Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Сцэна коміксаў Германіі-2019
Гісторыя з анекдотамі, сучаснасць з глыбокім сэнсам

Той, хто яшчэ не нацешыўся ТВ-серыяй «Вавілон Берлін», можа парадавацца Берліну 1920-х аўтарства Фолькера Кучара ў фармаце комікса.
Той, хто яшчэ не нацешыўся ТВ-серыяй «Вавілон Берлін», можа парадавацца Берліну 1920-х аўтарства Фолькера Кучара ў фармаце комікса. | Фота (фрагмент): © Arne Jysch / Carlsen Verlag

Колькасць навінак у сферы коміксаў у Германіі расце – не ў апошнюю чаргу дзякуючы групе маладых мастакоў, якія прыходзяць на кніжны рынак проста пасля сканчэння мастацкіх акадэмій. Яны прысвячаюць сябе і актуальным грамадска-палітычным тэмам, і гістарычным асобам.
 

Von Ральф Тромер

Берлінскі мур з’явіўся зноў. Прынамсі ў коміксе. Берлінскі мастак Флікс (Фелікс Гёрман) адбудаваў яго ў «Spirou in Berlin» («Спіру ў Берліне»), каб накіраваць герояў з гісторыі ва Усходні Берлін позніх 1980-х гадоў. У канцы альбома – так называюцца коміксы ў цвёрдай вокладцы – робяцца намёкі на палітычныя змены (гэта не ў апошнюю чаргу заслуга Спіру) і тым самым на канец муру. Асаблівае ў гэтым альбоме: Флікс першым з нямецкіх мастакоў атрымаў магчымасць маляваць і інтэрпрэтаваць ікону франка-бельгійскіх коміксаў – персанаж хлопчыка-пасыльнага гатэлю Спіру, які з’явіўся ў 1938 г.
 
Ягоны берлінскі калега Мавіл (Маркус Віцэль) неўзабаве пасля гэтага таксама атрымаў магчымасць занава інтэрпрэтаваць класіку коміксаў – ён стварыў новую гісторыю пра папулярнага героя вестэрнаў Лакі Люка. Лакі Люк, які выхоплівае свій кольт хутчэй, чым ягоны цень, быў прыдуманы ў 1946 г. Морысам (Морысам дэ Бевэрам). Абодвум нямецкім мастакам удаліся мілыя гісторыі, якія характарызуюцца мноствам намёкаў – напрыклад на гісторыю коміксаў – і тым самым падыходзяць як старым фанам, так і новым чытачам.

Ад графічных навел да мангі

Гісторыю нямецкай сцэны коміксаў сёння нельга вызначыць аднастайным стылем альбо спецыфічнай тэматыкай. Наадварот, існуе мноства, якое ахоплівае розныя жанры і спосабы аповяду. Ёсць усё: графічныя навелы, што крытыкуюць грамадства, біяграфіі, класічныя коміксы, манга, коміксы-рэпартажы і арыгінальныя незалежныя гісторыі.
 
Кідаецца ў вочы растучая колькасць кніжных навінак. Свой унёсак у гэту справу робяць многія маладыя мастакі, якія, скончыўшы мастацкія акадэміі, прадстаўляюць свае першыя творы, напрыклад, у такіх выдавецтвах, як «Яя ферлаг», «Рэпрадукт», «Ратаполь» альбо «авант». Хана Грэсніх робіць стаўку на мінімалісцкія штрыхі, каб кранальна распавесці ў «Хана» («Hanno») сапраўдную гісторыю індыйскага слана 16 ст., які быў дастаўлены ў Еўропу ў якасці падарунка для Папы. У коміксе «Дзявочыя скаргі» («Girlsplaining») Каця Кленгель малюе нязмушаным, насычаным элементамі манга стылем дзёрзкія, самаіранічныя коміксы пра клішэ аб полах, з якімі яна штодзённа сутыкаецца.
 
Дзякуючы стыпендыі для стваральніка коміксаў мастак Мікаэль Рос змог прафінансаваць працу над сваёй кранальнай і адначасова па-мастацку настраёвай графічнай навелай «Ператварэнне» («Der Umfall») У ёй ён распавядае (грунтуючыся на матэрыяле з медыцынскіх установаў) эпізоды з жыцця Наэля – маладога чалавека з псіхічнай хваробай. Калі гаворка ідзе пра эксперыментальны, дакументальны расповяд, то варта ўзгадаць мастачку Паулу Булінг, якая асвятляе праблемы ўцекачоў у Саксоніі-Анхальт «У краіне тых, хто рана ўстае» («Im Land der Frühaufsteher»). У новым коміксе «Святлакопія» («Lichtpause») яна малюе адзін дзень у Алжыры – паэтычна, ствараючы імпрэсіянісцкія, выкананыя каляровымі алоўкамі панэлі, выкарыстоўваючы пры гэтым уласныя назіранні падчас працяглых наведанняў гэтай краіны.

  • Асёл з дроту замест Джолі Джампера: берлінскі мастак Мавіл інтэрпрэтаваў бельгійскага каўбоя Лакі Люка па-новаму. Фота: © Lucky Comics, 2019. All Rights Reserved – by Mawil
    Асёл з дроту замест Джолі Джампера: берлінскі мастак Мавіл інтэрпрэтаваў бельгійскага каўбоя Лакі Люка па-новаму.
  • Яшчэ адзін класічны бельгійскі комікс: хлопчык-пасыльны з гатэлю падарожнічае ў Берлін часоў палітычных зменаў і робіць свой унёсак у разбурэнне Берлінскага муру. Фота: © Carlsen Verlag
    Яшчэ адзін класічны бельгійскі комікс: хлопчык-пасыльны з гатэлю падарожнічае ў Берлін часоў палітычных зменаў і робіць свой унёсак у разбурэнне Берлінскага муру.
  • Той, хто яшчэ не нацешыўся ТВ-серыяй «Вавілон Берлін», можа парадвацца Берліну 1920-х аўтарства Фолькера Кучара ў фармаце комікса. Фота (фрагмент): © Arne Jysch / Carlsen Verlag
    Той, хто яшчэ не нацешыўся ТВ-серыяй «Вавілон Берлін», можа парадвацца Берліну 1920-х аўтарства Фолькера Кучара ў фармаце комікса.
  • Герой графічнай навелы Сімона Шварца «Ікона» - забыты іконапісец Глеб Боткін, які перажыў масакру знішчэння царскай сям’і ў Расіі ў 1918 г. Фота: © avant-Verlag
    Герой графічнай навелы Сімона Шварца «Ікона» - забыты іконапісец Глеб Боткін, які перажыў масакру знішчэння царскай сям’і ў Расіі ў 1918 г.
  • Пра жыццё з псіхічнай хваробай распавядае гісторыя Мікаэля Роса «Ператварэнне». Фота: © avant-Verlag
    Пра жыццё з псіхічнай хваробай распавядае гісторыя Мікаэля Роса «Ператварэнне».
  • Як жывецца ўцекачам у Саксоніі-Анхальт? Паула Булінг разглядае гэту тэматыку ў «Краіне тых, хто рана ўстае». Фота: © avant-Verlag
    Як жывецца ўцекачам у Саксоніі-Анхальт? Паула Булінг разглядае гэту тэматыку ў «Краіне тых, хто рана ўстае».

Падарожжа ў мінулае

Многія мастакі спрабуюць камбінаваць гістарычныя апавяданні з малюнкамі, на якія выдаткоўваецца шмат часу і высілак. Узорам гэтага з’яўляецца Арнэ Йыш, які стварыў комікс «Мокрая рыба» («Der nasse Fisch») – адаптацыю крымінальнага рамана Фолькера Кучэра. Ягоныя натуралістычна выкананыя малюнкі тушшу, якім ён прысвяціў шмат старанняў, з’яўляюцца дакладнай карцінай Берліна 1920-х гг. Падобным чынам дзейнічалі і навічкі Патрык Шпэт і Беа Давіс – у коміксе «Кароль валацугаў» («König der Vagabunden») яны ўзяліся за Грэгара Гога, які ініцыяваў стварэнне «Братэрства валацугаў» ды іх кангрэсу ў часы Ваймарскай Рэспублікі, а потым патрапіў у фокус ўвагі нацыянал-сацыялістаў. Як і Йыш мастачка Беа Давіс малюе ў чорна-белых колерах, старанна вывучаючы, як выглядала тая эпоха і якое адзенне тады насілі.
 
Мастак Сімон Шварц, які разглядае свой усходненямецкі бэкграўнд у графічнай навеле «Там!» («drüben!»), змясціў у цэнтр сваёй графічнай навелы «Ікона» («Ikon») гістарычнага персанажа (пасля «Packeis» («Пакавы лёд») і «Vita Obscura»): забытага іканапісца Глеба Боткіна, які быў сведкам забойства рускай царскай сям’і ў ліпені 1918 года, а пазней падтрымаў «Ілжэанастасію» Францыску Чэнстхоўскі. У сваёй апошняй працы «Парламент» («Das Parlament») Шварц малюе партрэты некаторых нямецкіх дэпутатаў, пачынаючы ад 1848 года, прысвячаючы кожнаму па адной старонцы ды выкарыстоўваючы тонкі гумар. Выстава, якая была звязана з кнігай, стала першай выставай коміксаў у нямецкім Бундэстагу. Сам мастак назваў гэта «пасвячэннем у рыцары» нямецкіх коміксаў, прызнаннем, якога доўга не хапала гэтай форме мастацтва.