Брыта Тэкентруп
Настраёвая прадметнасць

Брыта Тэкентруп
Брыта Тэкентруп | Фота (дэталь): © privat / Ars Edition

«Прырода і эмоцыі» даюцца ёй лёгка – так яна сцвярджае: ілюстратарка кніжак для дзяцей Брыта Тэкентруп любіць маляваць тое, што мае глыбокі сэнс, і робіць стаўку на баланс прадметнасці ды эмпатыі.

Першыя ілюстраваныя кнігі Тэкентруп паўсталі ў Лондане, куды мастачка, якая вырасла ў Вуперталі, пераехала ва ўзросце 18 гадоў, каб навучацца ў Каледжы св. Марціна і Каралеўскім каледжы мастацкай ілюстрацыі і вольнага мастацтва. Па яе словах, гэтымі першымі публікацыямі яна хацела зарабіць сабе сродкі на існаванне, а не самавыявіцца ў мастацкім плане. Неўзабаве яна адкрыла для сябе, што хоча паяднаць вольнае мастацтва з медыя-сродкам «Кніга». Выдавецтва «Якабі унд Сцюарт» зрабіла для яе магчымым менавіта гэта: ілюстраванне дзіцячых кніжак на высокім мастацкім узроўні, з усімі свабодамі для самавыражэння.

  • Брыта Тэкентруп: «Дрэва пораў году» Фота (дэталь): © Britta Teckentrup / Ars Edition
    Брыта Тэкентруп: «Дрэва пораў году»
  • Брыта Тэкентруп: «Блакітная птушка» Фота (дэталь): © Britta Teckentrup / Ars Edition
    Брыта Тэкентруп: «Блакітная птушка»
  • Брыта Тэкентруп: «Пчолы: малы цуд прыроды» Фота (дэталь): © Britta Teckentrup / Ars Edition
    Брыта Тэкентруп: «Пчолы: малы цуд прыроды»
  • Брыта Тэкентруп: «Дрэва ўспамінаў» Фота (дэталь): © Britta Teckentrup / Ars Edition
    Брыта Тэкентруп: «Дрэва ўспамінаў»
  • Брыта Тэкентруп: «Цуды прыроды» Фота (дэталь): © Britta Teckentrup / Ars Edition
    Брыта Тэкентруп: «Цуды прыроды»
  • Брыта Тэкентруп: «Месяц: падарожжа скрозь ноч» Фота (дэталь): © Britta Teckentrup / Ars Edition
    Брыта Тэкентруп: «Месяц: падарожжа скрозь ноч»

Інфарматыўныя, але таксама і атмасферныя

Так побач з многімі іншымі творамі паўстала «Alle Wetter» («Усе надвор’і») – кніга, якую яна не толькі ілюстравала, але да якой таксама напісала і тэкст. Па інфармацыі выдавецтва, яна не змяшчае простае «прыродазнаўства» як іншыя дзіцячыя гісторыі па тэме метэаралогіі. Хаця Тэкентруп апісвае, як паўстаюць фенамены надвор’я хутчэй канкрэтнымі словамі, ёй удаецца адначасова злавіць у сваіх малюнках іх настрой: абуджэння прыроды вясной, вільготнага туману, гарачых летніх дзён, бушуючых бураў.
 
Узорамі для свайго атмасфернага стылю мастачка называе Тыцыяна і Цёрнера, Ван Гога, Мюнха альбо Каспара Давіда Фрыдрыха – тых мастакоў, на карцінах якіх фенамены надвор’я стала адыгрывалі важную ролю. За створаны баланс паміж прыродазнаўствам і здольнасцю да эмпатыі кніга «Alle Wetter» была намінавана на Нямецкую прэмію ў галіне літаратуры для моладзі ў катэгорыі «навукова-папулярная кніга».

Позняе з’яўленне на нямецкім кніжным рынку

Шмат гадоў Тэкентруп, якая амаль двадцаць гадоў жыла ў Англіі, публікавала свае кнігі па-за межамі Германіі. Там ёй удалося здзейсніць прарыў толькі ў 2013 годзе, калі ў выдавецтве «Арс эдыцьён» выйшла кніга «Der Baum der Erinnerung» («Дрэва ўспамінаў»), якая хутка стала класікай дзіцячых кніжак, прысвечаных тэме перапрацоўкі смутку. Сёння на рахунку мастачкі, якая ўжо жыве ў Берліне, 100 апублікаваных дзіцячых кніжак розных фарматаў, але толькі 16 з іх пабачылі свет у Германіі.

Далей з глыбокімі пачуццямі

Яе актуальная кніжка для дзяцей адлюстроўвае розныя станы пачуццяў і настроі: гісторыя «Der blaue Vogel» («Блакітная птушка») распавядае пра сум і дэпрэсію, але адначасова мае намер перадаць надзею, суперажыванне і цеплыню. Зноў акт балансу, падчас якога Тэкентруп застаецца вернай свайму поўнаму эмпатыі стылю і працоўнаму дэвізу ‒ яна аднойчы сказала: над чым бы не працавала, «у гэта павінна быць укладзена сэрца».