Універсітэцкія даследаванні
Спансіраваная навука?

Ва ўніверсітэтах Германіі расце фінансаванне з боку кампаній альбо прыватных фундатараў. Што гэта азначае для незалежнасці ўніверсітэцкіх даследаванняў?
Ва ўніверсітэтах Германіі расце фінансаванне з боку кампаній альбо прыватных фундатараў. Што гэта азначае для незалежнасці ўніверсітэцкіх даследаванняў? | Фота (фрагмент): © Adobe / Photographee.eu

У нямецкіх універсітэтах расце  фіннсаване з боку кампаній альбо іншых прыватных фундатараў. Гэта вядзе да з’яўлення розных меркаванняў: з якога моманту самастойнасць даследаванняў трапляе пад пагрозу? Ці не адыходзяць на задні план базавыя даследаванні пад уплывам недзяржаўных фундатараў?

Перамены ў мясцінах Гумбальдта ў яго 200-гадовы юбілей адбываюцца нашмат лягчэй, чым у яго часы. Так навігацыйныя прылады стала клапоцяцца пра арыентаванне нават у самых далёкіх кутках свету. Звярнуцца да існуючых ведаў у любы час вельмі проста з дапамогай смартфона. Прапануюцца і сервісы інтэрнэт-гіганта Гугл, з якім не размінецца ні адзін чалавек у свеце. Менавіта кампанія, якую часта крытычна называюць спрутам, паглынаючым дадзеныя, мае намер выдаткаваць грошы на незалежныя даследаванні адносінаў паміж сецівам і грамадствам? Канцэрн выступіць спонсарам берлінскага Інстытута інтэрнэта і грамадства імя Аляксандра Гумбальдта, прадастаўляючы яму ў наступныя гады 4,5 мільёнаў еўра. Пачатковае фінансаванне ў такім жа памеры было выдзелена тэхналагічным гігантам у 2011 годзе.
 
За Інстытутам інтэрнэта і грамадства імя Аляксандра Гумбальдта стаяць такія вядомыя даследчыя ўстановы, як Берлінскі Універсітэт імя Гумбальдта і Навуковы цэнтр Берліна. Нягледзячы на гэта, інстытут павінен быў бараніцца з падазрэннямі ператварыць навуку ў прыслужніцу буйнога канцэрну. «Гугл прысутнічае толькі ў адным фондзе-фундатары», ‒падкрэсліла кіраўніцтва інстытута і паабяцала незалежныя даследаванні ўзаемаадносінаў паміж інтэрнэтам, сферай палітыкі і грамадствам. Інстытут інтэрнэта і грамадства імя Аляксандра Гумбальдта пры гэтым не адзінкавы выпадак. Тэхнічны ўніверсітэт Мюнхена таксама зазнае крытыку, бо пачатковае фінансаване яго Інстытута штучнага інтэлекту і этыкі, заснаванага ў кастрычніку 2019 г., ажыццяўляецца кампаніяй Фэйсбук: канцэрн прадаставіў каля 6,5 мільёнаў еўра. І ўсё ж што гэта значыць для незалежнасці ўніверсітэцкіх даследаванняў?

Ці ўплывае на прыняццё рашэнняў эканоміка?

За ўтрыманне і фіннсаванне нямецкіх ВНУ адказваюць у асноўным федэральныя землі. Т. зв. забарона на кааперацыю забяспечвае ім самастойнасць у адукацыйнай палітыцы, і такім чынам ім прадастаўляюцца базавыя сродкі для ВНУ. Паводле дадзеных Федэральнага статыстычнага камітэта, у 2016 годзе гэта складала каля 466.000 еўра ў разліку на кафедру. Бюджэт папаўняецца дадатковымі сродкамі дзяржавы, іншых грамадскіх устаноў і прыватнікаў. Гэта адбываецца, напрыклад, праз дзяржаўныя спецыяльныя даследчыя праграмы альбо ўзорныя праекты, якія ажыццяўляюць адрасную фінансавую падтрымку моцных універсітэтаў. Датацыі Еўрапейскага Саюзу, такіх міжнародных арганізацый, як Аб’яднаныя Нацыі, Нямецкага даследчага таварыства, таварыстваў падтрымкі ВНУды фондаў і прыватных кампаній належаць да сродкаў трэцяга боку.
 
Крытыкі выказваюць занепакоенасць, што доля сродкаў трэццяга боку ў гэтым стагоддзі павялічылася. Калі доля базавых сродкаў складала 61 працэнт у 2005 годзе, то праз дзесяць гадоў яна стала крыху большай за 51 працэнт. Крысціан Крайс, даследчык эканомікі і фінансавай сферы ва Універсітэце ў Алене крытыкуе перадусім уплыў эканомікі на ўніверсітэцкія даследаванні, які расце, і сумняваецца ў іх незалежнасці. «Жаданне атрымаць прыбытак і незалежная навука несумяшчальныя», ‒ перакананы ён.
 
Па яго словах, існуе і недахоп празрыстасці: хто каго фінансуе, дзе, у якім памеры? Цяжка атрымаць памыснае ўяўленне аб гэтым. Гэта залежыць таксама ад федэральнай арганізацыі нямецкага сектару вышэйшых школ. На ўсёй тэрыторыі Германіі існуе 426 ВНУ: сярод іх ‒ 106 універсітэтаў, 216 тэхнічных універсітэтаў, а таксама тэалагічныя і педагагічныя ўстановы, школы адміністравання і мастацтваў. Крайс прапануе зрабіць першы крок у правільным накрунку, стварыўшы празрысты паказнік.

ВНУ патрабуюць большага базавага фінансавання

Канферэнцыя рэктараў ВНУ, якая з’яўляецца аб’яднаннем вышэйшых навучальных устаноў, пярэчыць такому пункту гледжання. «Супрацоўніцтва з сектарам эканомікі метазгоднае і неабходнае, - тлумачыць прадстаўнік КРВНУ. - Структурнай альбо змястоўнай залежнасці няма». І без гэтага пераважная частка дадатковых сродкаў паступае з грамадскіх крыніцаў падтрымкі даследаванняў. КРВНУ не лічыць, што закід недастатковай празрыстасці справядлівы: «ВНУ стварылі разнастайныя сістэмы кіравання, каб забяспечыць празрыстасць паступлення фінансавых сродкаў на даследаванні і незалежнасць тэмаў даследаванняў альбо выбару метадаў», ‒ кажа яе прадстаўнік.
 
КРВНУ бачыць патрэбу рэформаў у іншай сферы. Нягледзячы на тое, што колькасць задачаў стала расце, доля надзейных базавых сродкаў зніжаецца, заяўляе аб’яднанне. Бюджэт неабходна павысіць, каб ВНУ зноў маглі забяспечыць надзейнае планаванне праектаў. Рамонт будынкаў і абсталявання таксама патрабуе ўсё большых інвестыцый.