па стрымліванні мовы нянавісці. Фота: © www.neuemedienmacher.de (Screenshot)
Helpdesk der neuen Medienmacher
Helpdesk der neuen Medienmacher выступае супраць мовы нянавісці ў сеціве. Пацярпелым прапануецца хуткая дапамога – напрыклад, «стратэгіі супраць нянавісці», якія тлумачаць як стыльна адказваць на абразы ў сеціве, выкарыстоўваючы эмоцыі і факты. Шляхам прадастаўлення навуковай і прававой інфармацыі вядзецца асветніцкая праца, якая павінна перадухіліць нянавісць у сеціве. Акрамя таго, «Helpdesk» падтрымлівае людзей у тым, каб актыўна выступаць супраць нянавісці ў інтэрнэце. Гэта адбываецца праз сетку пунктаў прыёму скаргаў ды інструкцыю па стрымліванні мовы нянавісці.
• Fake It To Make It
У гульні для браўзераў Fake It To Make It гульцы бяруць на сябе ролю гаспадара старонкі фэйкавых навін. Для гэтага яны капіруюць артыкулы з кідкімі загалоўкамі ды распаўсюджваюць іх праз купленыя профілі агентаў уплыву ў сацыяльных сетках. Пры гэтым бязлісна выкарыстоўваюцца эмоцыі чытачоў. Чым больш драматычнай з’яўляецца рэакцыя, тым вышэй прыбытак ад рэкламы. Такім чынам «Fake It To Make It» тлумачыць тое, як з’яўляюцца і распаўсюджваюцца фэйкавыя навіны, а таксама іх псіхалогію і клікбэйт, ды адначасова паказвае моўныя і эмацыянальныя стратэгіі, якія ў іх выкарыстоўваюцца. Фота: © http://www.fakeittomakeit.de (Screenshot)
Fake It To Make It
У гульні для браўзераў Fake It To Make It гульцы бяруць на сябе ролю гаспадара старонкі фэйкавых навін. Для гэтага яны капіруюць артыкулы з кідкімі загалоўкамі ды распаўсюджваюць іх праз купленыя профілі агентаў уплыву ў сацыяльных сетках. Пры гэтым бязлісна выкарыстоўваюцца эмоцыі чытачоў. Чым больш драматычнай з’яўляецца рэакцыя, тым вышэй прыбытак ад рэкламы. Такім чынам «Fake It To Make It» тлумачыць тое, як з’яўляюцца і распаўсюджваюцца фэйкавыя навіны, а таксама іх псіхалогію і клікбэйт, ды адначасова паказвае моўныя і эмацыянальныя стратэгіі, якія ў іх выкарыстоўваюцца.
• Hausparlamente
Ініцыятыва HausParlamente кладзе на кухонны стол еўрапейскую палітыку. Кожны грамадзянін ЕС мае магчымасць стаць гаспадаром хатняга парламенту і запрасіць да дыскусіі на важныя для будучыні тэмы сяброў і чальцоў сям’і. Тэмы, па якіх вяліся дыскусіі ў розных хатніх парламентах, аднолькавыя ва ўсёй Еўропе. Аднак прынятыя ў дамах «рашэнні» могуць адрознівацца. Арганізатар – ініцыятыва «Pulse of Europe» – збірае іх і перадае тым хто вырашае палітычныя пытанні. Так грамадская ініцыятыва спрыяе ўдзелу грамадзянаў у палітычным жыцці Еўропы. Фота (фрагмент): © https://homeparliaments.eu
Hausparlamente
Ініцыятыва HausParlamente кладзе на кухонны стол еўрапейскую палітыку. Кожны грамадзянін ЕС мае магчымасць стаць гаспадаром хатняга парламенту і запрасіць да дыскусіі на важныя для будучыні тэмы сяброў і чальцоў сям’і. Тэмы, па якіх вяліся дыскусіі ў розных хатніх парламентах, аднолькавыя ва ўсёй Еўропе. Аднак прынятыя ў дамах «рашэнні» могуць адрознівацца. Арганізатар – ініцыятыва «Pulse of Europe» – збірае іх і перадае тым хто вырашае палітычныя пытанні. Так грамадская ініцыятыва спрыяе ўдзелу грамадзянаў у палітычным жыцці Еўропы.
• neuwal.com
Neuwal.com займаецца палітыкай у розных формах. Наведвальнікі сайту могуць параўнаць вынікі апошніх 1200 перадвыбарчых апытанняў, якія праводзіліся ў Аўстрыі; яны таксама атрымліваюць звесткі аб якасці і надзейнасці адпаведнага апытання. Акрамя таго, «Neuwahl» збірае запісы інтэрв’ю з палітыкамі – уключаючы ўсе абяцанні, якія тыя даюць перад выбарамі. Паралельна з гэтым палітометр адсочвае поспехі ўраду ў справе выканання сваіх перадвыбарчых абяцанняў а таксама тое, як галасуюць дэпутаты Нацыянальнай Рады. Выбарчы барометр – гэта аўстрыйскі адпаведнік нямецкага «Wahl-O-Mat». Фота: © www.neuwal.com (Screenshot)
neuwal.com
Neuwal.com займаецца палітыкай у розных формах. Наведвальнікі сайту могуць параўнаць вынікі апошніх 1200 перадвыбарчых апытанняў, якія праводзіліся ў Аўстрыі; яны таксама атрымліваюць звесткі аб якасці і надзейнасці адпаведнага апытання. Акрамя таго, «Neuwahl» збірае запісы інтэрв’ю з палітыкамі – уключаючы ўсе абяцанні, якія тыя даюць перад выбарамі. Паралельна з гэтым палітометр адсочвае поспехі ўраду ў справе выканання сваіх перадвыбарчых абяцанняў а таксама тое, як галасуюць дэпутаты Нацыянальнай Рады. Выбарчы барометр – гэта аўстрыйскі адпаведнік нямецкага «Wahl-O-Mat».
• Das NETTZ
NETTZ таксама актыўна падтрымлівае дыгітальную грамадзянскую мужнасць. Акрамя таго, платформа стварае сетку актараў ды ініцыятыў, якія выступаюць за пазітыўную культуру дыскусіі і супраць мовы нянавісці ў сеціве. Праз правядзенне конкурсу аказваецца падтрымка праектам, якія супрацьдзеяць мове нянавісці ды інтэрнэт-тролям, выкарыстоўваючы інавацыйныя падыходы. У 2018 г. фінансавую падтрымку агульным памерам 20.000 еўра атрымалі чатыры ініцыятывы, сярод іх – тул «Hatecontrol» ад #ICHBINHIER і кампанія «Radikale Höflichkeit» («Радыкальная ветлівасць»). Фота: © www.radikalehoeflichkeit.de/ (Screenshot)
Das NETTZ
NETTZ таксама актыўна падтрымлівае дыгітальную грамадзянскую мужнасць. Акрамя таго, платформа стварае сетку актараў ды ініцыятыў, якія выступаюць за пазітыўную культуру дыскусіі і супраць мовы нянавісці ў сеціве. Праз правядзенне конкурсу аказваецца падтрымка праектам, якія супрацьдзеяць мове нянавісці ды інтэрнэт-тролям, выкарыстоўваючы інавацыйныя падыходы. У 2018 г. фінансавую падтрымку агульным памерам 20.000 еўра атрымалі чатыры ініцыятывы, сярод іх – тул «Hatecontrol» ад #ICHBINHIER і кампанія «Radikale Höflichkeit» («Радыкальная ветлівасць»).