«DAOWO-сесіі: прататыпы свету мастацтва»
«Блокчэйн-тэхналогія – гэта інструмент, а не выратавальнік»

«DAOWO Sessions – Artworld Prototypes» – гэта шэраг жывых анлайн-падзей, якія маюць на мэце крытычна глянуць на ролю мастацтва ў прасторы блокчэйну, якая паўстае.
«DAOWO Sessions – Artworld Prototypes» – гэта шэраг жывых анлайн-падзей, якія маюць на мэце крытычна глянуць на ролю мастацтва ў прасторы блокчэйну, якая паўстае. | Графіка (фрагмент): © Goethe-Institut / Studio Hyte

Якая карысць ад блокчэйн-тэхналогій мастацтву і грамадзянскай супольнасці? Гэта пытанне вывучалі ў межах праекту Гётэ-Інстытута «DAOWO Sessions – Artworld Prototypes». Часопіс «Гётэ актуэль» пагутарыў з абедзьвума куратаркамі Рут Кэтлоў і Пэні Раферці, а таксама з калектывам мастакоў «eeefff».

Рут Кэтлоў і Пені Раферці, разам Вы курыравалі праект «DAOWO Sessions – Artworld Prototypes», дыскутавалі ў рэжыме анлайн з дзеячамі культуры і прадстаўнікамі мастацкіх і тэхналагічных арганізацый. Пры гэтым ажыццяўляўся аналіз ролі мастацтва ў прасторы блокчэйну, якая паўстае. Якую карысць для сябе атрымалі ад гэтага і Вы, і ўдзельнікі?

Пені Раферці: Куратарка Пені Раферці Куратарка Пені Раферці | Фота (фрагмент): © Hannah Rumstedt Думаю, што праект «DAOWO» пашырыў магчымасці жыць, думаць і працаваць інакш.
Магчымасць думаць наперад заўсёды была моцным бокам мастацтваў.







Сёння мы бачым хайп з «NFT» т. зв. «Non-Fungible Tokens» – кодамі, якія не падлягаюць замене. Такім чынам, напрыклад, лічбавае фота атрымлівае адназначную маркіроўку і не можа быць скапіравана, як гэта мела месца ў выпадку лічбавых файлаў. Наколькі гэта дыскусія паўплывала на Вашу канцэпцыю серыі?

Рут Кэтлоў: Куратарка Рут Кэтлоў Куратарка Рут Кэтлоў | Фота (фрагмент): © Ruth Catlow Калі мы працавалі над канцэпцыяй праекту «DAOWO», то не чакалі, што адбудзецца бум NFT. З сярэдзіны студзеня ў свеце мастацтва ўсе гавораць пра NFT, якія, на мой погляд, задавальняюць цягу свету мастацтва да фінансавых спекуляцый.
Аднак праца, якую мы выконвалі ў выпадку сесій DAOWO, скіравана ў іншым напрамку. Для нас важнымі былі разважанні пра свет заўтрашняга дня, а не той факт, што мы як асобы мелі карысць ад гэтага хайпу. Для нас было важна стварыць і ўявіць свет, у якім было б добра жыць і супрацоўнічаць.

Рут Кэтлоў, як Вы разам з Пені адбіралі праекты?

Рут Кэтлоў: Для нас было важна звесці разам патрэбных людзей, а не толькі тых, хто большай часткай працаваў з дэцэнтралізаванымі арганізацыямі альбо дэцэнтралізаванымі тэхналогіямі, сумесь творчых людзей з розных грамадска-палітычных сфер. Акрамя таго, мы хацелі рухацца па-за еўрацэнтрычнай перспектывай, бо з нашай пазіцыі мы маглі б даволі хутка пазіцыянавацца ў гэтым еўрапейскім дыскурсе.

Рут Кэтлоў, як Вы арганізавалі абмен паміж праектамі? Бо важнай была творачая назву філасофія «DAOWO» (Decentralised Autonomous Organisation With Others, дэцэнтралізаваная аўтаномная арганізацыя з іншымі). Якія калабаратыўныя элементы выкарыстоўваліся?

Рут Кэтлоў: Нават калі мы фізічна не былі разам, мы атрымалі вельмі добры калектыўны досвед. Напрыклад, шмат што адбывалася праз чаты ў тэлеграме. У канцы мы разам запоўнілі паперу аб тым, як функцыянуе калектыўная памяць.

Мікалай Спясіўцаў і Дзіна Жук, Вы жывеце ў Мінску, будучы мастацкім калектывам «eeefff», Вы распрацавалі канцэпцыю ролевай экшан-гульні ўжывую пад назвай «Economic Orangery 2021». Аб чым тут ідзе мова?

Мікалай Спесіўцаў, сябра мастацкага калектыву «eeefff» Мікалай Спесіўцаў, сябра мастацкага калектыву «eeefff» | Фота (фрагмент): © Nicolay Spesivtsev Мікалай Спясіўцаў: «Economic Orangery 2021» грунтуецца на калектыўным уяўленні аб дэцэнтралізаваных эканамічных інстытуцыях у рэвалюцыйнай сітуацыі ў Беларусі. Гэта павінна быць месца, у якім удзельнікі знаходзяцца ў пэўны момант будучыні, зводзячы разам спекулятыўныя веды пра блокчэйн у 2020 годзе.



Як гэта спадабалася ўдзельнікам?

Мікалай Спясіўцаў: Яны былі ў захапленні ад дзеянняў у межах, у якіх можна гуляць з рэчаіснасцю. Разнастайнасць досведу, здабытага ўдзельнікамі, была для нас вельмі важная.

Дзіна Жук: Дзіна Жук, сябра мастацкага калектыву «eeefff» Дзіна Жук, сябра мастацкага калектыву «eeefff» | Фота (фрагмент): © Dzina Zhuk Пратэст, гаворка пра які вядзецца ў нашай ролевай экшан-гульні ўжывую, стварае нешта новае, тое, што мы называем «сучаснай будучыняй». Гэта азначае, што паўстаюць многія шматслойныя канструкцыі, многія тэставыя тэрыторыі, маўляў, новыя віды інфраструктураў і сумеснага жыцця. Мы хацелі б апрабаваць новыя калектыўныя апявяданні. Было важна знаходзіцца ва ўжо існуючых дэцэнтралізаваных пратэсных структурах. Існавалі, напрыклад, тэлеграм-чаты, з дапамогай якіх вы маглі знайсці чат вашага суседняга двара. Можна ўявіць ролевую гульню як свайго роду ўяўны двор, у якім мы ўсе жылі напрацягу двух месяцаў.

Якой Вы бачыце будучыню блокчэйн-тэхналогіі для мастацтва і культуры?
 

Рут Кэтлоў: Цяжка сказаць. Паводле майго разумення, тэхналогія больш не знікае, калі яна з’явілася, але муціруе. Я не лічу, што NTF знікнуць. Гэта тэхналогія стане больш чалавечнай. Калі мы будзем лічыць тэхналогію часткай нас саміх, то, магчыма, у нас будзе больш этычны і сацыяльны спосаб суіснавання з тэхналогіяй.
 
Пені Раферці: Блокчэйн-тэхналогія не зменіць мастацтва і культуру. Але яна прапануе іншую магчымасць змяніць абедзьве гэтыя рэчы ў лепшы ці горшы бок праз альтэрнатыўныя сістэмы. Яна ‒ інструмент, а не выратавальнік.