Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

100 гадоў Баўхаусу
Восем рэчаў, якія Вам трэба ведаць пра Баўхаус

Групавое фота майстроў Баўхаусу ў Дэсау (1926): злева направа: Ёзэф Альберс, Хінкерк Шэпер, Георг Мухе, Ласла Махой-Надзь, Херберт Баер, Ёст Шмідт, Вальтэр Гропіус, Марсель Бройер, Васілі Кандзінскі, Пауль Клее, Лайанэл Файнінгер, Гунта Шцёльцль ды Аскар Шлемер.
Групавое фота майстроў Баўхаусу ў Дэсау (1926): злева направа: Ёзэф Альберс, Хінкерк Шэпер, Георг Мухе, Ласла Махой-Надзь, Херберт Баер, Ёст Шмідт, Вальтэр Гропіус, Марсель Бройер, Васілі Кандзінскі, Пауль Клее, Лайанэл Файнінгер, Гунта Шцёльцль ды Аскар Шлемер. | Фота (фрагмент): © picture alliance akg images

Сціплы дызайн, прастата і эфектыўнасць – як баўхаус хацеў змяніць жыццё.

Von Надзінэ Бергхаўзэн

Утопія пра новага чалавека

Развіваць супольнасць праз мастацтва – заяўленая мэта Баўхауса была гэткай. Не больш і не менш. Пры гэтым глыбака не капалі: Баўхаус марыў аб тым, каб служыць «новаму чалавеку» сродкамі свайго прыкладнога мастацтва. Для першага дырэктара і заснавальніка Баўхауса Вальтэра Гропіуса гэта азначала шчыльна паяднаць міжсобку розныя мастацкія і рамесніцкія дысцыпліны. Спраектаваныя аб’екты павінны былі быць дапасаваны да вытворчых працэсаў такім чынам, каб іх можна было ствараць танна і хутка. Добры дызайн павінен быў зноўку стаць даступным у Германіі, чыя эканоміка пасля Першай сусветнай вайны ляжала ў руінах.

Дух Баўхауса

Выглядае, што існавала мірная супольнасць мастакоў: уявіце сабе, што сёння вядомыя графічны дызайнер, архітэктар, куцюр’е, дыджэй, мастак-перформер і фатограф сабраны ў межах шырокапрофільнай мастацкай школы, дзе павінны жыць, маючы абмежаваныя фінансавыя сродкі, выкладаць і распрацоўваць новыя ідэі лепшага грамадства. Аднак рэчаіснасць Ваймарскай Рэспублікі была далёкай ад творчай камуны. «Ні ў якой справе не было адзінства, – распавядае мастак Ёзеф Альберс. – Калі Васілі Кандзінскі казаў “Так”, я казаў “Не”, а калі ён казаў “Не”, я казаў “Так”». Гэта мастацкая неразбярыха была менавіта тым, чаго жадаў Гропіус для сваёй школы: «Мэта баўхауса – не стыль, не сістэма, не догма альбо канон, не рэцэпт і не мода! Ён будзе жыць, пакуль не будзе прывязвацца да формы, пакуль будзе самаастойна шукаць за зменлівай формай флюіды жыцця!»

Ад рэвалюцыі дызайну да архітэктурнай школы

Першае месцазнаходжанне Баўхауса ў Ваймары (1919 – 1925 гг.) вызначалася настроем прарыву і жадання дзейнічаць. Гропіус імкнуўся паядноўваць ідэі і будаваць майстэрні. Там, дзе ў Ваймары яшчэ эксперыментавалі з тэорыямі, другі дырэктар Ханэс Маер у 1925-1932 гг. у Дэсау ўжываў чырвоны аловак. На разважанні аб асноўных колерах і формах не хапала грошай, асноўную ўвагу трэба было накіроўваць на распрацоўку сацыяльнага будаўніцтва. Маер гаварыў пра «пралетарызацыю» Баўхауса. Калі кіраўніком быў Людвіг Міс ван дэр Роэ (у 1932-1933 у Берліне) з першапачатковай ідэяй дасягнуць сінэргетычных эфектаў паміж мастацкімі дысцыплінамі канчаткова развіталіся. Баўхаус стаў архітэктурнай школай.

Групавое фота майстроў Баўхаусу ў Дэсау (1926): злева направа: Ёзэф Альберс, Хінкерк Шэпер, Георг Мухе, Ласла Махой-Надзь, Херберт Баер, Ёст Шмідт, Вальтэр Гропіус, Марсель Бройер, Васілі Кандзінскі, Пауль Клее, Лайанэл Файнінгер, Гунта Шцёльцль ды Аскар Шлемер. Групавое фота майстроў Баўхаусу ў Дэсау (1926): злева направа: Ёзэф Альберс, Хінкерк Шэпер, Георг Мухе, Ласла Махой-Надзь, Херберт Баер, Ёст Шмідт, Вальтэр Гропіус, Марсель Бройер, Васілі Кандзінскі, Пауль Клее, Лайанэл Файнінгер, Гунта Шцёльцль ды Аскар Шлемер. | Фота (фрагмент): © picture alliance akg images

Напісанне з малой літары

Плакат Баўхауса 1929 г. Плакат Баўхауса 1929 г. | Фота: © picture alliance/Heritage images «Corporate Identity» існавала ўжо ў часы Баўхаусу. Простым і эфектыўным былі не толькі дызайн кватэраў і паўсядзённых рэчаў, але і паліграфія. У 1925 годзе навучэнец майстэрні друку і рэкламы ў Дэсау Херберт Баер ініцыяваў паслядоўнае напісанне з малой літары. Чаму? Тайм-менеджмент. На ўсіх канвертах надрукавалі: «Мы пішам усё з малой літары, бо эканомім час. Нашто мець два алфавіты, калі адзін дасягае тых жа мэтаў? Нашто пісаць з вялікай літары, калі нельга з яе гаварыць?» Свядомае парушэнне правілаў правапісу лічылася знакам мадэрновасці. Аднак гэты крок меў таксама і палітычныя наступствы: лісты з адрасатам «Баўхаус у Дэсау», дзе ўсё было напісана з малой літары, проста знішчаліся адміністрацыямі гарадоў. Баяліся камуністычнага патэнцыялу імаверна зацікаўленых палітыкай прыхільнікаў Баўхауса.

Жанчыны ў Баўхаусе

Групавое фота ткацкага класа Гунты Шцёцьль (у гальштуку), прыкл. 1927 г. Групавое фота ткацкага класа Гунты Шцёцьль (у гальштуку), прыкл. 1927 г. | Фота: © picture alliance/akg-images Гропіуса ўразіў той факт, што новай мастацкай школай цікавіліся ў роўнай ступені жанчыны і мужчыны. У адпаведнасці з новай канстытуцыяй Ваймарскай Рэспублікі, якая прадастаўляла жанчынам неабмежаванае права на атрыманне адукацыі, жанчыны таксама атрымалі месцы для навучання ў мастацкай школе. Аднак ім ускладнілі жыццё. Калі гэта было магчымым, студэнтак выціскалі ў ткацкую майстэрню. Так, майстар Баўхауса ў галіне фрэскавага жывапісу Оскар Шлемер іранізаваў: «Там дзе ёсць воўна, ёсць жанчына, якая тчэ, хай сабе гэта будзе нават з мэтай баўлення часу».

Буйныя касцюмаваныя вечарынкі

Той, хто лічыць, што Баўхаус быў прытулкам авангардыстаў, у думках у якіх былі адно геаметрычныя формы і абстрактныя формулы, памыляецца. Баўхаус выклікаў вэрхал не толькі сваім простым і ўсё ж рэвалюцыйным дызайнам, але і легендарнымі касцюмаванымі вечарынкамі, а таксама танцавальнымі і тэатральнымі вечарынамі. На працягу тыдняў ствараліся экстравагантныя касцюмы, вырабляліся парыкі, развучваліся танцы. На сцэне дэманстраваліся такія рэчы як «Figurale Kabinett» – пародыя на прагрэс і тэхніку, альбо «Triadische Ballett» – гратэскавая сумесь з танца, акцёрскай гульні і пантамімы. Суворасць стылю Баўхаус была толькі адным з аспектаў жыцця ў Ваймары, Дэсау і Берліне.

Аркестр Баўхауса, 1930 г. Аркестр Баўхауса, 1930 г. | Фота: © Bauhaus Archiv Berlin

Кпіны

Чальцам Баўхауса не давялося доўга чакаць насмешак над іх незвычайнымі ідэямі і разрывам з традыцыямі. Філосаф Тэадор В. Адорна з’едліва называў дамы з плоскімі дахамі «кансервавымі бляшанкамі», нідэрландскі мастак Тэа ван Дозбург жартаваў, што Баўхаус вынаходзіць «экспрэсіянісцкі канфіцюр», а філосаф Эрнст Блох лічыў мастацтва проста «пазбаўленым гісторыі». Верагодна, гэтыя колкасці трэба ўважаць за частку поспеху.

Дом з плоскім дахам, пабудаваны ў 1926/27 гг., у паселішчы Баўхауса Дэсау-Цёрцен. Дом з плоскім дахам, пабудаваны ў 1926/27 гг., у паселішчы Баўхауса Дэсау-Цёрцен. | Фота: © picture-alliance/akg

Культ сектаў у Баўхаусе

Педагог-рэфарматар Ёханэс Ітэн, які прыйшоў выкладаць у Баўхаус ў 1919 годзе, узяў на сябе ролю дзэн-майстра з эзатэрычнай аўрай. Глыбака шанаваны сваімі вучнямі і ўнутрана зненавіджаны сваімі супраціўнікамі, ён прынёс ў Баўхаус рэлігійнае вучэнне маздазнаны. Да практыкаў секты належалі вегетарыянства, датрыманне пастоў і адмысловае вучэнне аб дыханні і сэксуальнасці. Яго навучальныя метады прыцягвалі да сябе вялікую ўвагу: сюды адносіліся фізічныя і дыхальныя практыкаванні, а таксама тэмпераментныя прыпадкі злобы майстра, калі яго вучні рабілі не тое, што ён хацеў. Ітэн пакінуў Баўхаус у 1923 годзе пасля спрэчкі з Гропіусам. І зноўку майстар Шлемер мог зрабіць вострую заўвагу: «Медытацыя і рытуалы былі для Ітэна і яго гуртка важней за працу».