Урсула Пазнанскі
У гэтай гульні ўласны план

Чырвоная літара «Е» на чорным фоне: Вас вітае Эрэбас. Праз дзесяць гадоў бязлітасная гульня мабілізавала не толькі сваіх старых гульцоў. Яна нават прыцягвае новых. І ніхто не схаваецца ад яе, бо яна стала разумней, чым раней.

Poznanski: Erebos 2 © Loewe «Эрэбас» – гэты раман для ўсіх ўзростаў, прысвечаны змрочнай камп’ютарнай гульні, прынёс Урсуле Пазнанскі ў 2010 годзе рэкордную колькасць продажаў. За свой паспяховы дэбют яна атрымала некалькі прэмій і змагла прафесійна заняцца літаратурай – пра гэта яна распавяла ў інтэрв’ю газеце «Дзі Цайт». Гэта размова мела важкую прычыну: улетку 2019 года выйшаў «Эрэбас-2» – і адразу ўзляцеў на вяршыню спісу бестселераў.

Немагчыма схавацца

Ці рэцэпт поспеху дзейнічае ў другі раз? На самой справе поўнаму чаканняў чытачу не давядзеца доўга пакутваць. Ужо на 11-й старонцы становіцца ясна: Эрэбас вярнуўся, і зноў менавіта Нік павінен змагацца з гэтай формай штучнага інтэлекту. Цяпер ён ужо не школьнік, а працуе фатографам, каб зарабіць на аплату вучобы і сродкі на жыццё. Збольшага гэта ўдаецца – пакуль зусім нечакана не ўмешваеца Эрэбас і не прымушае яго да ўдзелу.
 
Літасці няма, бо калі Нік спрабуе бараніца супраць таго, каб дыгітальная ўлада перасоўвала яго як шахматную фігуру, гульня паказвае, чаму навучылася за гэты час: яна забірае фатаграфіі, якія Нік зрабіў на адным вяселлі, і якія тэрмінова патрэбныя яму, каб атрымаць ганарар. Яна рассылае мэйлы, якія дыскрэдытуюць яго перад знаёмымі і калегамі. А яшчэ размяшчае крыўднае галасавое паведамленне для яго сяброўкі, якая доўга не раздумвае, і парывае з ім. Ніку не застаецца нічога іншага, акрамя як у другі раз прайсці праз браму ў віртуальныя сусветы і там весці свае бітвы і вырашаць уласныя задачы.

Разам супраць штучнага інтэлекта

Падобнае здараецца з Дэрэкам, якога аўтарка ўводзіць у другім раздзеле. Шаснаццацігадовы хлопец мае свае праблемы: з бацькамі, аднакласнікамі і не ў апошнюю чаргу з кантролем сваіх імпульсаў. І тут яшчэ на яго смартфоне з’яўляецца Эрэбас: «Мы будзем гуляць разам. Калі будзеш добра сябе паводзіць, выйграем абодва. Калі не, толькі я». А калі Дэрэк перапытвае, што будзе, калі ён не захоча гуляць, то Эрэбас ясна кажа: «Тады ты адразу прайграеш… згубіш усё, што табе дарагое».
 
З гэтай пары абодва ўдзельніка гульні рухаюцца насустрач адзін аднаму, не ведаючы гэтага – у рэальным штодзённым жыцці Лондана і ў гульні – як Сарыюс і Торкван, якія накіроўваюцца ў рэальнасці і ў віртуальным свеце з адной небяспечнай сітуацыі і праверкі на мужнасць у другую – заўсёды ў паніцы, што ўсяведны шантажуючы праціўнік загоніць іх у кут, з якога канчаткова не будзе выхаду. Альбо ў страху, бо яны баяцца, што не толькі ім робіцца шкода, калі ў іх паводле рашэння Эрэбаса штосьці не ўдаецца, але і людзям, якія ім найбольш дарагія.

Захапляльна, з эфектам нечаканасці

Хутка цікавая гісторыя набірае хаду. Куды прывядзе падарожжа, становіцца ясным толькі ў канцы, а хто і што за гэтым хаваецца – гэта нават нельга было ўявіць. Сляды вядуць у Афрыку і зноў назад у Англію, гаворка ідзе пра маральныя пытанні і разаблачэнне генія ў сферы тэхнікі.
 
«Эрэбас 2» – гэта не працяг у форме абавязковага практыкавання. Пажадана было б ведаць першую кнігу, але другая існуе як асобны твор. Урсула Пазнанскі крытычна разглядае ў сваім трылеры маніпулятыўную моц дыгітальных кампаній, якая павялічваецца, цікава распавядае перадусім пра прыгоды ў двух светах герояў, якія выклікаюць сімпатыю. Тое, што гэта сумесь падабаецца не толькі моладзі, паказваюць шматлікія станоўчыя водгукі дарослых, якія выказваюць свае меркаванні на платформах гандляроў такімі электроннымі кнігамі.
 
Rosinenpicker © Goethe-Institut / Illustration: Tobias Schrank Пазнанскі, Урсула (Poznanski, Ursula): Эрэбас-2 (Erebos 2)
Выдавецтва Bindlach: Loewe, 2019. 512 стар.
ISBN 978-3-7432-0049-4
Гэту кнігу можна атрымаць у часовае карыстанне праз сервіс Onleihe.