Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

100 гадоў Баўхаусу
Афармленне жыццёвых працэсаў

Кабета ў фатэлі з сталёвых трубаў Марсэля Бройэра, 1926 г.
Кабета ў фатэлі з сталёвых трубаў Марсэля Бройэра, 1926 г. | Фота (фрагмент): © Bauhaus-Archiv Berlin/Dr. Stephan Consemüller

Будучы мастацкім авангардам, мастацкая школа Баўхаус імкнулася забяспечыць сацыяльнае жытло, якое можна была аплаціць. Галоўнай мэтай была распрацоўка з дапамогай рэвалюцыйнага дызайну новага афармлення жыцця для грамадства, якое змянялася карэнным чынам.
 

Von Надзінэ Бергхаўзэн

Таму, хто марыць аб тым, каб абсталяваць свой пакой класікай Баўхауса – напрыклад, гучнагаварыцелем Марселя Броера – альбо надаць яму дэкаратыўныя акцэнты праз лямпу Вагенфельда, кошт так пажаданых сёння дызайнерскіх аб’ектаў можа падасца адпужваючым. Улічваючы намер дызайнераў Баўхауса, сённяшнія кошты падаюцца парадаксальнымі, бо прадметы абстаноўкі распрацоўваліся як раз для грамадзянаў, маючых невысокі сацыяльны статус. Але змяніўся не толькі грашовы кошт, але і агульная ацэнка твораў Баўхауса. Сціплая элегантнасць аб’ектаў мае сёння куды больш трэндавы характар, чым рэвалюцыйнае значэнне. Аднак як раз гэта і было галоўным імкненнем Баўхауса ў часы яго заснавання ў 1919 годзе: радыкальная мадэрнізацыя штодзённага жыцця шляхам стварэння афармленчых рамачных умоў. 
 
Баўхаус быў заснаваны ў грамадстве, якое пакутавала ад наступстваў Першай сусветнай вайны і індустрыялізаванай эканомікі. Інфляцыя, голад, беспрацоўе і недахоп жытла, а таксама сацыяльныя забурэнні сілкавалі жаданне грамадскай перабудовы. У гэтым палітычным і сацыяльным наваколлі вакол архітэктара Вальтэра Гропіуса, які пазней стаў заснавальніка Баўхауса ў Ваймары, сабралася група мастакоў. На думку Гропіуса, катастрафічная сацыяльная сітуацыя патрабавала рэжысуры творчага дызайнера. Пра архітэктуру ён сказаў: «Будаванне – гэта афармленне жыццёвых працэсаў». Некаторыя крытыкі закідалі яму апантанасць рамантычнай утопіяй.

Радыкальная мадэрнізацыя жыцця

У адрозненне ад брытанскага руху «Мастацтвы і рамёслы», які ідэалізаваў Сярэднявечча і звяртаўся да гатычных формаў, Баўхаус паставіў сабе за мэту дызайнерскую перабудову. Міжпрадметныя групы мастакоў павінны былі спачатку разам з рамеснікамі, потым, у Дэсау, з дапамогай прамысловых машын ствараць аб’екты, якім належала фармаваць культуру будучыні. Гропіус пісаў у маніфэсце Баўхауса: «Канцавая мэта вобразнай дзейнасці – гэта будынак! […] Архітэктары, скульптары, мастакі – усе мы павінны вярнуцца да рамесніцтва! […] Мастак – гэта вышэйшы ўзровень рамесніка».
 
Паколькі мастакі Баўхауса хацелі палепшыць жыллёвыя ўмовы і жыццё перадусім насельніцтва з невялікімі даходамі, іх творы павінны былі быць даступнымі для ўсіх. Важную ролю адыграваў для іх той факт, што ўсе аб’екты былі прыдатныя для вытворчасці, кошт якой быў невялікім. Таму Баўхаус займаўся такім дызайнам, якім раней ніхто не цікавіўся. Засяроджанне на такіх асноўных геаметрычных формах, як квадрат, кола ды трохкутнік было прынамсі нязвыклым. Што тычыцца колеравага спектру, то задавольваліся асноўнымі фарбамі, да якіх належылі чырвоная, жоўтая, блакітная, чорная і белая. Мастацкі крытык Паўль Вэстхайм зазначыў пасля наведвання арганізаванай Гропіусам архітэктурнай выставы: «Тры дні ў Ваймары – і ўсё астатняе жыццё не захочаш больш бачыць квадраты».

Мастацва? Не ў Баўхаусе!

Прынцыпы Баўхауса ажыццяўляліся сувора: ад мастацкага абгрунтавання дызайну трэба было цалкам адмовіцца, бо гэта супярэчыла ідэалогіі. Дызайн павінен быў вызначацца карысцю і функцыянальнасцю, а не стылем альбо эстэтыкай. Гэта накіраванасць бясспрэчна несла з сабой канфлікты патэнцыял для тых выкладчыкаў-архітэктараў – на жаргоне Баўхауса іх называлі «майстрамі» – якія прыйшлі ў Ваймар і Дэсау як творцы выяўленчага мастацтва.
 
Строгая і новая мова дызайну адчувалася перадусім у выпадку прадметаў для карыстання. Глянуўшы на кававыя і гарбатавыя сервізы, створаныя ў майстэрні па працы з металам, можна заўважыць: тут не павінна ўсё пасаваць адно да аднаго, каб задаволіць мастацкія амбіцыі. Гарлачык для вяршкоў, цукерніца і гарбатнік даволі разнастайныя ў стылістычным плане, падаецца, што яны не пасуюць адно да аднаго, бо для іх дызайну вырашальным былі іх функцыі, а не агульны выгляд сервізу. Гарбатнічак Марыяны Брандт – гэта адзін з шматлікіх прыкладаў адыходу ад мастацкага промыслу. Хаця прынцып «form follows function» быў сфармуляваны да Баўхауса, сёння ён неразрыўна паяднаны з гэтым стылем.

Гарбатнічак MT 49 Марыяны Брандт, фота зроблена ў 1924 г. фатографкай Баўхаусу Люсіяй Мохолі ў Дэсаў. Гарбатнічак MT 49 Марыяны Брандт, фота зроблена ў 1924 г. фатографкай Баўхаусу Люсіяй Мохолі ў Дэсаў. | Фота (фрагмент): © picture alliance/dpa У тэкстыльнай галіне таксама можна было назіраць сучасную накіраванасць. Замест апавядаючых дыванкоў з малюнкамі, вельмі папулярных на пачатку стагоддзя, майстэрня Баўхауса распрацоўвала дываны з абстрактнымі формамі. Яшчэ вырабляліся рэчы, неабходныя перадусім для штодзённых патрэб: абрусы, дарожкі, дзіцячае адзенне і пробныя ўзоры для вытворчасці. Галоўным чынам яны рабіліся жанчынамі-вучаніцамі Баўхауса пад кіраўніцтвам былой вучаніцы і пазнейшай майстаркі Гунты Шцёльцль.

Дыван мастачкі Баўхауса Агнэс Рогэ. Дыван мастачкі Баўхауса Агнэс Рогэ. | Фота (фрагмент): © picture alliance/dpa/Hendrik Schmidt Усё ж інавацыі Баўхауса выходзяць за межы рэвалюцыі дызайну. У майстэрнях Баўхауса паўсталі прафесіі на сутыку тэхнікі і дызайну, якіх да гэтага не было. Каб рэкламаваць творы Баўхауса, рыхтаваліся фатографы, распрацоўваліся сучасныя тыпаграфіі – галоўным чынам у чырвоных і чорных колерах. Прафесія графічнага дызайнера паўстала не пазней таго часу, калі ў рэкламнай майстэрні Баўхауса праводзіліся курсы па сістэматызацыі рэкламы і ўздзеянні на свядомасць.

Праект плаката Герберта Баера, 1926 г. Праект плаката Герберта Баера, 1926 г. | Фота: © picture alliance/Heritage Images

Дызайн для масаў

Рэвалюцыйны дызайн, створаны Баўхаусам пад кіраўніцтвам Вальтэра Гропіуса, набыў у часы кіравання новага дырэктара Ханэса Маера – з 1927 г. – больш сацыяльную скіраванасць. Тады Баўхаус павінен быў рабіць больш распрацовак для патрэб народа – для «пралетараў». У часы Маера дзейнічаў дэвіз: «Патрэбы народу замест раскошы»; вырашаючым усё пытаннем было: «Што сапраўды патрэбна людзям у іх штодзённым жыцці?» Вырабляліся не дываны, а грунтоўныя падлогавыя пакрыцці. Розныя майстэрні працавалі разам, калі для мэблі з стальных трубаў распрацоўваліся нацяжныя матэрыялы.

Кабета ў фатэлі з сталёвых трубаў Марсэля Бройэра, 1926 г. Кабета ў фатэлі з сталёвых трубаў Марсэля Бройэра, 1926 г. | Фота (фрагмент): © Bauhaus-Archiv Berlin/Dr. Stephan Consemüller Узгаданая вышэй лямпа Вагенфельда – добры прыклад таго, якім вялікім быў разрыў паміж дызайнам для масаў і эканамічнай рэчаіснасцю. Яна стваралася са срэбра і шкла, акрамя таго, гэта была ручная работа... ідэя таннай лямпы, якую маглі б дазволіць сабе нават рабочыя, была прывіднай. Нават стваральнік вядомай настольнай лямпы Вільгельм Вагенфельд цвяроза даў ацэнку гэтаму, вяртаючыся з кірмашу ў 1924 г.: «Гандляры і фабрыканты смяюцца з нашых вырабаў. Яны выглядаюць таннымі, нібыта зробленымі на станках, але з’яўляюцца занадта дарагім творам мастацтва. Заўвагі былі слушнымі».

Сёння гэта пажаданы і не зусім танны прадмет абстаноўкі: лямпа Вагенфельда ў краме. Сёння гэта пажаданы і не зусім танны прадмет абстаноўкі: лямпа Вагенфельда ў краме. | Фота (фрагмент): © Christos Vittoratos CC-BY-SA-3.0 Сёння рэчаіснасць выглядае іначай: дызайн баўхаусу стаў культавым, а прадметы раскошы цэняць хутчэй за іх эстэтыку, чым функцыянальнасць. Аднак прынцыпы і ідэі Баўхауса ўвайшлі ў гісторыю. Яны да сёння вызначаюць дызайн і архітэктуру, іх надалей выкладаюць у школах мастацтва і дызайну па ўсім свеце. На прыкладзе многіх дамоў, у якіх мы сёння жывем, можна заўважыць спадчыну баўхаўсаўцаў, з’яднаных вакол Вальтэра Гропіуса і яго паслядоўнікаў Ханэса Маера і Людвіга Міза ван дэр Роэ, і сцвердзіць: «Дзякуючы ім прагрэс, сучасны лад жыцця і ўяўленне аб ясных формах прыйшлі ў нашы гасціныя».