Адмова ад здабычы вуглю
Паваротны пункт і перамены

Выгадна здабываць, але наступствы здабычы для навакольнага асяроддзя катастрафічныя: здабыча бурага вуглю.
Выгадна здабываць, але наступствы здабычы для навакольнага асяроддзя катастрафічныя: здабыча бурага вуглю. | Фота (фрагмент): © picture alliance / Andreas Franke

Як будзе выглядаць забеспячэнне энэргіяй ў будучыні? Да 2038 года Германія мае намер цалкам адмовіцца ад здабычы вуглю. Амбітная мэта, для дасягнення якой яшчэ неабходна пераадолець шматлікія перашкоды.

На працягу стагоддзяў здабыча карысных выкапняў і дакладней вуглю была неразрыўна звязана з Германіяй – так, як сёння аўтаіндустрыя: Федэратыўныя Рэспубліка Германія з’яўляецца найвялікшым у свеце здабытчыкам бурага вуглю, якая мае традыцыю, што сягае ў 17 стагоддзе. Паліва, якое было танна здабываць і запасы якога амаль не паддаваліся вымярэнню, былі надзейным гарантам забеспячэння электраэнэргіяй. Сёння вядома, што запасы бурага вуглю зусім не бязмежныя, а яго здабыча моцна шкодзіць навакольнаму асяроддзю: гэта не толькі разбурэнне ландшафтаў, але і неверагодныя па памеры выкіды вуглякіслага газу.
У Германіі ёсць яшчэ тры рэгіёны, дзе адбываецца актыўная здабыча бурага вуглю. У Германіі ёсць яшчэ тры рэгіёны, дзе адбываецца актыўная здабыча бурага вуглю. | Фота: © dpa-infografik SНайпазней з таго часу, калі ў выніку катастрофы ў Фукусіме атамная энэргія трапіла ў чырвоны спіс крыніц здабыцця энэргіі,  якія могуць быць альтэрнатывай, стала зразумела, што змены ў сферы энэргетыкі непазбежныя. Да таго ж Германія абавязалася дасягнуць мэтаў, узгодненых на канферэнцыі ў Парыжы, прысвечанай пытанням сусветнага клімату (2015 г.). У «Праграме абароны клімату-2050», прынятай федэральным урадам у 2016 годзе, якая прадугледжвае зніжэнне аб’ёму выкідаў у атмасферу на 55 працэнтаў у параўнанні з 1990 годам, адмаўленне ад здабычы бурага вуглю адыгрывае галоўную ролю. Тым самым мэты вызначаныя, але яшчэ трэба прайсці шлях да іх.

Адмова ад здабычы бурага вуглю да 2038 года

У палітычным плане з гэтай мэтай ужо былі зроблены важныя крокі: каб дасягнуць сваіх мэт у сферы энэргетыкі, урад ФРГ заснаваў у 2018 г. камісію пад назвай «Рост, структурныя перамены і занятасць», скарочана – «Вугальная камісія». Актары са сферы палітыкі, эканомікі, экалагічных арганізацый, прафсаюзаў і адпаведных федэральных земляў і рэгіёнаў распарацавалі план адмовы ад здабычы вуглю і звязаных з ім структурных зменаў у Германіі. Паводле гэтага плана, Германія павінна цалкам адмовіцца ад здабычы вуглю самае позняе да 2038 года. 12,5 гігават, якія даюць электрастанцыі, што працуюць на каменным і бурым вуглю – а гэта каля 28 працэнтаў сённяшняй вытворчасці электраэнэргіі з вуглю – павінны быць адключаны ўжо да 2022 года; такім чынам аб’ём штогадовых выкідаў вуглякіслага газу ў сферы энэргетыкі будзе зніжаны ўдвая да 2030 года.
 
У верасні 2019 года урад ФРГ пачаў рэалізоўваць вялікі пакет захадаў, каб дасягнуць мэтаў камісіі – ён вельмі амбітны: урад хоча зрабіць так, каб нейтралізаваць фактары, што выклікаюць парніковы эфект, да 2050 года – так пазначана ў дакуменце. Падарожжы па чыгунцы павінны стаць таннейшымі, авіападарожжы – даражэйшымі, а атапленне дамоў мазутам – знікнуць. Галоўным пунктам «Праграмы па абароне клімату-2030» з’яўляецца адмова ад электраэнергіі, ствараемай з вугальнага паліва, а другім па важнасці – павышэнне долі здабыванай з узнаўляльных крыніц энэргіі на 65 працэнтаў да 2030 года.

Дзясяткі тысяч людзей з усёй краіны бралі ўдзел у дэманстрацыях за захаванне Хамбахскага лесу. Дзясяткі тысяч людзей з усёй краіны бралі ўдзел у дэманстрацыях за захаванне Хамбахскага лесу. | Фота: © picture alliance/chromorange

Што важнейшае: дрэвы ці працоўныя месцы?

Нягледзячы на зразумелыя мэты, змены ў сферы энэргетыкі даюцца няпроста. Тэма адмовы ад здабычы вуглю выклікае вялікія спрэчкі ў грамадстве: у той час, калі праціўнікі здабычы бурага вуглю настойваюць на хуткім прыняцці захадаў, супраціў з боку іншых частак грамадства даволі вялікі. Напружанне знайшло выхад у 2018 годзе ў Хамбахскім лесе (лясным масіве, што мяжуе з кар’ерам, дзе здабываюць буры вугаль, у Энтцвайлеры, зямля Паночны-Рэйн Вестфалія), які меркавалася аддаць на знішчэнне экскаватарам. Сотні абаронцаў прыроды і актывістаў знаходзіліся ў лесе, асуджаным на высечку, на працягу тыдняў, дзясяткі тысяч дэманстрантаў з усёй краіны прыехалі, каб падтрымаць іх. Адначасова прафсаюзы і працоўныя з вуглездабываючай галіны змагаліся за захаванне сваіх працоўных месцаў. У іншых рэгіёнах змены ў энергетыцы таксама сутыкаюцца з супрацівам – напрыклад, у тых мясцінах, дзе павінны быць створаныя ветраныя паркі. Іх жыхары падаюць скаргі аб павышаным узроўні шуму, звароты з мэтай абароны прыроды і помнікаў гісторыі, каб запабегнуць устаноўцы велізарных ратораў у сваім наваколлі. Працэдуры выдачы дазволаў спыняюцца, а з імі і пільна патрэбнае пашырэнне выкарыстання энэргіі ветру.
  • <b>Ці вырасце кошт электраэнэргіі?</b><br>У часе перамоваў аб адмове ад здабычы вуглю часта ўзнікаюць засцярогі перад надзвычай высокім павышэннем кошту электраэнэргіі. Паводле разлікаў фабрыкі ідэй «Агора», перамен у сферы энэргетыкі гэта тычыцца толькі часткова: калі адмова ад здабычы вуглю пройдзе так, як прапанавала адказная за гэта камісія, то многія буйныя спажыўцы электраэнэргіі будуць атрымліваць яе па выгадным біржавым кошце. Для іх электраэнэргія ў 2030 г. будзе каштаваць на 0,5 цэнта за кілават-гадзіну танней за цану, якая б была без адмовы ад здабычы вуглю. Гэта не тычыцца прыватных гаспадарак: мяркуецца, што яны будуць плаціць на 0,4 цэнта больш за кілават-гадзіну электраэнэргіі. Такім чынам, гаспадарка з трох асоб, якая выдаткоўвае 3500 кілават-гадзін за год, павінна будзе выдаткаваць прыблізна на 1,20 еўра больш. Фота (фрагмент): © Adobe
    Ці вырасце кошт электраэнэргіі?
    У часе перамоваў аб адмове ад здабычы вуглю часта ўзнікаюць засцярогі перад надзвычай высокім павышэннем кошту электраэнэргіі. Паводле разлікаў фабрыкі ідэй «Агора», перамен у сферы энэргетыкі гэта тычыцца толькі часткова: калі адмова ад здабычы вуглю пройдзе так, як прапанавала адказная за гэта камісія, то многія буйныя спажыўцы электраэнэргіі будуць атрымліваць яе па выгадным біржавым кошце. Для іх электраэнэргія ў 2030 г. будзе каштаваць на 0,5 цэнта за кілават-гадзіну танней за цану, якая б была без адмовы ад здабычы вуглю. Гэта не тычыцца прыватных гаспадарак: мяркуецца, што яны будуць плаціць на 0,4 цэнта больш за кілават-гадзіну электраэнэргіі. Такім чынам, гаспадарка з трох асоб, якая выдаткоўвае 3500 кілават-гадзін за год, павінна будзе выдаткаваць прыблізна на 1,20 еўра больш.
  • <b>Дапамога па рэструктурызацыі закранутых рэгіёнаў</b><br>Тры рэгіёны – Рэйнскі, Лаўзіцкі і Сярэдненямецкі горны басейны – і сёння актыўна здабываюць вугаль. Будучыня гэтых рэгіёнаў выклікае ў грамадстве бурныя дыскусіі. Пры гэтым адноснае гаспадарчае значэнне здабычы бурага вуглю параўнальна невялікае як у Рэнскай зямлі, так і ў Сярэдняй Германіі: у абодвух рэгіёнах існуе дыверсіфікаваная прамысловасць і добра разбудаваная інфраструктура. У больш слабым структурна Лаўзіцы гэта галіна прамысловасці, наадварот, грае непараўнальна большую ролю. Валавы ўнутраны прадукт у разліку на аднаго  жыхара тут меншы, чым у сярэднім па Германіі, а для рэгіёну ў большай ступені характэрна вытворчая галіна. Для таго, каб даць рады структурным зменам, адпаведныя рэгіёны павінны атрымаць у наступныя 20 гадоў 40 мільярдаў еўра структурнай дапамогі. Так, гэтыя сродкі павінны быць накіраваны на паляпшэнне рэгіянальнай інфраструктуры альбо на ўзмацненне дзяржаўнага адукацыйна-даследчыцкага сектару. Фота (фрагмент): © picture alliance/dpa-Zentralbild/ZB/Patrick Pleul
    Дапамога па рэструктурызацыі закранутых рэгіёнаў
    Тры рэгіёны – Рэйнскі, Лаўзіцкі і Сярэдненямецкі горны басейны – і сёння актыўна здабываюць вугаль. Будучыня гэтых рэгіёнаў выклікае ў грамадстве бурныя дыскусіі. Пры гэтым адноснае гаспадарчае значэнне здабычы бурага вуглю параўнальна невялікае як у Рэнскай зямлі, так і ў Сярэдняй Германіі: у абодвух рэгіёнах існуе дыверсіфікаваная прамысловасць і добра разбудаваная інфраструктура. У больш слабым структурна Лаўзіцы гэта галіна прамысловасці, наадварот, грае непараўнальна большую ролю. Валавы ўнутраны прадукт у разліку на аднаго жыхара тут меншы, чым у сярэднім па Германіі, а для рэгіёну ў большай ступені характэрна вытворчая галіна. Для таго, каб даць рады структурным зменам, адпаведныя рэгіёны павінны атрымаць у наступныя 20 гадоў 40 мільярдаў еўра структурнай дапамогі. Так, гэтыя сродкі павінны быць накіраваны на паляпшэнне рэгіянальнай інфраструктуры альбо на ўзмацненне дзяржаўнага адукацыйна-даследчыцкага сектару.
  • <b>Выкарыстанне ўзнаўляльнай энэргіі стварае працоўныя месцы</b><br>Разам з адмовай ад здабычы вуглю знікнуць і каля 19.000 працоўных месцаў у сферы здабычы бурага вуглю. Гэтай страце надаецца вялікая ўвага ў грамадскай дыскусіі – пры гэтым часта забываюць, што асноўная частка структурных зменаў у вугальнай прамысловасці ўжо адбылася. Для параўнання: у 1990 г. колькасць асоб, занятых непасрэдна ў здабычы бурага вуглю, складала 127.600. Адначасова за мінулыя гады было створана каля 100.000 новых працоўных месцаў у сферы ўзнаўляльнай энэргіі – і як раз у тых федэральных землях, якія найбольш закранула адмова ад здабычы вуглю. Дзве траціны занятых сёння ў вугальнай прамысловасці работнікаў і без гэтага дасягнуць пенсійнага ўзросту да часу планаванай адмовы ад здабычы вуглю ў 2038 годзе. Фота (фрагмент): © Adobe
    Выкарыстанне ўзнаўляльнай энэргіі стварае працоўныя месцы
    Разам з адмовай ад здабычы вуглю знікнуць і каля 19.000 працоўных месцаў у сферы здабычы бурага вуглю. Гэтай страце надаецца вялікая ўвага ў грамадскай дыскусіі – пры гэтым часта забываюць, што асноўная частка структурных зменаў у вугальнай прамысловасці ўжо адбылася. Для параўнання: у 1990 г. колькасць асоб, занятых непасрэдна ў здабычы бурага вуглю, складала 127.600. Адначасова за мінулыя гады было створана каля 100.000 новых працоўных месцаў у сферы ўзнаўляльнай энэргіі – і як раз у тых федэральных землях, якія найбольш закранула адмова ад здабычы вуглю. Дзве траціны занятых сёння ў вугальнай прамысловасці работнікаў і без гэтага дасягнуць пенсійнага ўзросту да часу планаванай адмовы ад здабычы вуглю ў 2038 годзе.

Адмова ад здабычы вуглю як узорны прыклад

У гарачых дыскусіях з поля зроку часам  знікае тое, што ўжо было дасягнута. Калі паглядзець на дадзеныя аб відах электраэнэргіі, створанай у Германіі ў 2019 годзе, то будзе бачна, што вугаль даўно згубіў сваё лідзіруючае становішча: паводле звестак Інстытута салярнай энэргіі імя Фраўнхофера, у першай палове 2019 года з найвялікшых крыніц энэргіі – сонечнай энэргіі і энэргіі ветру ўзятых разам - было здабыта больш энэргіі, чым  у выніку выкарыстання вуглю. Разам з энэргіяй вады і біямасы памер энэргіі, здабытай з узнаўляльных крыніц, склаў каля паловы аб’ёму ад усёй вытворчасці энэргіі ў эканоміцы (нета). Акрамя таго, у выніку адмовы ад здабычы каменнага вуглю адна частка зменаў у сферы энергетыкі была завершана: з закрыццём апошняга у Германіі цэху ў Ботрапе, з сеткі выйшаў у снежні 2018 года калісці найвялікшы басейн каменнага вуглю ў краіне. У часы свайго росквіту тут працавала больш за паўмільёны чалавек, яны здабывалі больш за 110 мільёнаў тон каменнага вуглю за год. Пазней здабыча каменнага вуглю стала неканкурэнтаздольнай на міжнароднай арэне. Апошні раз памер датацый за год (накіранваны на пакрыццё розніцы кошту на сусветным рынку) склаў больш за адзін мільяр еўра. Таму ў 2007 годзе Бундэстаг прыняў план адмовы ад ствараючай дэфіцыт здабычы каменнага вуглю. У тым самым годзе быў створаны Фонд RAG, які меў на мэце ўпарадкаваную адмову ад здабычы вуглю і пакрыццё стратаў. Адмова ад здабычы каменнага вуглю лічыцца ўзорным прыкладам, бо была ажыццёўлена прыймальна для грамадства; былі таксама ўлічаны наступствы для эканомікі і шкода навакольнаму асяроддзю.