Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Мавіл
Лакі Люк на асле з дроту

Вокладка кнігі: «Лакі Люк мяняе прафесію»
© Lucky Comics, 2019. All Rights Reserved – by Mawil

Што ўяўляў бы сабой Лакі Люк без свайго каня Джолі Джампера? Берлінскі стваральнік коміксаў Мавіл прыдумаў прыгоды, падчас якіх сяброўства паміж канём і каўбоем перажывае сур’ёзныя выпрабаванні.
 

Von Хольгер Моос

Мавіл: «Лакі Люк мяняе прафесію» © Lucky Comics, 2019. All Rights Reserved – by Mawil «Лакі Люк мяняе прафесію» – так называецца гісторыя каўбоя з комікса, прыдуманая франка-бельгійскім мастаком Морысам дэ Бевер (Морыс). Каўбой, які страляе хутчэй чым яго цень, быў героем дзяцінства школьніка з Усходняга Берліна Маркуса Вітцэля, які пазней стаў вядомым стваральнікам коміксаў Мавілам. Ужо будучы дзесяцігадовым хлопчыкам, ён стварыў свае першыя малюнкі, прысвечаныя Лакі Люку.
 
І вось амаль праз 30 гадоў Мавіл прымушае каўбоя з саломінкай у вугалку вуснаў – курыць той кінуў яшчэ ў 1983 годзе – перасесці зусім у іншае сядло: Лакі Люк вучыцца яздзе на ровары, прычым надзіва хутка.

Лакі Люк на «вайне» ровараў

У гісторыі ёсць гістарычныя пралелі: Альберт Оверман быў піянерам роварнага руху ў ЗША, які ўвёз у краіну сучасны ровар з апонамі. Ягоны канкурэнт у коміксе – Альберт Аўгустус Поп, назваў фабрыку ровараў тыпу «пені-фартынг» сваёй уласнай.
 
Перш чым Лакі Люк купляе сабе ровар, ён трапляе ў «вайну» ровараў: сустракае Альберта Авермана, апошні шанец якога даказаць перавагу сваёй канструкцыі – гэта велагонкі з Сан-Францыска. Але як назло яму перашкаджае парачка гангстэраў – Сміт і Весан. Тады застаецца толькі даверыць Лакі Люку транспартыраваць каштоўны груз Овермана ў Сан-Францыска – большай часткай з выкарыстаннем сілы яго лытак, якія не даспелі да выканання такой задачы.

Адносіны з Джолі Джамперам скончаны?

Джолі Джампер, які раней заўсёды быў у патрэбны час у патрэбным месцы, калі Лакі Люк змушаны быў пакідаць салун, уцякаючы праз вакно, застаўся ў Мавіна на дыстанцыі, ён занелюбіў свайго гаспадара. Конь таксама можа мець душэўную траўму, асабліва калі яму падаецца, што яго адсунуў у бок прагрэс.
 
Потым адбываецца заблытаная пагоня праз ЗША, паказаная з выкарыстаннем шматлікіх анекдотаў і намёкаў. Мавіл вольна інтэрпрэтуе папярэдні твор: галоўнага героя можна пазнаць, але ён мае большы круглейшы нос у адрозненне ад арыгіналу. Рэалізацыя ідэі – гэта «чыста Мавін», не першы нямецкі мастак заняўся іконай коміксаў, але «Лакі Люку, маючаму 70 гадоў, выпаў прыемны гонар занава быць інтэрпрэтаваным Мавілам», – піша Бела Саботке ў «Тагесшпігелі».
Мавіл: «Лакі Люк мяняе прафесію» © Lucky Comics, 2019. All Rights Reserved – by Mawil
Rosinenpicker © Goethe-Institut / Ілюстрацыя: Tobias Schrank Мавіл: Лакі Люк мяняе прафесію. Гісторыя 3 (Mawil: Lucky Luke sattelt um. Hommage 3)
Берлін: Egmont Ehapa Media GmbH, 2019. 64 стар.
ISBN (цвёрдая вокладка ў «Egmont Comic Collection» / мягкая вокладка «Egmont Ehapa Media»): 978-3-7704-4060-3