У межах праекта «Кнігі, пра якія размаўляюць» ‒ ён паўстаў з ініцыятывы Гётэ-Інстытута ў Будапешце ‒ бібліятэкары Гётэ-Інстытутаў рэгіёну Сярэдняя і Усходняя Еўропа трымаюць у полі ўвагі нямецкі кніжны рынак.
Рэкамендацыі наконт нямецкамоўных кніг даюць літаратуразнаўцы і крытыкі, выдаўцы, перакладчыкі літаратуры, блогеры, якія пішуць пра літаратуру, і германісты з сеткі Гётэ-Інстытутаў у розных краінах.
Акрамя таго, нашы эксперты робяць свой выбар два разы на год ‒ адпаведна пасля кніжных кірмашоў ‒ у форме рэкамендацый для чытачоў бібліятэк Гётэ-Інстытутаў, тых, хто цікавіцца літаратурай, выдаўцоў, перакладчыкаў і знаўцаў літаратуры.
Дадаткова мы змяшчаем звесткі аб тым, ці знаходзяцца электронныя версіі кніг у дыгітальнай бібліятэцы Гётэ-Інстытута Onleihe, а таксама аб аўтарах.