Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Такіс Вюргер
Паміж фактамі і фікцыяй

Пісьменнік Такіс Вюргер.
Пісьменнік Такіс Вюргер. | Фота (фрагмент): © picture alliance/dpa/Christophe Gateau

За сваю журналісцкую працу Такіс Вюргер атрымаў шмат прэмій, яго дэбют у якасці пісьменніка стаў бестселерам. Аднак затым у яго адрас прагучала шмат крытыкі ‒ за яго другі раман «Стэла».

Von Ромі Кёніг

Калі рэпарцёр і літаратар Такіс Вюргер гаворыць пра свае ўлюбёныя кнігі, ён робіцца эмацыйным: то гісторыі кранаюць яго «да слёз», то яны натхняюць яго так, што ён нават «кідае кніжку аб сцяну» ад радасці. Падобным чынам выглядалі рэакцыі на яго ўласны раман «Стэла» ў пачатку 2019 года: разгромлены крытыкамі, але відавочна ўзлюблены чытачамі, ён неўзабаве стаўся бестселерам.

Кошт рэпартажаў і поспех раманаў

Вюргер па прафесіі журналіст: пасля сканчэння журналісцкай практыкі ён прыйшоў працаваць у тыднёвік «Шпігель» – ён працуе ў ім і сёння. У 2010 годзе часопіс «Медыум магацін» назваў яго ў спісы «TOP 30 журналістаў з 30», у 2012 і 2014 гг. ён атрымаў Нямецкую прэмію для рэпарцёраў за свае апублікаваныя ў «Шпігелі» рэпартажы «Загінулы батальён» («Das verlorene Bataillon») і «Пяць мужчын і рэвалюцыя» («Fünf Mann und eine Revolution»). Між іншым, ён зрабіў спробу «выпрабаваць сябе ў літаратурным рамястве» ‒ аб гэтым ён пазней распавёў у адным інтэрв’ю. Пераход з прафесіі фактаў у прафесію прыдуманага не быў прадугледжаным планам, як не быў і занадта значным крокам: «Доўгі тэкст – гэта мая праца». Яго першы твор – раман «Клуб» («Der Club»), які выйшаў у 2017 годзе – стаўся бестселерам.

Раман «Стэла»: паміж «ганьбай» і «кнігай месяца»

AlКалі ў пачатку 2019 года ўбачыў свет яго другі раман «Стэла», то рэакцыі літаратурных рубрык газет былі самымі рознымі: некаторыя крытыкі закляймілі яго твор як «кіч» і «ганьбу» («Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг»), як «турботу, знявагу альбо сапраўдны праступак» («Зюддойчэ цайтунг»). Тэлерадыёкампанія NDR, наадварот, назвала раман кнігай месяца. Гандляры кнігамі і калегі-літаратары сталі на бок Вюргера і многія чытачы гэтаксама: гэты раман прынамсі стаўся бестселерам.
ler.
Кантраверсійны раман Такі Вюргера «Стэла». Кантраверсійны раман Такі Вюргера «Стэла». | Фота (фрагмент): © picture alliance/dpa/Christophe Gateau «Стэла» грунтуецца на рэальнай гісторыі габрэйкі Стэлы Гольдшлаг, якая супрацоўнічала з гестапа, нацыянал-сацыялісты прымусілі яе данасіць на габрэяў, якія хаваліся ў Берліне. Вюргер піша гісторыю з пункту гледжання маладога мужчыны, які закахаўся ў Гольдшлаг. Крытыкі закідалі Вюргеру легкадумнае абыходжанне з тэмай у стылі Розамунды Пільхер. Публіцыст Міха Брумлік напісаў пра «высмейванне ахвяры нацыянал-сацыялізму». Але гэта не ўваходзіла ў намеры Вюргера: ён хацеў напісаць кранальны раман, які б паказваў, «якім жудасным, злым і вычварэнскім быў рэжым нацыянал-сацыялістаў» ‒ пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю агенцтву DPA. На думку газеты «Юдзішэ альгемайнэ», яму гэта ўдалося: «Павольна, праўдападобна і бязлітасна» Вюргер распавядае гісторыю Гольдшлаг, «з якой зрабілі жудаснае і якая потым сама рабіла жудаснае іншым людзям».

Пасля буры

Пасля публікацыі «Стэлы» Вюргер атрымаў стыпендыю і паехаў у Нью-Ёрк, дзе працягнуў супрацоўнічаць са «Шпігелем». «Спадар Вюргер, пасля ўсяго, што здарылася, Вы яшчэ працягваеце пісаць?» – запыталі яго праз год у адным з падкастаў. «Так, - адказаў ён, - бо ніколі не думаў спыніць пісаць. Літаратура – гэта тое, што прыносіць мне радасць».