Нямецкія экспартныя серыялы
Змрочная душа нямецкага ТБ

Той хто разумее «Dark», можа дзяліць праз нуль: містычны серыял пакідае ў разгубленасці шмат гледачоў.
Той хто разумее «Dark», можа дзяліць праз нуль: містычны серыял пакідае ў разгубленасці шмат гледачоў. | Фота (фрагмент): © picture alliance/Everett Collection

Наперадзе восень. Вы хацелі б правесці пару гадзін перад экранам тэлевізара і шукаеце серыял, які б можна было б паглядзець? Амерыканская платформа «Rotten Tomatoes», якая ацэньвае кіно і тэлебачанне, мае для Вас параду.
 

Ацэначная платформа «Rotten Tomatoes» хваліць «Dark», першы арыгінальны нямецкі прадукт амерыканскага стрымінгава сервісу «Netflix», як адну з мацнейшых і дзіўнейшых навукова-фантастычных гісторый стрымінгу. У 2019 годзе платформа, якая аналізуе рэцэнзіі на фільмы з выбаркі міжнародных СМІ, абрала другі эшэлон лепшых серыялаў «Netflix». Гэта пасвячэнне ў рыцары, калі ўлічыць, што, атрымаўшы гэту адзнаку, «Dark» пакінуў за сабой такія серыялы-цяжкавагавікі як «Stranger Things» альбо «Black Mirror».
У маленькім горадзе Віндэн адбываюцца дзіўныя рэчы. У маленькім горадзе Віндэн адбываюцца дзіўныя рэчы. | Фота (фрагмент): © picture alliance/Everett Collection Увагу да сябе прыцягнуў і той факт, што створаны Янцье Фрызэ і Баранам бо Одарам містычны серыял гледачы ў ЗША раптам захацелі праглядаць ‒ што было для іх незвычайным ‒ на мове арыгіналу з субтытрамі, каб атрымаць як мага больш аўтэнтычныя ўражанні ад прагляду і гучання. Калі амерыканскія аматары серыялаў робяць такія высілкі, то сапраўды можна казаць пра хайп. Расце колькасць артыкулаў у амерыканскіх СМІ, дзе карыстальнікам пакрокава тлумачыцца, як змяніць налады мовы, што гэта ўвогуле магчыма: змяніць іх. Штодзённая газета «Los Angeles Times» лаканічна канстатавала, што да часоў «Dark» амерыканскія гледачы чулі па-нямецку ў арыгінале адно «Jawohl, Herr Oberleutnant!»
 
Што незвычайнага ў гэтым серыяле, якому ўдалося дасягнуць таго, каб гледачы паставілі з ног на галаву свае звычкі?

Нямецкі страх

Места дзеяння гісторыі – выдуманы горад Віндэн, дзе на кожным рагу чакаюць няшчасці. Усё пагружана ў цёмныя шэрыя, зялёныя і карычневыя колеры, вандроўкі камеры праз цёмныя лясы і змрочнае наваколле Віндэна разам з атамнай электрастанцыяй на акраіне горада суправаджае шматзначная музыка. Пасля знікнення двух дзяцей адкрываюцца таямніцы сямей, якія там пражываюць, і тым самым вусцішнасць мяленькага нямецкага гарадка. Хутка становіцца ясна, што знікненне дзяцей звязана з падобным выпадкам, які адбыўся ў 1986 годзе. «Dark» разглядае небяспеку, якая пагражае ў выніку выпраменвання радыяцыі ў той год, калі Чарнобыль стаў адной з найбольш цяжкіх катастрофаў у гісторыі атамнай энэргетыкі, і змешвае гэты матэрыял з таямнічымі выпадкамі і падарожжамі ў часе. Перад сваім знікненнем малы Мікель Нільзен паказвае свайму бацку чароўны фокус. «Як ты зрабіў гэта?» – пытаецца той. Мікель шэпча непакоячы адказ: «Пытанне не ў тым, як, а калі?» Нягледзячы на тое, што многія гледачы з увагі на пераблытаныя сюжэтныя лініі гавораць пра «вузлы ў галаве», гэта не зменшыла поспех серыялу. Як раз наадварот: «Dark» – насуперак трэндам – хутчэй серыял, што не глядзяць запоем, яго дзеянне прымушае застацца перад экранамі нахмурыўшых ілбы гледачоў. У Твітары курсаваў выраз: «Той, хто разумее «Dark», можа дзяліць на нуль».
Што і калі, уласна кажучы, рэальна? У «Dark» усё адбываецца не ў адной і той жа часавай плыні. Што і калі, уласна кажучы, рэальна? У «Dark» усё адбываецца не ў адной і той жа часавай плыні. | Фота (фрагмент): © picture alliance/Everett Collection Можа быць, прычына неверагоднага поспеху серыяла – тое, што яго стваральнікі ўзялі на ўзбраенне клішэ нямецкага апавядання гісторый: «Сур’ёзнае, вусцішнае, складанае». Аўтарка сцэнару Янцье Фрызэ сказала на гэты конт: «Я не ведаю ці ідзе гаворка пра нямецкі страх, але немцы маюць у сабе нешта жудаснае, прынамсі з перспектывы вонкавага назіральніка […]. Мы эксплуатуем гэты вобраз». Тут таксама праяўляецца характар нямецкай мовы: «На нямецкай усё гучыць больш пагрозліва», - пазначана на анлайн-платформе «Bustle».
Паняцце «Жахі маленькага горада» набывае ў Віндэне новыя вымярэнні. Паняцце «Жахі маленькага горада» набывае ў Віндэне новыя вымярэнні. | Фота (фрагмент): © picture alliance/Everett Collection

Нямецкае ТБ, міжнародная публіка

У Германіі літаратурныя рубрыкі СМІ здзіўлена праціраюць вочы з-за пазітыўнага рэзанансу з Амерыкі. Яны застаюцца цалкам нямецкімі і самакрытычнымі: Германія раней не славілася якасна выбітным альбо інаватыўным тэлебачаннем. Акрамя таго, амерыканскія вытворцы самі добра разбіраюцца ў вусцішных тэмах з звышнатуральнымі паваротамі ‒ гл. серыялы «Stranger Things», «Lost» альбо «Twin Peaks». «Так, мы таксама можам ствараць добрае тэлебачанне!» – нерашуча далучаюцца да хвалебных гімнаў некаторыя нямецкія СМІ, гаворка вядзецца пра ламаючы шаблоны тэлевізійны досвед і «чаруючыя парадоксы».
 
Стрымінгавы сервіс «Netflix» прывязаў да сябе дуэт «аўтарка-рэжысёр» у складзе Янцье Фрызе і Барана бо Одара, якія таксама і ў рэальным жыцці з’яўляюцца парай, з дапамогай эксклюзіўнага дагавора. Ніка Хофман, рэжысёр, адміністратыўны дырэктар UFA GmbH і стваральнік такіх паспяховых у міжнародным плане нямецкіх серыялаў, як «Charité» і «Ku’damm 56» потым заўважыў, што распачалася канкурэнтная барацьба за нямецкія таленты. Пры гэтым ён таксама кажа: «Не трэба, каб “Netflix” абуджаў нас пацалункам да жыцця». Бо ў галіне кіно падзеі адбываюцца не толькі за акіянам. Самае позняе пасля нямецкіх гістарычных серыялаў «Deutschland 83», «Charité», «Das Boot» і «Babylon Berlin», якія мелі міжнародны поспех, нямецкія вытворчыя ТБ-кампаніі адкрылі нарэшце міжнародны рынак. Нашто здымаць толькі для нямецкай публікі, калі нямецкае ТБ падабаецца ўсяму свету? Аднак такія амерыканскія стрымінгавыя сервісы, як «Netflix», робяць падлікі інакш: яны спачатку канцэнтруюцца на тым, каб абслугоўваць і без таго растучы нацыянальны рынак. Нямецкі серыял, зняты нямецкімі аўтарамі сцэнару і рэжысёрамі, можа лепш прывязаць нямецкую публіку да платных каналаў. Калі падобны серыял здабудзе поспех і ў ЗША, то гэта будзе Win-Win-сітуацыя. Так, таксама і мы, немцы, можам ствараць добрыя забаўляльныя серыялы. У гэтым трэба сабе прызнацца. Так, таксама і мы, немцы, можам ствараць добрыя забаўляльныя серыялы. У гэтым трэба сабе прызнацца. | Фота (фрагмент): © picture alliance/Everett Collection