Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Баўхаус. Сусветная спадчына
Эксперыментальная прастора мадэрну

Будынак Баўхауса ў Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 гг.
Будынак Баўхауса ў Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 гг. | Фота (фрагмент): Tadashi Okochi © Pen Magazine | 2010 | Stiftung Bauhaus Dessau

Ніводная іншая мастацкая школа не здабыла такой вялікай сусветнай славы ў галіне мастацтва, архітэктуры і дызайну 20-га стагоддзя як заснаваны Вальтэрам Гропіусам у 1919 г. Баўхаус. У 1925 г. Баўхаус пераехаў з Ваймара у Дэсау, дзе атрымаў уласны будынак з майстэрнямі, аўдыторыямі для заняткаў і пакоямі для пражывання выкладчыкаў, якіх называлі «майстры».  Сёння Баўхаус і гэтыя дамы майстроў у Дэсау-Рослау належаць да сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
 

Von Ута Масберг

Чалавек і тэхніка, суладдзе прамысловасці і навукі, мадэрнізацыя горада Дэсау – гэта былі новыя вобразы 1920-х гг., якія схілілі такіх палітыкаў, як ліберальны бургамістр Фрыц Хесэ запрасіць выгнаную з Ваймару мастацкую школу ў Дэсау. У 1924 г. адбыліся першыя размовы наконт пераезду з дырэктарам Баўхаусу Вальтэрам Гропіусам і радай майстроў. Праз год пачаліся заняткі ў Дэсау, а ў снежні 1926 г. прайшло ўрачыстае адкрыццё новага будынку школы, на якое сабралася больш за 1.000 гасцей.

Смеласць і празрыстасць

Горад Дэсаў, як забудоўшчык, прадаставіў грошы: як для аплаты зямельнага ўчастка, які знаходзіўся ў вольным месцы на паўночным захадзе старога горада-рэзідэнцыі непадалёк ад вакзалу, так і на пабудову будынку школы і дамоў майстроў. Горад дасёння з’яўляецца ўласнікам усіх будынкаў Баўхаусу. Планаванне новых будынкаў займалася бюро Вальтэра Гропіуса, вядучымі супрацоўнікамі, якія ўдзельнічалі ў стварэнні праекту, былі архітэктары Карл Флігер і Эрнст Нойферт.

Будынак Баўхаусу ў Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 Будынак Баўхаусу ў Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 | Фота: Tadashi Okochi © Pen Magazine | 2010 | Stiftung Bauhaus Dessau Гропіус урэшце атрымаў шанец пабудаваць будынак школы паводле ўласных уяўленняў. Смеласць і тэхнічна-элегантная празрыстасць першапачатковага твору – фабрыкі «Фагус» у Альфельдзе, які быў абсталяваны Вальтэрам Гропіусам і Адольфам Маерам т. зв. сцяной-занавесам, падвешаным фасадам са шкла – з’яўляецца характэрнай рысай і будынку Баўхауса ў Дэсау. Увесь комплекс уяўляе сабой геаметрычна дакладна і спакойна выкананы плаўны пераход, які складаецца з вертыкальных і гарызантальных злучэнняў, атынкаваных паверхняў, стужкавых вокнаў, вонкавых нясучых апораў і шкляных сценаў вялікай плошчы.

Будынак Баўхаусу ў Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 Будынак Баўхаусу ў Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 | Фота: Tadashi Okochi © Pen Magazine | 2010 | Stiftung Bauhaus Dessau Пры гэтым агульнага галоўнага віду не існуе. Каб цалкам зразумець будынак, трэба прайсціся як па ім, так і вакол яго. Выразна выглядае зашклёнае трохпавярховае крыло з майстэрнямі. Яно звязана з секцыяй будынку майстэрань прыкладнога мастацтва і школы рамеснікаў гэткай жа вышыні двухпавярховым мастом, дзе знаходзяцца офісныя і адмістратыйныя памяшканні.  Аднапавярховы тракт, дзе знаходзяцца сталовая, актавая зала і сцэна, звязвае крыло з майстэрнямі і пяціпавярховым будынкам атэлье, т. зв. Прэлерхаўсам, які мае выразна выступаючыя балконы. Першапачаткова тут знаходзіліся 28 жылых атэлье для навучэнцаў і маладых майстроў. Да афармлення інтэр’ераў усіх будынкаў былі далучаны майстэрні Баўхауса.

Мастацва і прамысловасць

Некаторыя былыя вучні з Ваймару перанялі ў Дэсау кіраўніцтва майстэрнямі ў якасці маладых майстроў: напрыклад, Герберт Баер кіраваў майстэрняй друку і рэкламы, Марсель Броер – цяслярнай. Побач з імі існавалі майстэрня па апрацоўцы металу, ткацкая майстэрня, майстэрня фрэскавага жывапісу, майстэрня скульптуры і сцэнічная майстэрня. Баўхаус у Дэсау выконваў змененую праграму, важнае значэнне ў якой надавалася прамысловасці і навуцы. Школа імкнулася да таго, каб нядаўна распрацаваныя прадукты можна было б выпускаць серыйна.

Дом майстра Мухэ/Шлемер | Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 Дом майстра Мухэ/Шлемер | Дэсау | Вальтэр Гропіус | 1925-26 | Фота: Yvonne Tenschert | 2011 | Stiftung Bauhaus Dessau Палітычныя змены, якія надышлі з прыходам да ўлады ў Саксоніі-Анхальт нацыянал-сацыялістаў, прывялі да раптоўнага сканчэння дзейнасці вышэйшай школы. Ужо ў 1931 годзе Баўхаус павінен быў быць зачынены і разбураны як «факел Масквы» (Аляксандр фон Зенгер). У 1932 годзе дзейнасць школы была пераненсена ў Берлін, у 1933 годзе пасля аперацыі гестапа адбылося яе спыненне.

Баўхаус жыве

Баўхаус у Дэсау застаўся, але моцна быў пашкоджаны ў выніку налётаў авіацыі падчас Другой сусветнай вайны. Першыя планы рэканструкцыі складзеныя баўхаусауцам Конрадам Пюшэлям у 1960-х гг. так і засталіся на паперы. У 1974 годзе будынак Баўхаусу быў унесены ў спіс помнікаў ГДР як гістарыны манумент нацыянальнага і міжнароднага значэння, а праз два гады пачалася буйная рэканструкцыя. З стварэннем навукова-культурнага цэнтра пачалося адраджэнне ідэі Баўхауса, якое працягнуў Фонд Баўхаус з часоў свайго заснавання ў 1994 годзе. У 1996 годзе будынак Баўхаусу ў Дэсау разам з дамамі майстроў і пабудовамі ў Ваймары быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
 
Фонд Баўхаус выконвае мастацка- навуковыя задачы, ён займаецца даследаваннем, зборам і папулярызацыяй ідэі Баўхаусу, а таксама дыялогам у сферы архітэктуры, дызайну і мастацтва ў 21-м стагоддзі. Штогод Дэсау наведваюць больш за 100.000 гасцей з усіх куткоў свету.