Актуальныя дэбютныя раманы
Новыя ўжо тут

Вокладкі кніг: «Міралой», «Не як вы», «Вялікі сад», «Імер'ян»
© Hanser, Kremayr & Scheriau, Matthes & Seitz, Hoffmann und Campe

Нядаўна з’явіўся лонг-ліст Нямецкай кніжнай прэміі. Журы здзіўлена і ўзрадавана вялікай колькасцю дэбютаў. Пра адну навінку ў літаратурных разделах газет вядзецца асабліва бурная дыскусія.
 

Сёлета журы Нямецкай кніжнай прэміі ў межах апублікавання лонг-ліста падкрэсліла, што побач з такімі вядомымі імёнамі, як Саша Станішыч, Нора Босонг, Ульрых Вёлк альбо Марлен Штрэерувіц будуць намінаваны многія дэбютанты. Гэты факт, паводле меркавання спікера журы Ёрга Магенаў, даводзіць наступнае: «Мы не павінны баяцца за будучыню чытання і пісання».
 
Аднаму з гэтых дэбютаў, кнізе Карэн Кёлерс «Міралой», выпала павышаная медыйная ўвага. Раман распавядае гісторыю жанчыны, якая наважылася вырвацца з астраўной супольнасці, што мае архаічны і патрыярхальны характар. Літаратурныя рубрыкі вядуць бурныя дыскусіі. Для Эльке Шмітэр з «Шпігелю» гэта «незвычайная кніга», NDR абірае яе «кнігай месяца», MDR называе яе «дэбютным раманам з патэнцыялам Крысты Вольф».
 
У іншых дыскусіях крытыка выглядае вельмі жорсткай. Узровень рэфлексій галоўнай гераіні нібыта «застаўся на ўзроўні пачатковых класаў», кніга – «лёгкае чытво для сярэдняга класа адукаваных бюргераў», яе магчымы паспяховы продаж – вынік рэкламы сродкамі «трэндавай тэмы “Фемінізм”» – так лічыць Ян Дрэс з кампаніі «Дойчландфунк». Буркхард Мюлер з «Дзі Цайт» знішчальна піша пра тое, што аўтарцы бракуе ўяўлення, «фігуральна-дыялагічнай сілы» і пераканаўчага стылю. Непакоіць і «бясплённая самазадаволенасць».

Якая назва самая экзатычная?

Кюмель: «Кінцугі» © S. Fischer Можна было падумаць, што паралельна праходзіў конкурс на самую загадкавую альбо экзатычную назву. Бо побач з «Міралой» быў намінаваны яшчэ адзін дэбютны раман з незвычайнай назвай – «Кінцугі» Міку Сафі Кюмель, які ўжо атрымаў літаратурную прэмію Фонда імя Юргена Понта. У гэтым ансамблявым рамане, прысвечаным чатыром розным чынам звязаным міжсобку героям, гаворка ідзе пра поспех і няўдачу чалавечых адносінаў. Журы Фонда імя Юргена Понта ўхваліла пластычную і пераканаўчую шматперспектыўнасць – і: «Раман сведчыць пра добрае веданне людзей і дар рабіць назіранні». Акрамя таго, кніга – задавальненне для чытачоў.
 
Эдэльбауэр: «Вадкая зямля» © Klett-Cotta Пяць іншых дэбютных раманаў здолелі сёлета трапіць у лонг-ліст. У першай кнізе Рафаэлы Эдэльбаўэр «Вадкая зямля» («Das flüssige Land») гаворка ідзе пра комплекс тэм выцяснення і памяці. Галоўная гераіня, фізік, едзе на сваю радзіму і прысвячае сябе вывучэнню глыбіняў гісторыі ўласнай сям’і. Аўтарка напісала кнігу таксама і з палітычных матываў, так яна падкрэслівае ў сябе на старонцы: «З’яўленне ідэнтытарысцкіх рухаў, а таксама тэндэнцыя ўхілу да праварадыкальных пазіцый у Еўропе зрабілі для мяне праблематыку кнігі непазбежнай».

Дэбютны раман Тоніа Шахінгера «Не так, як вы» гуляе літаральна ў зусім іншай лізе. Галоўны герой Іва Трыфуновіч – добра аплочваны футбаліст, які зарабляе 100.000 еўра за тыдзень. Ён родам з Вены, а сёння жыве з жонкай і дзецьмі ў Лондане. Знаходзячыся ў водпуску на радзіме, ён сустракае каханне сваёй маладосці Мірну, якая ведала яго з тых часоў, калі ён яшчэ быў «загарэлым пралетарам з іракезам». Яго жыццёвы крызіс становіцца найвыдатнейшым, калі яго дарадца хоча прадаць яго ў Кітай.

Раманы аб псіхіатрыі, жыцці ў сельскай мясцовасці і каханні ўсяго жыцця

Ленэр: «Ойча наш» © Hanser Berlin «Ойча наш» Ангелы Ленэр – раман, прысвечаны псіхіятрыі, з галоўнай гераіняй, якой паводле выдавецтва, яшчэ не было: «Псіхічна хворая жанчына […]: вельмі смешная, зазнайка і моцна схільная да маніпуляцый». Аўтарка валодае «мастацтвам ненадзейнага аповяду» і, па словах Элены Віцэк з FAZ, пакідае чытачам дастаткова месца для атаясамлення.
 
Лола Рандль выступала раней у ролі кінарэжысёркі і аўтаркі сцэнарыяў. Некалькі гадоў таму яна набыла даволі вялікі дом у цэнтры Герсвальдэ ва Укермарку. Так у яе рамане «Вялікі сад» («Der große Garten») гаворка ідзе на тэмы ўцёкаў з гарадоў ды рамантызацыі вясковага жыцця. «Гэта прыгожа-саркастычны тэкст з ненавязліва падмешанымі ведамі пра жыццё ў сельскай мясцовасці, прыроду, сад, гародніну і, перадусім, пра неўрозы знаходжання сябе ў сённяшняга псіхічна нестабільнага жыхара горада», – мяркуе Верэна Аўферман з «Дойчландфунк культур».
 
Мэс: «Суставы святла» © Wallstein «Суставы святла» Эмануэль Мэс выдавецтва хваліць як «чароўны гібрыд адукацыйнага, шэльмаўскога і студэнцкага рамана». Яго герой бачыць у апошняе лета ГДР дзяўчыну на пляжы. З таго часу яе вобраз не пакідае яго, іх шляхі зноў і зноў перасякаюцца ў наступныя гады. Па словах Густава Зайбта з SZ кніга не ўяўляе сабой адзін з балюча-гідасных раманаў-рэпартажаў аб часе палітычных перамен і пасля яго, але ўмела працягвае традыцыю рамантычнага апавядання і расказвае гісторыю кахання, якая выпала з часу.
 
Паглядзім, ці некаторыя дэбютанты здолеюць трапіць 17 верасня ў шорт-ліст.

Яшчэ некалькі дэбютаў

Па-за лонг-лістам сёлета засталося некалькі вартых увагі дэбютных раманаў. Гэта кніга Барбары Цэманс «Імер’ян» («Immerjahn»), прысвечаная нашчадку ўласніка цэментавай фабрыкі, які вырашае змяніць сваё раскошнае жыццё, але потым прыходзіць да высновы: мільянерам таксама нялёгка даюцца перамены. Для Мелані Вайдэмюлер з Дочландфунку раман уздымае эстэтычныя і сацыяльныя пытанні, яго варта прачытаць перадусім з-за моцнага голасу апавядальніка, зважаючы на арыгінальныя дэталі. Паўль Яндль з NZZ гаворыць пра «свята прагляду, а калі для кагосьці гэта будзе гучаць занадта патэтычна, то той можа назваць яго вечарынкай».
 
Дыніч: «Добрыя дні» © Zsolnay Наратар у дэбютнай кнізе Марка Дыныча «Добрыя дні» («Die guten Tage») едзе ў свой родны горад – Белград, дзе ён не быў на працягу дзесяці гадоў. Смерць бабулі змушае яго зацікавіцца сваёй сям’ёй і мінулым, войнамі ў Югаславіі 1990-х гг. і асабліва бамбардыроўкамі НАТА ў 1999 г. «Гэта кніга – выклік. Чытаючы ці не кожную старонку, жахаешся: ад моцы нянавісці, злобы і журбы. Кніга пра адчужанасць, таксама і ва ўласным жыцці, напісаная з незвычайнай віртуознасцю і моўным бляскам», – напісала Крысціяна Іранг з NDR.
Rosinenpicker © Goethe-Institut / Ілюстрацыя: Tobias Schrank Кюмель, Міку Сафі: Кінцугі (Kintsugi)
Франкфурт-на-Майне: С. Фішар, 2019. 304 стар.
ISBN: 978-3-10-397459-1
 
Кёлер, Карын: Міралой (Miroloi)
Берлін: Ханзер, 2019. 464 стар.
ISBN: 978-3-446-26171-6
Гэту кнігу Вы знойдзеце таксама і ў электроннай бібліятэцы Onleihe
 
Эдэльбаўэр, Рафаэла: Вадкая зямля (Das flüssige Land)
Штутгарт: Клет-Кота, 2019. 350 стар.
ISBN: 978-3-608-96436-3
Гэту кнігу Вы знойдзеце таксама і ў электроннай бібліятэцы Onleihe
 
Шахінгер, Тоніа: Не такія як вы (Nicht wie ihr)
Вена: Крэмайр & Шэраў, 2019. 304 стар.
ISBN: 978-3-218-01153-2
 
Ленэр, Ангела: Ойча наш (Vater unser)
Berlin: Ханзер Берлін, 2019. 284 стар.
ISBN: 978-3-446-26259-1
Гэту кнігу Вы знойдзеце таксама і ў электроннай бібліятэцы Onleihe
 
Рандль, Лола: Вялікі сад (Der große Garten)
Берлін: Матэс & Сайц, 2019. 320 стар.
ISBN: 978-3-95757-709-2
Гэту кнігу Вы знойдзеце таксама і ў электроннай бібліятэцы Onleihe
 
Мэс, Эмануэль: Суставы святла
Вальштайн, 2019. 254 стар.
ISBN: 978-3-8353-3439-7
Гэту кнігу Вы знойдзеце таксама і ў электроннай бібліятэцы Onleihe
 
Зэман, Барбара: Імер’ян (Immerjahn)
Гамбург: Хофман унд Кампэ, 2019. 288 стар.
ISBN: 978-3-455-00495-3
Гэту кнігу Вы знойдзеце таксама і ў электроннай бібліятэцы Onleihe
 
Дыніч, Марка: Добрыя дні (Die guten Tage)
Вена: Цолнай, 2019. 40 стар.
ISBN: 978-3-552-05911-5
Гэту кнігу Вы знойдзеце таксама і ў электроннай бібліятэцы Onleihe