Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Тэндэнцыі на кніжным рынку ў 2019 г.
Кнігі для дзяцей і моладзі займаюць пазіцыі

Смецце, непрыемнейшая рэч у свеце: у 2019 г. тэматыка абароны навакольнага асяроддзя па-ранейшаму знаходзіцца ў трэндзе.
Смецце, непрыемнейшая рэч у свеце: у 2019 г. тэматыка абароны навакольнага асяроддзя па-ранейшаму знаходзіцца ў трэндзе. | Фота (фрагмент): © Beltz und Gelberg Verlag

У 2019 годзе рынак нямецкамоўных кніг для дзяцей і моладзі робіць стаўку на важныя для грамадства тэмы, змяшчае на пярэдні план тэмы абароны прыроды і навакольнага аасяроддзя альбо жанчын-узораў для пераймання.
 

Von Марленэ Цорэр

Паход праз залы і позірк на паліцы Лейпцыгскага кніжнага кірмашу вясной 2019 г. сведчыць аб тым, што нямецкамоўныя кнігі для дзяцей і моладзі займаюць пазіцыі. Пры гэтым захоўваецца вернасць трэндам мінулых гадоў, паводле якіх сталае месца на рынку кніг для дзяцей і моладзі забяспечваецца такім тэмам, як «роўнапраўе», «абарона прыроды і навакольнага асяроддзя», а таксама «палітыка» і серыі фэнтэзі ды расказаў, прысвечаных сям’і, сяброўству, спрэчкам, каханню, пубертэтнаму перыяду, падлеткаваму ўзросту, хваробам і смерці. Пры гэтым адкрытыя наноў тэмы знаходзяць сваё месца як у наратыўнай праграме – пачынаючы ад ілюстраваных кніг і сканчаючы кнігамі для моладзі, так і ў навукова-папулярнай літаратуры.

Навакольнае асяроддзе і разнастайнасць

Тое, як дзеці і моладзь цікавяцца навакольным асяроддзем, прыродай і абаронай клімату, не апошнім чынам выяўляецца ў руху «Fridays for Future», у межах якога моладзь ва ўсім свеце праяўляе ўвагу да больш інтэнсіўнай абароны клімату і праводзіць дэманстарацыі ў звязку з гэтым. Рынак кніг для дзяцей і моладзі адлюстроўвае гэты стала растучы інтарэс ужо шмат гадоў і распрацоўвае неаспрэчную і пільную неабходнасць абароны прыроды, жывёлаў, разнастайнасці відаў, устойлівае развіццё і пашырэнне экалагічнай свядомасці.
Тэмы абароны навакольнага асяроддзя і клімату важныя для дзяцей і моладзі: гэта бачна па наратыўнай і навукова-папулярнай літаратуры. Тэмы абароны навакольнага асяроддзя і клімату важныя для дзяцей і моладзі: гэта бачна па наратыўнай і навукова-папулярнай літаратуры. | Фота: © Thienemann Verlag | Oetinger Verlag | Beltz und Gelberg Verlag Гэтай вясной такія навукова-папулярныя кнігі, як «Müll: Alles über die lästigste Sache der Welt», («Смецце: усё пра шкодную рэч у свеце»), «Paulas Reise: oder Wie ein Huhn uns zu Klimaschützern machte» («Падарожжа Паўлы альбо як курыца зрабіла нас абаронцамі клімату») альбо «Seltene Tiere. Atlas der bedrohten Arten» («Рэдкія жывёлы. Атлас відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення») імкнуліся інфармаваць аб тэмах абароны навакольнага асяроддзя і клімату ды іх спосабах. Выдавецкая праграма на восень абяцае новыя навукова-папулярныя кнігі, прысвечаныя тэме пацяплення і абароны прыроды. Наратыўныя кнігі, напрыклад «Der grüne Riese» («Зялёны волат») альбо «Juju und Jojô. Eine Geschichte aus der Großstadt» («Юлу і Йойо. Гісторыя з вялікага горада») паказваюць прыгажосць натуральных экасістэм і гавораць пра неабходнасць захоўваць іх. Пры гэтым дзве апошнія кнігі сведчаць аб высілках кніжнага рынку ў справе разнастайнасці паказу дзяцей-герояў гісторый: дзяўчынкі Беа, Юю і Йойо маюць цёмны колер скуры.

Моцныя жанчыны і мужныя прыклады

Пакуль этнічная і культурная разнастайнасць яшчэ марудна і няспешна прыходзіць у літаратуру для дзяцей і моладзі, роўнапраўе ператварылася ў сталую тэму апошніх гадоў. Пра гэта сведчаць не толькі такія навукова-папулярныя кнігі, як том «Фемінізм» з серыі «Carlsen Klartext», але асабліва ўсе тыя біяграфіі, якія распавядаюць незвычайныя гісторыі жанчын у межах серый альбо збораў – часта паводле ўзору выйшаўшага ў 2017 г. бестселера «Good Night Stories for Rebel Girls» («Гісторыі на сон для дзяўчат-бунтарак»). Такія кнігі, як «Frauenpower made in Europe: Große europäische Frauen im Porträt» (Моцныя жанчыны made in Europe: партрэты вялікіх жанчын Еўропы) альбо графічная навела «Rebellische Frauen – Women in Battle: 150 Jahre Kampf für Freiheit, Gleichheit, Schwesterlichkeit» («Жанчыны-бунтаркі – жанчыны ў бітве: 150 гадоў змагання за свабоду, роўнасць, сястрынства») ствараюць вобразы моцных ваяўнічых жанчын, якія выступалі за свае правы, ідэалы і мары. Яны павінны выступаць у якасці ўзораў для падрастаючых асобаў абодвух палоў. Партрэты адабраны і прадстаўлены такім чынам, што даюць магчымасць цікавага сціслага агляду і правядзення гістарычных паралеляў.
Мігранцкае мінулае герояў кніг і серыі пра моцных жанчын – актуальныя грамадска-палітычныя тэмы знаходзяць адлюстраванне таксама і ў кнігах для дзяцей і моладзі. Мігранцкае мінулае герояў кніг і серыі пра моцных жанчын – актуальныя грамадска-палітычныя тэмы знаходзяць адлюстраванне таксама і ў кнігах для дзяцей і моладзі. | Фота: © Baobab books | Elisabeth Sandmann Verlag Больш юная мэтавая група сочыць за серыяй кніг міжнароднай скіраванасці «Little People, Big Dreams», якая выходзіць па-нямецку з вясны 2019 года. На 32 старонках кожнай кнігі чытачам прапануюць «жанчын-бунтарак, якія змянілі свет сваімі дзіцячымі марамі»; сярод іх – Марыя Кюры, Роза Паркс, Коко Шанэль, Фрыда Кало ды Ана Франк. Такія кнігі, як «Stories for Kids Who Dare to be Different – Vom Mut, anders zu sein» («Гісторыя для дзяцей, якія наважыліся быць адрознымі – Пра смеласць быць іншым») імкнуцца паказаць, што каб змяніць штосьці, трэба быць мужным і валявым.
 
Пра тое, як важна быць мужным, каб заняць пазіцыі на карысць сабе ды іншым, каб упэўнена ісці па жыцці, сёння расказваюць шматлікія ілюстраваныя кнігі, раманы для дзяцей і моладзі. Пры гэтым гаворка ідзе як пра палітычныя, грамадскія і гістарычныя тэмы, так і пра асабістыя праблемы, цяжкасці і хваробы герояў. Кнігі для дзяцей і моладзі і тут займаюць пазіцыю – у тыя часы, якія характэрызуюцца страхамі і няўпэўненасцю.